Хачу вучыцца ў БДУ! Інстытут бізнесу БДУ– вядучая ўстанова ў нашай краіне ў галіне бізнес-адукацыі

24 Apr, 2019.

Інстытут бізнесу БДУ – гэта:
– больш за 40 праграм рознага ўзроўню,
– мультыфарматныя навучальныя матэрыялы,
– сучасная платформа анлайн-навучання.

Дырэктар – доктар гістарычных навук прафесар Пётр Іванавіч БРЫГАДЗІН
Адрас: г. Мінск, вул. Шпалерная, 7
Тэл. 306-00-20
Е-mail: mail@e-edu.by
www.sbmt.bsu.by

Структура інстытута ўключае 4 факультэты, 10 кафедраў. Адукацыйны працэс забяс­печваюць 6 прафесароў, 55 дацэнтаў.
Большасць выкладчыкаў прайшла спецы­яльную падрыхтоўку ці стажыроўку за мяжой у рамках сумесных міжнародных аду­кацыйных праектаў.

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ
•    «Бізнес-адміністраванне» (рускамоўнае навучанне і англамоўнае навучанне).
Кваліфікацыя спецыяліста – «Менеджар-­эканаміст».
•    «Лагiстыка». Кваліфікацыя спецыяліста – «Лагістык-эканаміст».
•    «Маркетынг». Кваліфікацыя спецыяліста – «Маркетолаг-эканаміст».
    «Менеджмент». Кваліфікацыя спецыяліста – «Менеджар-эканаміст».
•    «Кіраванне інфармацыйнымі рэсур­самі». Кваліфікацыя спецыяліста – «Менеджар-эканаміст інфармацыйных сістэм».
Дадзеныя спецыяльнасці сёння з’яўляюцца найбольш запатрабаванымі спецыяльнасцямі ва ўмовах пераходу да iнавацыйнай эканомiкi. Спецыяльнасці прадугледжваюць сфарміраванасць светапогляду і валоданне выпускніком кампе­тэнцыямі, якія грунтуюц­ца на глыбокім ра­зуменні рынкавай эканомікі, функцый і эканамічнай ролі дзяржавы, усведамленні сацыяльнай адказнасці бізнесу. Падрыхтоўка ў Інстытуце бізнесу БДУ разлічана на тых, хто плануе прэтэн­даваць на кіраўнічыя пасады ў бізнесе.
Вялікая ўвага надаецца вывучэнню англійскай мовы, якая з’яўляецца не толькі праграмнай дысцыплінай, але і мовай выкладання асобных курсаў. МАГІСТАРСКІЯ ПРАГРАМЫ
Інстытут бізнесу БДУ рэалізуе 11 магістарскiх праграм. З 1996 г. у Інстытуце біз­несу БДУ рэалізуецца магістарская праг­рама
па падрыхтоўцы магiстраў бізнес-­адмі­ністравання (праграма МВА). Паводле ацэнкі міжнароднай экзаменацыйнай камі­сіі, узровень ведаў выпускнікоў праграмы МВА Інстытута бізнесу БДУ адпавядае ­стан­дартам якасці прэстыжных заходніх універсітэтаў.
 
МІЖНАРОДНЫЯ СУВЯЗІ
Інстытут бізнесу БДУ мае партнёрскія зносіны з многімі еўрапейскімі ўніверсітэ­тамі, актыўна ўдзельнічае ў разнастайных міжнародных праектах. Найлепшыя студэнты маюць магчымасць стажыравацца ў ­Стакгольмскай школе эканомікі ў Рызе (Латвія), Універсітэце менеджменту і эканомікі (Літва), праходзіць практыку ў буй­ных замежных кампаніях і інш.
З 2014 г. iнстытут пачаў падрыхтоўку ­спецыялістаў па спецыяльнасці «Бізнес-­адміністраванне» на англійскай мове. На дадзенай спецыяльнасці сёння навуча­юцца студэнты з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Азербайджана, Нігерыі, Індыі, Туркменістана, Сірыi, Сербіi, Мазамбіка, Лівіi, Лівана, Бангладэш, ЗША.
У студэнтаў спецыяльнасці «Лагістыка» ёсць магчымасць атрымаць двайны бела­руска-фінскі дыплом спецыяліста па лагістыцы. Магчымасць атрымання дыплома прадстаўляе Універсітэт прыкладных навук паўночна-ўсходняй Фінляндыі, дзе студэнты могуць навучацца на працягу 2 семестраў.СІСТЭМА ІТ-РЭСУРСАЎ
Інстытут бізнесу БДУ займае лідарскiя пазіцыі сярод устаноў вышэйшай адукацыі па выкарыстанні тэхналогій электроннага навучання.
Сістэма IT-рэсурсаў інстытута ўключае:
•    рэйтынгавую сістэму ацэнкі ведаў уласнай распрацоўкі інстытута;
•    навучальны партал (сістэма электроннага навучання eLearning, электронная бібліятэка, аўтарскія курсы дысцыплін, сістэма зносін выкладчыкаў і студэнтаў – круглыя сталы і форумы);
•    мабільнае прыкладанне «Расклад» уласнай распрацоўкі.

ПРАЦАЎЛАДКАВАННЕ
Інстытут надае вялікую ўвагу планаванню будучай кар’еры сту­дэнтаў і праводзіць пошук месцаў вытворчай і пераддыпломнай практыкі, арганізуе сус­трэчы з прадстаўні­камі кампаній і паспяховымі выпускнікамі,  ладзіць трэнінгі.
Выпуск­нікі Інстытута бізне­су БДУ працу­юць менеджарамі, эканамістамі, маркетолагамі, фінансавымі і сістэмнымі аналітыкамі, мене­джарамі па ўкараненні IT-тэхналогій і сістэм, бiзнес-кансультантамі, менеджарамі праектаў, праекціроўшчыкамі IT-сістэм, лагістыкамі, спецыялістамі па кіраванні перавозкамі, спецыялістамi па закупках i iнш. Многiя з выпускнiкоў i студэнтаў пачынаюць свой бiзнес падчас вучобы, з’яўляюцца кiраўнікамі прадпрыемстваў.

Інстытут бізнесу БДУ – адказваючы на выклікі сучаснасці, мы рыхтуем лідараў будучыні!

 
ВОДГУКІ ВЫПУСНІКОЎ
Уладзімір ДАЎГЯЛА, кіраўнік «ДГЦэнтр», гандлёвая марка Admiral Husso. Выпускнік 2013 г. спецыяльнасці «Бізнес-адміністраванне».
– Я лічу, што Інстытут бізнесу БДУ – найлепшая бізнес-школа нашай краіны. Шырокі спектр дысцыплін дазваляе атрымаць ключавыя веды для паспяховага старту фактычна ў любой галіне, а паглыбленае вывучэнне бізнес-курсаў на англійскай мове дазволіць вам прафесійна супрацоўнічаць з міжнароднымі кампаніямі. Аднак усе гэтыя веды могуць быць атрыманы толькі ўпартай уласнай працай.
 
Фёдар САНЬКО, Senior Surveyor, Лонданскі офіс кампаніі CBRE. Выпускнік 2010 г. спецыяльнасці «Менеджмент».
– Вызначыцца, кім ты хочаш стаць, скончыўшы ўніверсітэт, часцяком складана. Звычайна дасягнуць поспеху ў кар’еры магчыма толькі тады, калі твая праца прыносіць табе задавальненне і пры гэтым узнікае рызыка. Калі ты бясконца любіш тое, што ты робіш. Паступаючы на спецыяльнасць «Менеджмент» па кірунку «Менеджмент нерухомасці», як і большасць абітурыентаў, я не кіраваўся сваімі падлеткавымі спадзяваннямі; тым не менш, сутыкнуўшыся з прафесійным бокам, я зразумеў, што акадэмічныя адукацыя дазволіла ўбачыць вялікі патэнцыял.
Атрыманыя веды на спецыяльнасці «Менеджмент» з’яўляюцца выдатным падмуркам для будаўніцтва сваёй прафесійнай кар’еры. Гэта выдатная магчымасць дасягнуць ­як фінансавых мэтаў, так і прафесійных вяршыняў!
print

Вам таксама можа спадабацца: