Адкрыты моладзевы танцавальны фэст BSU Dance Festival запаліў сэрцы і падарыў незабыўныя эмоцыі ўжо другі год запар! Як і ў першы раз, фінал фэсту прайшоў у клубе RE:PUBLIC, які па традыцыі з’яўляецца пляцоўкай для жывых концэртоў, кінапаказаў, вечарынак “у духу новага часу”, бязмежных эмоцый і гучных падзей. Арганізатарамі падзеі выступіла ўпраўленне па справах культуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, творчы саюз Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і адміністрацыя Маскоўскага раёна г. Мінска.
Выбух эмоцый. Магутная энергетыка! BSU Dance Festival падарыў незабыўныя ўражанні [+cлайды і відэа]
13 Dec, 2018.