Антрэпрыза ў БДУ: на “Бібліяночы-2019” універсітэт стаў сцэнай [+cлайды і відэа]

25 Apr, 2019.

Міжнародная акцыя “Бібліяноч” у Мінску праходзіць ужо не першы год. Да гэтага Фундаментальная бібліятэка пераўвасабляла наведнікаў у стыляг, затым ахінала ў рамантыку кругасветных вандраванняў і гарачага лета. Тэма гэтага года – тэатр. Якія п’есы і ролі прапанавала Фундаментальная бібліятэка БДУ для наведнікаў “Бібліяночы–2019”?

Тэатр шматгранны, таму кожная з сямі мінскіх бібліятэк-удзельніц абрала сваю інтэрпрэтацыю гэтай тэмы. Фундаментальная бібліятэка БДУ падрыхтавала “Бібліятэчную антрэпрызу”. Супрацоўнікі арганізавалі насычаны вечар: у праграме забаўкі для наведнікаў розных узростаў, густаў і інтарэсаў. “Лічым, што тэатр як кірунак мастацтва вельмі блізкі бібліятэцы, блізкі літаратуры. Нашы залы сталі імправізаванай пляцоўкай для розных дзей: пастановак, прадстаўленняў, сустрэч з тэатральнымі дзеячамі. І для рознай аўдыторыі: актыўнасці прадугледзелі і для дзяцей, і для выкладчыкаў”, – распавядае дырэктар Уладзімір Кулажанка.

Прасторай для дзей стаў галоўны корпус БДУ і залы бібліятэкі. Атмасфера тэатр адчувалася ўжо ад уваходу. Мімы з творчай студыі MiM-BSU не прапусцілі ніводнага аматара тэатра. Аднак квіткі не правяралі, а выдавалі – на іх быў указаны расклад, і нават была адрыўная кантрольная лінія!

А вось рэпертуар вылучаўся разнастайнасцю. Напрыклад, творчая сустрэча з кіраўніком народнага драматычнага студэнцкага тэатра БДУ “На балконе” і рэжысёрам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Дзмітрыем Цішко.

За музычную частку адказваў творчы саюз БДУ і народны фальклорны ансамбль “Тутэйшая шляхта”.

Клуб аматараў мастацкага слова “КЛУмБа” прадставіў паэтычны спектакль “Ганна Ахматава: “Пасля ўсяго…”, прысвечаны 130-годдзю Ганны Ахматавай і паэтам сярэбранага веку. Творчая каманда новай тэатральнай прасторы “Тэатр на Берсана” прадставіла спектакль “Тваръ”.

Яшчэ больш фота ў групе мерапрыемства

Надзея МАРХЕЛЬ
Фота Ганны Міхнюк
Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца: