Міжнародная мінералагічная выстава-кірмаш “Каменная казка” адкрыецца 4 снежня ў БДУ

5 Nov, 2018.

 
Пройдзе яна па адрасе: пр. Незалежнасці, 4.
 
У экспазіцыю ўвойдуць калекцыі бурштыну, кварцу, лазурыту, яшмы, афрыканскага малахіту і іншых мінералаў. Вырабы з камянёў змогуць набыць усе ахвотнікі. Таксама на выставе будуць працаваць павільёны аўтарскіх прац майстроў і рамеснікаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Рэспублікі Конга.
Традыцыйнай і запатрабаванай стала праца лабараторыі “Юны геолаг”. Кожны ахвотнік займее магчымасць удакладніць сапраўднасць сваіх упрыгожванняў з асабістых “малахітавых скрыначак”, задаць пытанні спецыялістам.
 
У рамках мерапрыемства пройдуць тэматычныя экспазіцыі. “У гаспадыні Меднай гары… скарбы зялёных самацветаў”, “Таямнічы свет падводнага царства”. На пляцоўцы “Народжаныя ў космасе” прадставяць узоры метэарытаў з асабістых калекцый супрацоўнікаў геаграфічнага факультэта і Музея землязнаўства БДУ.
 
Завершыцца выстава 8 снежня. Усе дні яна будзе працаваць з 11.00 да 20.00. Уваход вольны.
 
Арганізатарам “Каменнай казкі” выступіў геаграфічны факультэт БДУ.
 
Дадатковая інфармацыя па тэл.: 8 (017) 209 54 90.
print

Вам таксама можа спадабацца: