БДУ прыняў удзел у міжнародным праекце «Інтэграцыя беларускай бізнесадукацыі ў рэгіёне Балтыйскага мора, у межах якога даследавалі прафесійную дзейнасць выпускнікоў, а таксама выявілі, што і як неабходна палепшыць у падрыхтоўцы такіх спецыялістаў.
Мэтай міжнароднага праекта стала вывучэнне запатрабаванняў бізнесадукацыі ў Беларусі, каб распрацаваць перадавыя мадэлі адукацыйных праграм у галіне бізнесу і прадпрымальніцтва. Кансорцыум складаўся з БДУ, UNECON, Латвійскага ўніверсітэта, Берлінскай школы эканомікі і права і Універсітэта Турку. Праект рэалізаваны сумесна з Саветам дзяржаў Балтыйскага мора (Швецыя), які спрыяе супрацоўніцтву краін у сферы адукацыі, культуры, эканамічнага развіцця, грамадзянскай бяспекі.
Пра этапы рэалізацыі і галоўныя вынікі праекта распавёў начальнік аддзела міжнародных праграм і праектаў УМС Аляксандр РЫТАЎ: «На БДУ была ўскладзена даследчая місія і апрабацыя вынікаў. Мы аналізавалі стан бізнеснавучання ў Беларусі. Паводле даведніка ўстаноў вышэйшай адукацыі, у краіне гэты кірунак адукацыі адносіцца да катэгорыі Е і пералічваецца разам з камунікацыямі і дзяржкіраваннем. Дадзеная група дае амаль 40 % ад усёй колькасці навучэнцаў, каля 30 % ад агульнага ліку – будучыя эканамістыменеджары. З іх на I ступені ў дзяржаўных ВНУ да 50 % слухачоў навучаюцца на завочнай форме, на II ступені да – 70 %. А ў прыватных ВНУ такія прапорцыі яшчэ вышэйшыя. Гэта гаворыць пра тое, што слухачы бізнесакадэміі або перавучваюцца, або ўжо працуюць у сферы. З майго пункта гледжання, калі мы думаем пра развіццё бізнесадукацыі, трэба разумець, што праграмы павінны быць для такой аўдыторыі кароткімі, дыстанцыйнымі і практыкаарыентаванымі».
Як паказаў аналіз, наймацнейшым у плане падрыхтоўкі стаў Інстытут бізнесу БДУ. За ім ідуць БДЭУ, БНТУ. З прыватных – Гандлёваэканамічны ўніверсітэт спажыўкааперацыі, МІПСА. Ёсць другая катэгорыя – розныя прыватныя арганізацыі, якія займаюцца адукацыйнай дзейнасцю. Але далёка не кожная з іх мае ліцэнзію на ажыццяўленне дадатковай адукацыі. Шмат з іх з’яўляюцца проста кансультатыўнымі кампаніямі, якія пад замежнай франшызай часта прапануюць нятанныя праграмы. Таму часам выданыя дыпломы нелегітымныя, але бізнесу патрэбныя кампетэнцыі, зза чаго такія структуры, якія больш нагадваюць фармат курсаў, карыстаюцца попытам.
«Міністэрства фінансаў, Асацыяцыя бізнесадукацыі робіць розныя падлікі аб’ёмаў фінансаў. Экспертная ацэнка і наш уласны аналіз гавораць, што каля 30 мільёнаў руб. знаходзіцца ў асяроддзі бізнесадукацыі. Больш за 70 % навучэнцаў у сферы плацяць за навучанне. Гэта запатрабаваны сектар, які павялічваецца з году ў год», – тлумачыць начальнік аддзела УМС і дадае, што справа не
ў колькасці, а ў якасці. Трэба выпускаць не вялікую колькасць спецыялістаў, а рыхтаваць больш дасведчаных выпускнікоў.
