Армрэстлінг – гэта фізіка. Тут вуглы, хуткасць, вектары [+cлайды]

1 Jun, 2018.

Каманда студэнтаў БДУ заваявала залаты медаль па армрэстлінгу на Рэспубліканскай універсіядзе–2018 і стала найлепшай сярод 28 зборных ВНУ Беларусі.

У лік прызёраў увайшлі: першакурснікі юрфака Ілья Паклонскі і  Юлія Каласкова, другакурснік біяфака Міхаіл Ашла, першакурсніца Лаліта Фядотава, а таксама чацвёртакурсніца гэтага ж факультэта Людміла Віленчыц, чацвёртакурснік мехмата Дзяніс Казека, трэцякурсніца ФФСН Дар’я Комлева і чацвёртакурснік ІБМТ Іван Данілевіч, а таксаама выпускнік фізфака Канстанцін Паляціла.
Мы наведалі трэніроўку зборнай БДУ па армрэстлінгу і пагутарылі з трэнерам спартсменаў Аляксандрам ХМЯЛЕЎСКІМ.  

–    Аляксандр Мікалаевіч, распавядзіце, чаго Вы чакалі ад спаборніцтваў?

–    Калі ідзеш на спаборніцтвы, думаеш толькі пра тое, якіх людзей уключыць у склад каманды, бо трэніруецца шмат студэнтаў, а абраць трэба найлепшых і найдужэйшых. Варта думаць пра расстаноўку спартсменаў па вагавых катэгорыях, трэба ведаць, хто прыедзе з супернікаў, даведацца іх магчымасці.    

Чаканні могуць залежаць ад колькасці каманд. Сёлета іх было 28 – гэта 191 удзельнік. У мінулым – усяго 21 каманда. Гэта значыць, што армрэстлінг набывае папулярнасць у студэнцкім спорце.    

Не люблю загадваць. Заўсёды спадзяюся на перамогу, але супернікі, цяжкасці з фармаваннем складу каманды, траўмы і да т.п. не заўсёды даюць магчымасць гэтаму свершиться. Удача ў гэты раз была на нашым баку.
–    Як Вы трэніруеце падапечных?
 
–    Армрэстлінгам студэнты займаюцца ў зале цяжкай атлетыкі БДУ ў вольны ад вучобы час. Мая задача – даць магчымасць трэніравацца, стварыць калектыў, каб ім было цікава, каб яны паміж сабой камунікавалі, каб больш слабыя спартсмены атрымлівалі досвед у мацнейшых і ўдасканальваліся. Да кожнага патрэбны асобны падыход, зыходзячы з іх фізічных здольнасцяў. Таксама я лічу, што спартсмены павінны па ўласным жаданні хадзіць на трэніроўкі і дасягаць пэўнага выніку.

–    Якія фактары ўплываюць на вынік спартсмена?

–    Галоўным чынам усё залежыць ад спадчыннасці і працавітасці.  Але я ўвесь час кажу, маўляў, вы трэніруецеся, каб ўдасканальвацца як у фізічным, так і маральным плане. Заняткі ў нашай зале носяць развіваючы характар. Галоўны фактар для дасягнення спартыўнага выніку – жаданне трэніравацца і перамагаць, няма нічога лепш перамогі над уласнымі слабасцямі.

–    Хто часцей прыходзіць займацца: хлопцы ці дзяўчаты?

–    Гэта сілавы від спорту, таму дзяўчаты ў нас на вагу золата. Сярод іх менш канкурэнцыі. Чым больш моцных дзяўчат, тым вышэйшая верагоднасць, што каманда атрымае перамогу. Але іх мала. Іх адзінкі. Вядома, хлапцоў больш.    

Вам таксама можа спадабацца: