Як адзначыць двайны юбілей? Святкаваць цэлы тыдзень! З 18 па 22 лютага факультэт філасофіі і сацыяльных навук адзначаў сваё 30-годдзе і 140-годдзе псіхалагічнай навукі. У гонар гэтага студэнты і выкладчыкі факультэта арганізавалі крэатыўныя #Нясумны фэст псіхалогіі і квэст-семінар Cherchez la femme.
Творчых ідэй факультэту філасофіі і сацыяльных навук не пазычаць! Вырашыўшы адзначыць двайны юбілей з карысцю і задавальненнем ад пазнання, студэнты кафедры псіхалогіі арганізавалі ўнікальны фэст псіхалогіі #Нясумны. Іх падтрымалі супрацоўнікі кафедры і Псіхалагічнай службы БДУ, а куратарам стала дацэнт і намесніка дэкана па навуковай рабоце Галіна Фафанава.