Новы старшыня прафкама БДУ Уладзімір Сувораў: “Прафсаюз – гэта адкрыты дыялог з работнікамі”

24 Sep, 2018.

Па выніках IX пленума Пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ старшынёй прафкама абраны Уладзімір СУВОРАЎ. Уладзімір Васільевіч, які прапрацаваў шмат гадоў прарэктарам нашага ўніверсітэта, падзяліўся сваім бачаннем узаемаадносін з супрацоўнікамі і адміністрацыяй ВНУ.  

Не працоўныя, а чалавечыя
рэсурсы

– Я бачу перад сабой мэту спрыяць карпа­ратыўным, чалавечым узаемаадносінам у калектыве. Гэта павялічыць эфектыўнасць працы супрацоўнікаў і мінімізуе сацыяльнае трэнне. Бо вельмі важна, з якім настроем людзі прыходзяць на працу. Асабліва важна гэта ў перыяд структурных змен. Калектыў БДУ – гэта супольнасць у большасці сваёй інтэлігентных і высокаадукаваных людзей. Мне падаецца, што важнай місіяй прафса­юза з’яўляецца ўдзел у развіцці ўніверсі­тэта не столькі як схемы, а менавіта як грамадства, удзельнікі якога ўсведамляюць і паважаюць прынцыпы функцыянавання ўніверсітэта, ствараюць у калектывах мік­ра­клімат, які дазваляе кожнаму рэалізаваць свой патэнцыял.

Уладзімір Сувораў

Важным інструментам у гэтым сэнсе выступае Калектыўная дамова, падпісаная рэктарам БДУ і старшынёй прафкама, у якой адміністрацыя прызнае прафкам (выбарны кіраўнічы орган прафсаюза БДУ, у яго ўваходзяць усе старшыні прафсаюзных бюро структурных падраздзяленняў БДУ) адзі­ным паўнамоцным прадстаўніком ра­ботнікаў у калектыўных перамовах. Дамова рэгламентуе амаль усе бакі вытворчых адносін. Гэтаі гарантыі занятасці, і арганізацыя, нармаванне і аплата працы, і рэжым працы і адпа­чынку, і працоўныя і сацыяльныя адпачынкі, дадатковыя льготы і гарантыі работнікам, пытанні аховы працы, палажэнне пра матэ­рыяльнае стымуляванне працы, палажэнне пра парадак выкарыстання фонду матэры­яльнай дапамогі і шматлікае іншае. Стаўшы пунктамі дамовы, абавязанні (як наймаль­ніка, так і прафсаюза) становяцца абавяз­ковымі для выканання.

Членскія ўнёскі – на канкрэтную
дапамогу

– Прафсаюзная арганізацыя імкнецца да   больш поўнай падтрымкі сваіх членаў. Так, напрыклад, з фонду прафсаюза толькі ў      верасні 2018 г. было падтрымана каля 180 супрацоўнікаў на суму 16668 руб. Пры гэтым матдапамога па такіх пазіцыях, як тым, хто ўпершыню зарэгістраваў шлюб (511 руб.), для падрыхтоўкі дзяцей да школы шмат­дзетным сем’ям, сем’ям, якія выхоў­ваюць дзяцей-інвалідаў, і адзінокім маці (5341 руб.) аказваецца толькі прафсаюзнай аргані­зацыяй.

Вялікае значэнне мае ўвага калектыву да кожнага канкрэтнага работніка. Так, аднаразовыя ўзнагароды да юбілейных дат членам прафсаюза склалі 2630 рублёў.

Падтрымліваем ветэранаў ВАВ. У нас ёсць пенсіянеры, якія не працуюць у БДУ,   але засталіся на прафуліку. Яны не плацяць унёскаў, але ў цяжкай сітуацыі мы ім імк­нёмся дапамагаць.

Прафсаюзныя ўнёскі складаюць 1 % ад зарплаты. Часам чую: «Я ў прафсаюзе 20    гадоў, і за гэта нічога не меў». Так, магчыма, яму пашанцавала. Але я асабіста не шкадую пра той працэнт, таму што ведаю, што на гэтыя грошы хтосьці з’ездзіў паправіць здароўе, камусьці зрабілі аперацыю, кагосьці мы падтрымалі ў цяжкую хвіліну, а камусьці  дапамаглі ў школу партфель сабраць, і гэта той мінімум, які я магу даць як удзельнік карпарацыі. Да таго ж, упэўнены, што справа тут не ў 1 %, а ў сумневе, што грошы выдат­каваны пра­вільна, у тым ліку і з прычыны адсутнасці даступнай інфармацыі. І гэту задачу трэба вырашаць.

