Пра што кажуць вынікі зімовай сесіі?

1 Apr, 2019.

Па выніках зімовай экзаменацыйнай сесіі працэнт абсалютнай паспяховасці па комплексе БДУ за апошнія 5 гадоў павялічыўся на 5,3 %. У параўнанні з папярэдняй сесіяй (2017–2018 навуч. год) паспяховасць у гэтым навучальным годзе павысілася на 1,3 %; на першым курсе – на 2 %, на другім – на 4,3 %, на трэцім курсе паменшылася на 0,2 %, на чацвёртым паменшылася на 1,7 %, на пятым павялічылася на 1,5 %.

Павысілася паспяховасць на наступных фа­культэтах: факультэт журналістыкі – на 3,4 %, юрыдычны – 3,2 %, ФФСН – 8,9 %, філалагічны – 4,2 %, ФМА – 3,8 %, ФСК – 4,3 %, геаграфічны – 4,5 %, біялагічны – 0,9 %. Упала паспяховасць на факультэтах: гістарычны – ­на 8,4 %, Інстытут тэалогіі – 5,8 %, эканамічны – 2 %, ваенны – 13 %, ФПМІ – 2,2 %, радыё­фізікі і камп’ютарных тэхналогій – 2,1 %, МДЭІ імя А. Д. Сахарава – 2,6 %. На астатніх фа­культэтах – без змен.
Працэнт студэнтаў, якія маюць па выніках зімовай сесіі 9 і 10 балаў, павялічыўся на 0,3 %, якія маюць нездавальняючыя адзнакі, паменшыўся на 1 %, змяшаных адзнак – паменшыўся на 6,6 %. Колькасць студэнтаў ­першага курса, якія маюць нездавальняючыя адзнакі, зменшылася на 2 %.
Паспяховасць студэнтаў-платнікаў першага курса па комплексе БДУ павялічылася на 7,6 %. Пры гэтым працэнт студэнтаў, якія ­здалі сесію на 9 і 10, паменшыўся на 1,6 %, а працэнт тых, хто атрымаў нездавальняючыя адзнакі, паменшыўся на 5 %.Пра паспяховасць у цэлым
Па выніках зімовай экзаменацыйнай сесіі працэнт ­абсалютнай паспяховасці па комплексе БДУ за апошнія 5 гадоў павялічыўся на 5,3 %. На першым курсе вырас на 10,4 %, на другім – на 7,1% , на трэцім – 3,3 %, на чацвёртым паменшыўся на 5,1 %, на пятым павялічыўся ­на 4,4 %. У інстытутах комплексу БДУ пас­пяховасць павялічылася на 5,1 %.
У разрэзе гуманітарных факультэтаў на ­факультэце сацыякультурных камунікацый, філалагічным і факультэце філасофіі і сацы­яльных навук назіраецца паляпшэнне пас­пяховасці, якая павялічылася ў сярэднім на 10,7 %. Пагаршэнне паспяховасці адзначаецца ў Інстытуце тэалогіі, на эканамічным і гістарычным факультэтах.
На прыродазнаўчых факультэтах карціна горшая. Толькі на трох з іх паспяховасць за апошнія 5 гадоў вырасла. Гэта ­геаграфічны, фізічны і біялагічны факультэты. На ваенным факультэце за апошнія 5 гадоў паспяховасць упала на 9,2 %.
Сярэдні паказчык абсалютнай паспяхо­васці студэнтаў дзённай формы навучання ­за апошнія 5 гадоў складае 84,2 %. Па выніках зімовай сесіі 2018–2019 навуч. года найлепшы паказчык абсалютнай паспяховасці студэнтаў у філалагічнага факультэта – 90,5 %, самы нізкі на эканамічным факультэце – 76,4 %.
Працэнт студэнтаў, якія маюць па выніках зімовай сесіі 9 і 10 балаў, за апошнія 5 гадоў вагаецца ад 6,4 % да 6,7 %, якія маюць нездавальняючыя адзнакі, – ад 18 % да 14 % (тэндэнцыя на памяншэнне), а змяшаныя ад­знакі (ад 4 да 10 балаў) – ад 39,1 % да 33,4 %.
Па выніках дзвюх апошніх зімовых сесій колькасць студэнтаў, якія маюць тры незда­вальняючыя адзнакі, на першым, другім і чацвёртым курсах паменшылася (3–11 чалавек), а на трэцім павялічылася (на 9 ча­лавек). Колькасць студэнтаў першага курса, якія атрымалі нездавальняючыя адзнакі, за апошнія 5 гадоў значна паменшылася (з 23 % да 13 %).
Найлепшы паказчык абсалютнай паспяховасці студэнтаў першага курса – на факуль­тэце сацыякультурных камунікацый (94 %), найгоршы – на эканамічным факультэце (70,6 %), сярэдні паказчык па комплексе БДУ складае 80,6 %.
Паспяховасць студэнтаў-платнікаў першага курса за апошнія 5 гадоў павялічылася з 65,1 % да 82,3 %. Працэнт студэнтаў, якія маюць па выніках зімовай сесіі 9 і 10 балаў, за апошнія 5 гадоў вагаецца ад 0,9 % да 3,1 %, якія маюць нездавальняючыя адзнакі, – ад 32 % да 17 %, а змяшаныя адзнакі (ад 4 да 10 балаў) – ад 25,8 % да 34,4 %.
Паспяховасць студэнтаў-платнікаў дру­гога, трэцяга і чацвёртага курсаў таксама ­па­лепшылася, што нельга сказаць пра пяты курс, дзе паспяховасць зменшылася з 82,15 % да 61,9 %.

Алена ДАСТАНКА,
начальнік Галоўнага ўпраўлення адукацыйнай дзейнасці

print

Вам таксама можа спадабацца: