Біялагічны факультэт – самы вялікі сярод прыродазнаўчых факультэтаў.
Дэкан – кандыдат біялагічных навук дацэнт
Уладзімір Васільевіч ЛЫСАК
Адрас: г. Мінск, вул. Курчатава, 10 Тэл. 209-58-08, 209-59-02 Е-mail: bio@bsu.by www.bio.bsu.by |
У структуры факультэта: 9 кафедраў, 9 навукова-даследчых лабараторый, заалагічны музей, батанічны сад, гербарый, вучэбна-навуковы цэнтр «Нарачанская біялагічная станцыя імя Г. Г. Вінберга».Функцыянуюць 9 філіялаў кафедраў на базе НАН Беларусі, прыродаахоўных устаноў і прамысловых прадпрыемстваў. Працуюць 3 акадэмікі, 2 члены-карэспандэнты НАН Беларусі, 19 дактароў і 85 кандыдатаў навук. Навучаюцца больш за 2000 студэнтаў, 45 магістрантаў і 35 аспірантаў.
• «Біялогія» (напрамкі «навукова-вытворчая дзейнасць», «навукова-педагагічная дзейнасць» і «біятэхналогія»),
• «Біяэкалогія»,
• «Біяхімія»,
• «Мікрабіялогія».
Студэнты атрымліваюць адну з 6 кваліфікацый: «Бiёлаг», «Біёлаг. Выкладчык біялогіі і хіміі», «Біёлаг-біятэхнолаг. Выкладчык біялогіі», «Біёлаг-эколаг. Выкладчык біялогіі і экалогіі», «Біёлаг. Біяхімік» і «Біёлаг. Мікрабіёлаг». На завочным аддзяленні падрыхтоўка вядзецца па спецыяльнасцях «Біялогія» (напрамкi: «навукова-вытворчая дзейнасць» i «навукова-педагагiчная дзейнасць»), «Біяэкалогія», «Біяхімія» і «Мікра-біялогія».СТУДЭНЦКАЯ НАВУКА

Дзейнічаюць 9 студэнцкіх навуковых гурткоў, чатыры студэнцкія навукова-даследчыя лабараторыі: малекулярнай біятэхналогіі; прыкладных праблем расліннай клеткі і біятэхналогіі раслін; структуры і дынамікі біяразнастайнасці; біяінфарматыкі і малекулярнай эвалюцыі жывёл. Па выніках 2017/2018 навучальнага года студэнцкі навуковы гурток кафедры заалогіі заняў першае месца сярод прыродазнаўчых факультэтаў.
ПРАЦАЎЛАДКАВАННЕ
Выпускнікі факультэта могуць працаваць супрацоўнікамі навукова-даследчых інстытутаў, на прадпрыемствах фармацэўтычнай, біяхімічнай, мікрабіялагічнай, ветэрынарнай і харчовай прамысловасці, аграпрамысловага комплексу, на прадпрыемствах, якія вырабляюць касметыку, у экспертнакрымiналiстычных цэнтрах, у запаведніках, заказніках, нацыянальных парках, батанічных садах, на селекцыйных станцыях, ва ўстановах Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у сістэме Дзяржкамгідрамета, у сертыфікацыйных, экспертна-аналітычных, мытных установах, выкладчыкамі сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў і г. д.

СУВЯЗЬ З ВЫТВОРЧАСЦЮ
Штогод супрацоўнікамі факультэта выконваецца больш за 100 навукова-даследчых праектаў, з якіх вялікая колькасць з’яўляецца гаспадарчымі дамовамі. Ажыццяўляюць даследаванні ў межах усіх праектаў таксама і студэнты, многія на платнай аснове. У бягучым годзе факультэт удзельнічае ў выкананні 2 міжнародных кантрактаў.

СТУДЭНЦКІЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ
Дзейнічаюць творчыя аб’яднанні: «Бiятэатр», газета Vita, моладзевае выданне Fresh і іншыя. Штогод маштабна праводзяцца два святы – пасвячэнне першакурснікаў у студэнты і дні біёлага. На біяфаку гэта не толькі мерапрыемствы для студэнтаў i выкладчыкаў, але і час традыцыйных сустрэч выпускнікоў факультэта. Падрыхтоўкай святочных праграм займаецца «Бiятэатр» – саюз творчых людзей, якія імкнуцца зрабіць больш разнастайным і вясёлым жыццё на факультэце. Кожная пастаўленая «Бiятэатрам» п’еса арыгінальная і ставіцца на сцэне толькі адзін раз, і гэта таксама непарушная традыцыя.

ПРАФАРЫЕНТАЦЫЯ
На факультэце з 2011 г. працуе «Школа юнага біёлага». Слухачамі могуць стаць вучні 9–11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій. Праграма навучання разлічана на 2 гады і накіравана на паглыбленае вывучэнне біялогіі.

Біяфак – гэта рамантыка зносін з прыродай!
Біяфак – гэта любоў да ўсяго жывога!
ВОДГУКІ ВЫПУСКНІКОЎ
Ніна ВОРАНАВА, дацэнт біялагічнага факультэта, кандыдат біялагічных навук. Выпускніца 2007 г.
– Ніводнай хвіліны я не шкадавала, што стала біёлагам. Біялогія – адна з самых дзівосных і захапляльных навук 21 стагоддзя! Многія шчыра лічаць, што біялогія – гэта проста тое, што яны ведаюць пра прыроду. Але гэта не так. Немагчыма ўявіць нешта больш складанае, чым жывая клетка, чым мозг або геном. Калі вывучаць заалогію, асабліва беспазваночных жывёл, са здзіўленнем даведваешся, што наша планета населена нібы іншапланецянамі з фантастычных фільмаў. Расліны ні ў чым не падобныя да нас, а мікраарганізмы пражываюць свае маленечкія, поўныя прыгод і драм жыцці, нават не падазраючы пра наша існаванне! Біялогія настолькі складаная, што трэба шмат і ўпарта працаваць, каб стаць спецыялістам хоць у нейкай з яе галін. Я малекулярны генетык, вывучаю эвалюцыю генаў жывёл. Мне і маім студэнтам даводзіцца шмат чытаць, шмат думаць і мала спаць. Але я перакананая ў тым, што гэта варта таго, і ўсё тое, пра што мы даведаемся – незвычайна цікава!

Алена ЛІТВІНАВА, начальнік упраўлення інавацыйнага развіцця РУП «Белмедпрэпараты», кандыдат біялагічных навук. Выпускніца 1989 г.
– Не магу сказаць, што ў дзяцінстве і юнацтве марыла стаць біёлагам, хоць вельмі любіла прыроду. Прыцягвала прафесія ўрача, хіміка, педагога. Выбар на карысць біялогіі быў заснаваны, хутчэй, на сямейнай традыцыі: бацькі скончылі біялагічны факультэт БДУ і заставаліся адданымі атрыманай прафесіі ўсё жыццё. Але я ўвогуле не шкадую пра свой выбар! Бо, стаўшы біёлагам, я адначасова стала і хімікам, і педагогам, і нават трохі ўрачом. І нічога дзіўнага ў гэтым няма, бо праграма навучання на факультэце ўключае вялікую колькасць спецыяльных і дадатковых дысцыплін, вывучэнне якіх спрыяе фарміраванню не толькі высокакваліфікаваных спецыялістаў, але і ўсебакова развітых асоб.
Воляю лёсу пасля працы на факультэце я патрапіла ў рэальны сектар эканомікі – на РУП «Белмедпрэпараты». Зараз узначальваю ўпраўленне інавацыйнага развіцця. Здавалася б, якая сувязь фармацэўтыкі з біялогіяй? Самая непасрэдная! Біялагічная адукацыя дазваляе рэалізаваць сябе і ў гэтай сферы, у прыватнасці пры вызначэнні падыходаў да распрацоўкі біялагічных і хімічных метадаў кантролю якасці лекаў, да тэхналогій атрымання біялагічна актыўных злучэнняў і прэпаратаў на іх аснове з выкарыстаннем біятэхналагічных працэсаў. А гэтыя веды – вынік навучання на біялагічным факультэце!
Жадаю ўсім здароўя і дабрабыту, а роднаму біяфаку – росквіту!