Яе аўтарам выступіць аспірант фізічнага факультэта, аўтар навукова-папулярнага праекта ў Instagram “Фізіка для ўсіх” Павел Лабацэвіч.
На лекцыі ўдзельнікам распавядуць пра працу лазера, яго стварэнне, галіны прымянення, адрозненні ўзбуджанага атама ад звычайнага. Таксама слухачы даведаюцца, ці можна лічыць лазер адкрыццём, якое перавярнула свет.
Мерапрыемства адбудзецца ў рамках цыкла навукова-папулярных лекцый, якія штомесяц арганізуюцца Саветам маладых навукоўцаў БДУ. Праводзяцца яны высокакваліфікаванымі спецыялістамі з мэтай папулярызацыі навукі сярод моладзі, асвятлення актуальных пытанняў, якія тычацца навукова-адукацыйнай, даследчай, тэхнічнай, інавацыйнай і сацыяльнай сфер.
Слухачамі могуць стаць усе ахвочыя студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта. Для гэтага неабходна папярэдне прайсці рэгістрацыю.