Узровень адукацыі, атрыманы на факультэце, дазваляе выпускнікам лёгка адаптавацца да працы не толькі па фізіка-тэхнічным профілі, але і ў іншых галінах (арганізацыйнай, фiнансавай, камерцыйнай і інш.)
Дэкан – кандыдат фізіка-матэматычных навук дацэнт Міхаіл Сяргеевіч ЦІВАНАЎ
Адрас: г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 2
Тэл. 209-52-67, 209-51-15
Е-mail: physdean@bsu.by
www.physics.bsu.by
У складзе факультэта 11 кафедраў; 12 навукова-даследчых лабараторый; вучэбна-навуковая абсерваторыя. Прафесараў – 28; дацэнтаў – 64; аспірантаў – 50; магістрантаў – 38; студэнтаў – 635.
СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ
• «Камп’ютарная фізіка» (кваліфікацыя – «Фізік. Праграміст»),
• «Ядзерныя фізіка і тэхналогіі» (кваліфікацыя – «Фізік. Інжынер»),
• «Фізіка нанаматэрыялаў і нанатэхналогій» (кваліфікацыя – «Фізік. Інжынер»),
• «Фізіка», у межах якой тры напрамкі: навукова-даследчы (кваліфікацыя – «Фізік. Даследчык»), вытворчы (кваліфікацыя – «Фізік. Інжынер») і кіраўніцкі (кваліфікацыя – «Фізік. Менеджар»).
На другім курсе студэнты размяркоўваюцца па спецыялізацыях, якія адпавядаюць розным галінам сучаснай фізічнай навукі: камп’ютарнае мадэляванне фiзiчных працэсаў, фізічная iнфарматыка, фізічныя метады пераўтварэння інфармацыі, тэарэтычная фізіка, біяфізіка, нанабіяматэрыялы і нанабіятэхналогіі, лазерная фізіка i спектраскапiя, нанафатонiка, фізічная оптыка, функцыянальныя нанаматэрыялы, нанаэлектроніка, фізіка паўправаднікоў i дыэлектрыкаў, энергафізіка, рацыянальная энергетыка, ядзерная фізіка i электронiка, фізіка ядзерных рэактараў і атамных энергетычных установак, ядзерная бяспека, радыяцыйнае матэрыялазнаўства і іншыя.ПРАЦАЎЛАДКАВАННЕ
Акрамя фундаментальнай падрыхтоўкі па фізіцы і матэматыцы, асаблівая ўвага на факультэце звяртаецца на сучасныя камп’ютарныя тэхналогіі і інфарматыку. Штогод частка нашых выпускнікоў размяркоўваецца па заяўках вядучых камп’ютарных кампаній: СП ЗАТ «Міжнародны дзелавы альянс» (больш вядомае як IBA), EPAM Systems, ААТ «АМПсофт», ЗТАА «Эксадэл», ЗАТ «Ітранзішн» і інш.
Нашы выпускнікі працуюць у Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, навукова-даследчых i навукова-вытворчых цэнтрах (напрыклад, ААТ «Мiнскi НДI радыёматэрыялаў» Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камiтэта), канструктарскіх бюро (напрыклад, НВРУП «КБТЭМ-ОМО» ДНВА дакладнага машынабудавання «Планар»), наглядных структурах (напрыклад, «Дзяржатамнагляд»), фірмах рознага профілю (гл. iнфармацыю на сайце факультэта).
СУВЯЗЬ З ВЫТВОРЧАСЦЮ
Кафедры факультэта ажыццяўляюць супрацоўніцтва і абмен навукова-тэхнічнай інфармацыяй з шэрагам інстытутаў НАН Беларусі, ААТ «Інтэграл», НПДК парашковай металургіі, НДЦ «Плазматэг», НДІ прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі і НДІ ядзерных праблем БДУ, БДУІР, РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, РНПЦ «Кардыялогія», РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава, ЗАТ «Амкадор-Унікаб», ТАА «Квалітэт», а таксама іншымі навуковымі і вытворчымі цэнтрамі.
МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА
Факультэт супрацоўнічае з ВНУ і іншымі арганізацыямі Расіі, Украіны, Казахстана, Германіі, Іспаніі, Чэхіі, Польшчы, Даніі, Турцыі, Літвы, Францыі, Сербіі, Італіі, В’етнама, Японіі, Балівіі, Латвіі, Азербайджана. Супрацоўнікі факультэта ўдзельнічаюць у выкананні міжнародных праектаў па праграмах АІЯД, ERASMUS+, міжнародных грантах БРФФД, 2 праектах у рамках праграмы Horizon 2020. Акрамя таго, стажыроўкі і камандзіроўкі супрацоўнікаў факультэта ажыццяўляюцца пры падтрымцы грантаў універсітэтаў-партнёраў, а таксама фонду DAAD (Германія).
СТУДЭНЦКАЯ НАВУКА
Студэнты старэйшых курсаў удзельнічаюць у працы міжкафедральных СНДЛ «Нелінейная дынаміка фізічных сістэм», «Біяфізіка і клетачныя тэхналогіі», «Фізіка нанаструктураваных паўправаднікоў» і «Мадыфікацыя ўласцівасцяў матэрыялаў з дапамогай кампрэсійных і іонна-плазменных струменяў». Для студэнтаў першага і другога курсаў працуюць навуковыя гурткі на кафедры тэарэтычнай фізікі і астрафізікі, на кафедры біяфізікі, на кафедры ядзернай фізікі (гурток радыёэлектронікі). Папулярнасць набывае нядаўна арганізаваны кафедрай энергафізікі навукова-адукацыйны семінар для студэнтаў і школьнікаў «Энергаэфектыўныя тэхналогіі і новыя матэрыялы».
Студэнцкае жыццё на факультэце характарызуецца не толькі вучобай і магчымасцямі правядзення ўнікальных навуковых эксперыментаў. Пры ўдзеле студэнцкіх арганізацый і аб’яднанняў праводзяцца вечарыны першакурсніка, свята «Дні фізіка», турысцкі злёт, турнір па кіберспорце, конкурс «Міс фізфака», «Факультэцкія гульні» і шматлікае іншае. Нямала цікавых мерапрыемстваў праходзіць і ў інтэрнаце, дзе пражываюць студэнты факультэта. Дарэчы, традыцыйна 100 % першакурснікаў забяспечваюцца месцамі ў інтэрнаце.
– Дзякуючы бліскучым лектарам і выкладчыкам фізфака, юнацкае гарэнне атрымала надзейнае «паліва» ў выглядзе глыбокіх ведаў і – што вельмі важна – уменняў іх выкарыстоўваць пры рашэнні задач, якія ўзнікаюць, як правіла, у новай пастаноўцы. Менавіта гэты досвед пошуку рашэння праблем, незалежна ад галіны іх выкарыстання, робіць выпускнікоў фізфака паспяховымі ва ўсіх відах дзейнасці, дзе б ім ні прыйшлося працаваць. Тут, на фізфаку, на другім курсе мне пашчасціла пачаць першыя крокі ў навуцы пад кіраўніцтвам Барыса Іванавіча Сцяпанава. На фізфаку ў студэнцкія гады я пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай. Фізфак падарыў мне шчасце зносін з маладымі людзьмі на лекцыях па квантавай оптыцы, а зараз і квантавай інфарматыцы, якія я чытаю тут вось ужо амаль трыццаць гадоў.
Алег КАНДРАШОЎ, дырэктар інжынернай кампаніі EnCata, выпускнiк фiзiчнага факультэта 2007 г.
– Без ведаў і навыкаў, якія я атрымаў на фізічным факультэце, я б не змог заснаваць сваю кампанію. Знаходзячыся на стыку трох сфер (навуковай, інжынернай і фінансавай), мне даводзіцца пранікаць у сутнасць распрацовак практычна ва ўсіх галінах навукова-тэхнічнай дзейнасці.
Адукацыя фізфака дае магчымасць хутка вучыцца і разбірацца ў навуцы, прыкладной інжынерыі і нават фінансах. Разуменне іх дапамагае праводзіць паралелі эканамічных законаў з фізічнымі і прагназаваць развіццё бізнес-працэсаў.
Сучасны свет пачынае развівацца па змяшаных мадэлях галін ведаў, калі патрабуюцца веды на стыку навук. А ведаючы фізіку, асвоіць іншыя, у тым ліку нетэхнічныя навукі, значна прасцей, чым, ведаючы іх, асвоіць фізіку.