Тэлемост з Петразаводскім дзяржаўным універсітэтам і Паволжскім праваслаўным інстытутам (г. Тальяці) быў арганізаваны 26 красавіка на філалагічным факультэце у рамках 70-й Усерасійскай (з міжнародным удзелам) навуковай канферэнцыі навучэнцаў і маладых навукоўцаў.
У секцыі «Перакладазнаўства і параўнальная граматыка» з выкарыстаннем тэхналогіі Skype выступілі студэнты 5-га курса спецыяльнасці «Класічная філалогія» з дакладамі на тэмы: «Рускія і англійскія біблеізмы і іх арыгінальныя грэчаскія адпаведнікі (на матэрыяле Евангелля паводле Яна)» (Яўген Піпко, навук. кiр. Кiрычэнка А.У.), «Асаблівасці перакладу дзеяслоўна-імянных апісальных выразаў на рускую і англійскую мовы ў Евангеллі паводле Яна» (Аліна Ціханавіч, навук. кiр. Кiрычэнка А.У.) і «Ілюстрацыйныя прыклады сінекдахі і метаніміі ў грэчаскіх і рымскіх рыторыках» (Анастасія Шылава, навук. кiр. Пракапчук В.Г.).
Даклады выклікалі актыўнае абмеркаванне з боку ўсіх удзельнікаў і былі рэкамендаваны да друку ў электронным часопісе «Філалагічныя даследаванні» (ПетрДУ). Па выніках працы секцыі Анастасія Шылава атрымала дыплом II ступені, а Аліна Ціханавіч – дыплом III ступені.