Унутраная дысцыпліна і адказнае стаўленне да справы самога кіраўніка павінны з’яўляцца прыкладам для навакольных. Лічыць Юрый АФАНАСЕНКА, загадчыкам кафедры біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння ДУА “Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла” БДУ. Погутарылі пра навуку і студэнтаў, прафесійныя сакрэты і дасягненні. Што плануецца рэалізаваць у навучальнай і навуковай сферы?
– Я знаходжуся на пасадзе няпоўны год, але сфарміраваў пэўную мадэль кіравання і камунікацыі. Галоўным чынам, гэта даверныя прафесійныя і асобасныя ўзаемаадносіны як з супрацоўнікамі кафедры, так і са студэнтамі. Гэта аказвае велізарны ўплыў на мікраклімат, які дазваляе аператыўна выяўляць і вырашаць праблемныя пытанні, а таксама ўдасканальваць іншыя аспекты дзейнасці. Я ўпэўнены: унутраная дысцыпліна і адказнае стаўленне да справы самога кіраўніка павінны з’яўляцца прыкладам для навакольных. Рацыянальнае размеркаванне часу, тэрмінаў выканання, адказных асобаў і адэкватнасць мэт, задач, чаканых вынікаў – гэта асноўныя прынцыпы паспяховасці любой працы, у тым ліку і кіраўніцтва.
За няпоўны год на нашай кафедры быў распрацаваны шэраг спецкурсаў, абраны па конкурсе два прафесары, а таксама прысвоены грыфы навучальнаметадычнага аб’яднання па гуманітарнай адукацыі чатыром навучальным дапаможнікам.
Для істотнага павелічэння ўзроўню навуковага, адукацыйнага і даследчага патэнцыялу студэнтаў інстытута ў новым годзе мы запланавалі адкрыццё на кафедры студэнцкай навуковадаследчай лабараторыі класічных і гуманітарных даследаванняў. У надыходзячым годзе нам будзе патрэбна далейшае ўдасканаленне існуючых і распрацоўка новых навучальных курсаў, а таксама адпаведнага навучальнаметадычнага суправаджэння адукацыйнага працэсу кафедры. Адной з ідэй, якая даўно лунала ў паветры не толькі на кафедры, але і ў інстытуце, з’яўляецца ідэя стварэння свайго «галіновага» навуковага зборніка, які б прэзентаваў навуковыя дасягненні ў сферы тэалогіі. Гэтая ідэя глабальнага маштабу, аднак ёсць жаданне і магчымасці для рэалізацыі падобнай задумы. Мяркую, што кафедра будзе прадстаўлена ў зборніку на годным узроўні.