З пачатку навучальнага года вялася вялікая праца па падрыхтоўцы і правядзенні размеркавання выпускнікоў. Сёлета ўпершыню старшынямі камісій па размеркаванні былі прызначаны дэканы факультэтаў. Камісіі па размеркаванні выпускнікоў БДУ завяршылі сваю працу ў красавіку. Даразмеркаванне выпускнікоў скончылася ў пачатку чэрвеня. Вынікам працы стала стопрацэнтнае размеркаванне выпускнікоў.
Падлягалі размеркаванню 1862 выпускнікі першай ступені вышэйшай адукацыі і 434 выпускнікі другой ступені вышэйшай адукацыі.
7 студэнтаў, якія навучаліся за кошт уласных сродкаў, выявілі жаданне атрымаць першае месца працы.
Першае месца працы атрымалі 67 выпускнікоў Юрыдычнага каледжа БДУ.
444 выпускнікі атрымалі адукацыю па педагагічных спецыяльнасцях, з іх 169 пачнуць сваю працоўную дзейнасць у сістэме адукацыі. 343 – накіраваны ў Мінск і Мінскую вобласць.
22 выпускнікі накіраваны на працу па мэтавым кантракце ў рэгіёны, гэта галоўным чынам філолагі, журналісты і псіхолагі.
Паводле інфармацыі ўпраўлення кадраў