Другая частка справаздачы была прысвечана аналізу працоўнай і прафесійнай дзейнасці выпускнікоў беларускіх ВНУ. Аналіз грунтаваўся на даследаванні прадпрымальніцкага патэнцыялу студэнтаў у рамках рэалізацыі эксперыментальнага праекта «Універсітэт 3.0» (РІВШ), на дадзеных праекта «Эразмус+» FOSTERC (БДУ).
Наколькі навучэнцы гатовыя займацца бізнесам, якіх уменняў ім бракуе? Было праведзена параўнанне адказаў выпускнікоў групы бізнесадукацыі і ўсіх астатніх катэгорый. Метадалогію рыхтавалі калегі з Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ. Апыталі анлайн каля 5,5 тыс. рэспандэнтаў. Ім было прапанавана ацаніць сфарміраванасць звыш 20 кампетэнцый. Яны адказвалі, наколькі ў іх склаліся навыкі падчас навучання, ацэньвалі, наколькі яны важныя ў працоўнай дзейнасці. Розніца паміж ацэнкамі гаворыць пра ступень развіцця кампетэнцый. Адзначаецца, што 100 % сфарміраванасці навыку не сустрэлася.
«Параўнанне паказала, што ў выпускнікоў бізнеспраграм лепш развітыя арганізацыйная, інавацыйная, камунікацыйная кампетэнцыі. Таксама яны валодаюць замежнымі мовамі лепш, чым уся група рэспандэнтаў. На дзіва, у цэлым усім выпускнікам малаважныя веды замежнай мовы, таму што большасць застаецца працаваць у нацыянальных межах. Выпускнікі бізнеспраграм прызналіся, што ў іх кіраўнічая кампетэнцыя недастаткова развітая. Некаторыя разумеюць, што не могуць кіраваць, выразна даносіць заданні падначаленым. Мы ўбачылі ў гэтым задачу – развіць уменне кіраваць і працаваць у камандзе. І лепш з такім заданнем справіцца мадэль актыўнага навучання. Трэба вызначыць, якія адукацыйныя кампаненты могуць выкарыстоўвацца, каб скараціць разрыў паміж сфарміраванымі і неабходнымі кампетэнцыямі», – мяркуе Аляксандр Уладзіміравіч.
Значным мерапрыемствам праекта стала арганізацыя ў БДУ міжнароднай летняй школы BEST – business education sprint. У яе працы прынялі ўдзел 30 выкладчыкаў з 14 універсітэтаў Беларусі, Расіі, Германіі, Фінляндыі, Латвіі. Ад БДУ навучанне ў школе прайшлі 7 выкладчыкаў эканамічнага факультэта і факультэта міжнародных адносін.
Фармат навучання: designsprint у варыянце Google Ventures (ідэі з бізнесу прасочваюцца ў навучанне). Метадалогія навучання – дызайнмысленне, якое ўключае такія ступені: даследаванне, распрацоўка, прататыпіраванне, тэсціраванне, адаптацыя. За пяць дзён 5 груп прапрацоўвалі 5 этапаў. Кожны дзень быў падзелены на кароткія інтэрактыўныя раздзелы навучання і на рэальныя інавацыйныя дзеянні. Вынікам інтэнсіўнай калектыўнай працы сталі 5 праграм бізнеснавучання ў галіне кіравання ITінфраструктурай, eventменеджменту і інш.
«Усе азадачаны зменай зместу навучання. Думаецца, мы паіншаму сканструюем навучальны план, дададзім туды новыя дысцыпліны. Але мне здаецца, дысцыпліны ў нас добрыя. Варта задумацца пра змену спосабу падачы матэрыялу. Пераход да актыўных метадаў выкладання – гэта эфектыўны агульнаеўрапейскі трэнд», – лічыць Аляксандр Рытаў.
Міжнародны праект дапамог стварыць умовы для распаўсюджання перадавых падыходаў у сферы навучання прадпрымальнікаў. Таксама тут з’явіўся дадатковы эфект – сфарміравалася сетка нацыянальных экспертаў у галіне бізнесадукацыі.
Алена ЛЯЎШЭНЯ