БДУ прымае ўдзел у XХII Міжнароднай спецыялізаванай выставе “СМІ ў Беларусі”. Праходзіць яна з 3 па 5 мая ў Мінску. 
Інфармацыйную дзейнасць універсітэта прэзентуюць
факультэт журналістыкі і
газета “Універсітэт“. У прыватнасці, для абітурыентаў падрыхтаваны спецыялізаваны выпуск універсітэцкага выдання. Ён знаёміць будучых студэнтаў з факультэтамі і ўстановамі адукацыі БДУ, а таксама спецыяльнасцямі, па якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка ў ВНУ.