У дзень нараджэння сваіх інтэрнатаў студэнты “шасцёркі” ўспаміналі мінулае, жыхары “чацвёркі” марылі пра будучыню, а “пяцёрка” арганізавала знаёмства з экзатычнай культурай Усходу.
50 гадоў таму, 1 лістапада 1968 года, інтэрнат № 6 БДУ адчыніў свае дзверы для студэнтаў матэматычнага і хімічнага факультэтаў. Сёння тут жывуць студэнты факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А. Д. Сахарава.
Студэнцкі савет і педкалектыў “шасцёркі” ўзнавіў кожнае дзесяцігоддзе з гісторыі інтэрната. Госці свята пагрузіліся ў атмасферу 70-х і 80-х, пазнаёміліся з прадстаўнікамі 90-х і нулявых. Асаблівую настальгію выклікалі атрыбуты савецкага жыцця: аўтаматы з газіроўкай, магнітолы і відэакасеты, часопіс “За рулём”, значкі “Ветэран працы”, “Пераможца сацспаборніцтва” і, вядома ж, “Мішка Алімпійскі”.