Галоўны бухгалтар Ніна Самойленка

Важна павялічыць інфармаванасць лю­дзей пра ўніверсітэцкія працэсы і пра дзейнасць самой прафсаюзнай арганізацыі. Важным рэсурсам з’яўляюцца камісіі, якія наймальнік і прафсаюз ствараюць на парытэтных пачатках: камісія па працоўных спрэчках, грамадская камісія па жыллёвых пытаннях, па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні, па прызначэнні дзяржаўнай дапамогі… і інш. Па шматлікіх пытаннях гэтыя камісіі дапамагаюць зняць супярэчнасці і напружанне. Гэта цывілізаваная форма функцыянавання любога прадпрыемства.

Фонды прафсаюзаў

– Фонды прафкама фарміруюцца з членскіх унёскаў. Ёсць яшчэ разавае паступленне ў канцы года ад універсітэта – 0,15 % ад пе­равышэння прыбыткаў над выдаткамі.     Прыкладна 81 % работнікаў БДУ з’яў­ляюц­ца членамі прафсаюза. Штомесячная сума ўнёскаў, якая застаецца пасля аба­-  вяз­ко­вых адлічэнняў у ЦК галіновага прафсаюза, складае каля 35 тыс. руб.

Нашы выдаткі празрыстыя. Усе яны плануюцца калегіяльна. Так толькі на культурна-масавыя і спартыўна аздараўленчыя мерапрыемствы было выдаткавана за 8 месяцаў бягучага года каля 81 тыс. руб. (наведванне тэатраў і канцэртаў, віншаванне членаў прафсаюза з юбілейнымі датамі, арга­ні­зацыя і правядзенне святочных мерапры­емстваў, падтрымка творчых калектываў «Лiтарынка» і «Роднiца», спартакіяды, заработная плата кіраўнікам груп здароўя, а іх у нас каля 35). На матэрыяльную дапамогу членам прафсаюза за гэты ж перыяд было выдаткавана 73 тыс. руб., каля 33 % ад гэ­тай сумы склалі выдаткі на патанненне для членаў прафсаюза сямейнага адпачынку  ў «Брыганціне» (96 рублёў на чалавека). Ак­рамя гэтага матдапамога на санаторна-курортнае лячэнне склала 3880 руб.

Ахова працы

– Адна з задач прафсаюза – бяспечныя ўмовы працы. Раздзел і некалькі дадаткаў Калектыўнай дамовы прысвечаны гэтаму пытанню. Да прыкладу, дадатак 3 «Пералік працоўных месцаў па прафесіях і пасадах БДУ, на якіх работнікам па выніках атэстацыі пацверджана права на дадатковы адпачынак за працу са шкоднымі і (ці) небяспечнымі ўмовамі працы і скарочаная працягласць працоўнага часу» з’яўляецца вынікам стараннай працы адпаведнай камісіі пад кіраўніцтвам работнікаў упраўлення аховы працы і ўтрымлівае 33 пазіцыі. Дадатак 4 «Нормы бясплатнай выдачы сродкаў інды­відуальнай абароны работніка БДУ» ўтрымлівае 95 пазіцый. Аднак чалавек уладкаваны так, што ён рызыкуе, не выконвае абавязковых нормаў, і бываюць няшчасныя выпадкі. І работнік, і наймальнік аднолькава зацікаўлены ў бяспечных умовах працы. І там, дзе ў наяўнасці нядбалы падыход да гэтага пытання, не месца абыякавасці. Прынамсі, патрабуецца ўмяшанне грамадскага інспектара па ахове працы. Хацелася б, каб людзі рабілі адэкватныя ўчынкі.

На што ўплываюць
прафгрупаргі?

Намеснік старшыні прафкама Аляксандр Нікіценка

– Мікраклімат! Прафсаюз адрозніваецца  ад прадпрыемства тым, што кіруецца не загадамі. Са штатных работнікаў у нас ёсць пяць чалавек, уключаючы 0,5 стаўкі. Усе астатнія – валанцёры. Гэта людзі са статусам, часцей за ўсё ва ўзросце і не вельмі, скажам так, актыўныя. А працы шмат: улік членства і ўнёскі, колькі шматдзетных, дзеткі-інваліды, хто стаіць у чарзе на кватэры,  каб яны абнавілі дакументы… Элементарныя рэчы. Але, да прыкладу, шмат юбілеяў у нас неўзаметку праходзяць, таксама незаў­важна людзі з 40–50-гадовым стажам працы ў БДУ спыняюць працу. Хіба гэта матывуе маладзейшых на тое, каб звязаць сваё жыццё з БДУ? Пытанне рытарычнае.

Будаўніцтва жылля

– Перад універсітэтам стаіць задача сфарміраваць чаргу і ў адпаведнасці з ёй рэкамендаваць супрацоўнікаў у розныя формы будаўніцтва жылля. У грамадскую камісію па жыллёвых пытаннях, куды на парытэтнай аснове ўваходзяць прадстаўнікі прафсаюза і наймальніка, уваходзяць вельмі адказныя  і добрасумленныя людзі. Камісія адсочвае нарматыўную базу, фарміруе чаргу тых, хто мае патрэбу, і калектыў забудоўшчыкаў.

Гэта вельмі складаная праца. Часцяком, каб ра­забрацца ў сітуацыі, даводзіцца прыцягваць юрыстаў. Да таго ж працуе ча­лавечы фактар: кожны чалавек бачыць сітуацыю па-свойму. Да прыкладу, па чарзе   кватэру трэба прапанаваць чалавеку, а ён кажа, што адмаўляецца ад будаўніцтва ў гэтым доме. На просьбу аформіць пісьмовую адмову (гэта азначае, што яго чарга захоўваецца і яму будзе прапанавана будаўніцтва ў наступным доме) ён кажа: не буду нічога пісаць. Хоць, пакуль ад яго няма адмовы, чарга стаіць. Ёсць недасказанасці і ў заканадаўчай базе. Пішам запыты, на якія не заўсёды атрымліваем ясныя адказы.  І шмат такіх нюансаў. На жаль, некаторыя  работнікі не разумеюць далікатных зносінаў. Я б хацеў заклікаць усіх быць інтэлігентнымі. Спадзяюся, што фарміруем не апошні дом.

Калектыўная дамова –
гэта важна!

Галоўны спецыяліст Святлана Кавалёва

– У снежні–студзені мы пачнём рыхтаваць новую Калектыўную дамову, якую трэба бу­дзе прыняць у чэрвені 2019 года. Досыць прачытаць назвы раздзелаў, каб ацаніць,   наколькі шырокае кола пытанняў трэба абмеркаваць – і дасягнуць згоды. І гэта праца накіравана на стварэнне найбольш     спры­яльных умоў для кожнага работніка і БДУ ў цэлым. Хацелася б, каб гэта быў працоўны дакумент.

Да мяне ўжо падыходзілі калегі з немалым стажам працы ў БДУ з пытаннем: а як можна атрымаць матдапамогу? Пра што   гэта кажа? Ці вось яшчэ было зададзена пытанне: а чаму з Калектыўнай дамовы прыбралі 4-гадзінны працоўны дзень перад святамі? Так, такое было, але калі прымалі такое рашэнне, мабыць, забыліся, не ўлічылі вялікую катэгорыю работнікаў, у якіх, на­прыклад, падсумаваны ўлік працоўнага часу. Як ім аплач­ваць і з якіх сродкаў тыя 4 гадзі­ны? Ды ва ўсіх іншых выпадках тое ж пытанне.

Таму мы хочам загадзя актывізаваць абмеркаванне новай Калектыўнай дамовы. Хацелася б, каб прафгрупаргі, сакратары прафбюро спачатку пераасэнсавалі  ўсе палажэнні, а затым уважліва разабралі ў сваіх падраздзяленнях, унеслі заўвагі па зменах.

Напрыканцы хачу сказаць: як у прадстаўнікоў адміністрацыі, так і ў работнікаў ёсць шмат прычын, каб быць зацікаўленымі   ў сіле прафсаюза. Сіла ж грамадскай арга­нізацыі шмат у чым залежыць ад легітым­насці абранага кіраўніцтва, даверу да яго, а таксама і ад адказнага выканання абра­-   нымі лю­дзьмі абавязкаў, ускладзеных на іх калектывам.

Гутарыў
Сяргей ШАФАЛОВІЧ

print

Вам таксама можа спадабацца: