«Бацькоўскі ўніверсітэт» адкрыюць у БДУ

2 Apr, 2019.

“Бацькоўскі ўніверсітэт” упершыню адкрыюць у БДУ. Ініцыятарам праекта выступіў факультэт філасофіі і сацыяльных навук (ФФСН). Накіравана акцыя на павышэнне псіхалагічнай падрыхтаванасці бацькоў да выбудоўвання канструктыўнага, эфектыўнага дыялогу з дзецьмі.
Удзельнікамі праекта могуць стаць усе ахвочыя бацькі, а таксама будучыя сямейныя пары. Навучанне ў “Бацькоўскім універсітэце” дазволіць лепш пазнаць дзяцей і асвоіць спосабы правільных зносін з імі. Слухачы авалодаюць прыёмамі кантролю негатыўных эмоцый, навучацца самааналізу і метадам вырашэння міжасобасных канфліктаў.
Спецыялістамі БДУ распрацавана 12 навучальных праграм. Першыя тры стартуюць 15 красавіка. На курсе “Ваша агрэсіўнае дзіця: пакараць смерцю нельга памілаваць” псіхолагі распавядуць пра метады пераадолення дзіцячага гневу, агрэсіі без гвалтоўных спосабаў дысцыплінавання. Праграма “Што рабіць бацькам нестандартнага дзіцяці” ўключае трэнінгі па працы і зносінах з асаблівымі дзецьмі. У рамках “Школы для будучых бацькоў” усе ахвотнікі пройдуць псіхалагічную падрыхтоўку напярэдадні нараджэння дзіцяці.
Адзін курс уключае ад 8 да 12 заняткаў. Пройдуць яны ў вячэрні час па буднях у фармаце трэнінгаў, семінараў і кансультацый. Удзельнікам прапануюць вырашыць шэраг псіхалагічных і дыягнастычных практыкаванняў, прааналізаваць жыццёвыя сітуацыі з асабістага досведу. Спікерамі і трэнерамі праекта выступяць вядучыя спецыялісты-псіхолагі, выкладчыкі ФФСН БДУ.
Запіс на навучанне ажыццяўляецца па тэлефоне 8 (17) 259 70 48 з 8.30 да 18.00 да 8 красавіка ўключна.
print

Вам таксама можа спадабацца: