Хачу вучыцца ў БДУ! Юрыдычны факультэт – гарантыя паспяховай кар’еры i самарэалiзацыi!

5 Mar, 2019.

Юрыдычны факультэт БДУ – гэта прэстыж, творчасць, будучыня, фундаментальныя веды, выдатная прафесійная падрыхтоўка!

Дэкан – доктар юрыдычных навук прафесар Сяргей Аляксандравіч БАЛАШЭНКА
Адрас: Мінск, вул. Ленінградская, 8
Тэл. 209-52-30
Е­­-mail: law@bsu.by
www.law.bsu.by

 
У структуры факультэта 11 кафедраў, 6 вучэбных лабараторый (заканадаўства, інфарматыкі і тэхнічных сродкаў навучання, інавацыйных тэхналогій навучання, «Юрыдычная клініка», крыміналістычнай тэхнікі і судовых экспертыз, палітычных тэхналогій) і два вучэбныя кабінеты: тэорыі і гісторыі дзяржавы і права і прававой інфарматыкі.
Фонд бібліятэкі юрфака складае звыш 200 тыс. выданняў, у тым ліку і ўнікальных.
СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ

«Правазнаўства». Кваліфікацыя «Юрыст»,
 
«Эканамічнае права». Кваліфікацыя «Юрыст з веданнем эканомікі»,
 
«Паліталогія». Кваліфікацыя «Палітолаг­юрыст».

Студэнты-­прававеды спецыялізуюцца па 9 напрамках: арганізацыя і дзейнасць дзяржаўных органаў, гаспадарчае права, судова­пракурорска-­следчая дзейнасць, адвакатура і натарыят, падатковае і банкаўскае права, прававое забеспячэнне камерцыйнай дзейнасці, прававое рэгуляванне фінансаў і крэдыту, палітыка і дзяржаўнае кіраванне, еўрапейскае эканамічнае права.
СТУДЭНЦКАЯ НАВУКА
Вучэбны працэс спалучае класічную форму выкладання з новымі адукацыйнымі тэхна­логіямі. Юрыдычны факультэт забяспечаны сучаснымі тэхнічнымі сродкамі навучання, аб’яднанымi лакальнай сеткай. Прафесійныя навыкі студэнты набываюць на семінарскіх і практычных занятках, вучэбных і вы­твор­чых практыках, у «Юрыдычнай клініцы».
На факультэце створаны ўсе ўмовы для вучэбнай, навуковай дзейнасці і рэалізацыі творчых здольнасцяў студэнтаў. Право­дзяцца студэнцкія навуковыя канферэнцыі, конкурсы навуковых работ, дзейнічаюць студэнцкія органы самакіравання, на кафед­рах працуюць студэнцкія навуковыя гурткі.
МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА
У цяперашні час асноўнымі замежнымі партнёрамі факультэта выступаюць:
Арганізацыя еўрапейскага публічнага права (EPLO), Інстытут Луі Фаваро Універсітэта Экс-Марсэль, Кіеўскі ўніверсітэт
права; Кубанскі дзяржаўны ўніверсітэт, МДУ імя М. В. Ламаносава, Патсдамскі ўніверсітэт, Расійская дзяржаўная акадэмія інтэлектуальнай уласнасці, Саратаўская дзяр­жаўная юрыдычная акадэмія. Універсі­тэт Бінь ­Зыонг (В’етнам), Універсітэт Ус­ход­ні Парыж – Нантэр­-ля­-Дэфанс, Філіпс універ­сітэт г. Марбург, Нацыянальны юры­дычны ўніверсітэт імя Я. Мудрага (Украіна).
Асноўнымі напрамкамі міжнароднага супрацоўніцтва з’яўляюцца:
1.    Запрашэнне замежных выкладчыкаў для чытання лекцый і правядзення семінараў па найбольш актуальных пытаннях прававой навукі і практыкі.
2.    Міжнародныя навуковыя канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў з удзелам прадстаўнікоў замежных дзяржаў.
3.    Міжнародны летні ўніверсітэт пры ўзаемадзеянні з Патсдамскім універсітэтам і Універсітэтам Усходні Парыж – Нантэр-­ля­Дэфанс.
4.    Сумесная навукова-­метадычная і аду­кацыйная дзейнасць з замежнымі калегамі, сярод якіх асноўнымі партнёрамі выступа­юць: Global Alliance for Justice Education (GAJE), European Network for Clinical Legal Education (ENCLE), Цэнтр развіцця юры­дычных клінік (заключана пагадненне аб супрацоўніцтве), Інсты­тут правоў чалавека і гуманітарнага права імя Р. Валенберга,
(Швецыя), Уні­версітэт Палацкага ў Аламоў­цы (Чэхія), Фонд юрыдычных клінік Польшчы.
5.    Удзел у міжнароднай адукацыйнай праграме Erasmus.
6.    Удзел у праекце Еўрапейскага саюза па пашырэнні прафесійных кантактаў паміж грамадзянамі ЕС і Беларусі (MOST) і інш.
СТУДЭНЦКІЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ
Міністэрствам адукацыі на факультэце штогод праводзіцца Беларуская студэнцкая юрыдычная алімпіяда. На базе музея правазнаўства працуе гісторыка-­патрыятычны цэнтр «Памяць».
Вучэбная лабараторыя «Юрыдычная клініка» – гэта структурнае падраздзяленне юрыдычнага факультэта БДУ, якое займаецца на­вучаннем студэнтаў практычным навыкам юрыста праз ажыццяўленне імі бясплатнага прававога інфармавання і кан­суль­тавання малазабяспечаных і сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян пад кіраўніцтвам выкладчыкаў­-куратараў. На дадзены момант вучэбная лабараторыя «Юрыдычная клініка» супрацоўнічае з агульнаадукацыйнымі на­вучальнымі ўстановамі Мінска і Беларусі.ПРАЦАЎЛАДКАВАННЕ
Нашы выпускнікі працуюць у заканадаўчых і выканаўчых органах улады, у судовай сіс­тэме дзяржавы, у праваахоўных органах, адвакатуры, натарыяце, на прадпрыемствах усіх формаў уласнасці. Сярод выпускнікоў – кіраўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспуб­лікі Беларусь, міністры, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі ўстаноў і арганізацый. Выпускнікі факультэта ўзначальваюць Канстытуцыйны i Вярхоўны cуды, Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследа­ванняў, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Суд Еўразійскага эканамічнага саюза, Эканамічны суд СНД, Рэспубліканскую калегію адвакатаў, Саюз пісьменнікаў Беларусі, грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» і інш.

ВОДГУКІ ВЫПУСНІКОЎ
Валерый МІЦКЕВІЧ, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Юрыдычны факультэт БДУ даў пуцёўку ў прафесійнае жыццё больш чым 25 тысячам юрыстаў. Менавіта дзякуючы юрфаку забяспечвалася станаўленне і развіццё сучаснай беларускай дзяржаўнасці і яе заканадаўства.
Сёння факультэт – гэта самабытная моцная юрыдычная школа з багатай гісторыяй, пашыраная міжнароднымі сувязямі, а дыплом юрфака БДУ – гэта сведчанне высокай прафесійнай падрыхтоўкі спе­цыялістаў­-юрыстаў, здольных паспрыяць сацыяльна­-эканаміч­наму ўздыму беларускай дзяржавы і яе паспяховай інтэграцыі ў сусветную супольнасць.

Аляксандр КАНЮК, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь, дзяржаўны саветнік юстыцыі першага класа.
– На юрфаку працуюць сапраўды таленавітыя навукоўцы і педагогі. Яго выпускнікі паспяхова працуюць у шматлікіх дзяржаўных органах. Спецыялісты юрфака зрабілі важкі ўнёсак у навуковае забеспячэнне дзейнасці органаў пракуратуры Беларусі і ўкараненне вынікаў даследаванняў у практыку. Перакананы, што невычэрпны патэнцыял прафесарска­выкладчыцкага складу факультэта будзе спрыяць фарміраванню прававой дзяржавы і развіццю грамадзянскай супольнасці.

print

Вам таксама можа спадабацца: