Заззялі зоркі ў БДУ! Героямі ўніверсітэцкай імпрэзы сталі 52 выпускнікі

8 Jul, 2020.

 Усе яны пераможцы агульнаўніверсітэцкага конкурсу ў намінацыях «Найлепшы выпускнік», «Зорка БДУ» і «Студэнцкі лідар».

Студэнцтва сабралася 23 чэрвеня ў Ліцэі БДУ, каб атрымаць ­заслужаныя дыпломы ад кіраў­ніцтва ўніверсітэта і дэканаў фа­культэтаў. Праз прысутных са словамі падзякі і пажаданнямі поспеху ў прафесійным жыцці да ўсіх выпускнікоў універсітэта звярнуўся рэктар БДУ Андрэй Кароль.

Ён адзначыў індывідуальнасць кож­нага студэнта, чыя паспяховая дзейнасць з’яўляецца гонарам універсітэта: «Я глыбока перакананы, што чалавек нараджаецца ­не “чыстым лістом”, які выкладчыкам неабходна запоўніць, а ўні­кальнай асобай, з уласцівымі ёй задаткамі. Трэба толькі стварыць пэўныя ўмовы, каб дапамагчы студэнту іх рас­крыць і рэалізаваць. Сёння наш універсітэт стаў тым адзінным месцам, дзе зусім розныя місіі, інтарэсы, асаблівасці аб’яднаны ў адну вялікую суполь­насць людзей. Гэта надае асаблівую і непаўторную атмасферу БДУ». Рэктар нагадаў кожнаму памятаць пра тое, што ўніверсітэт заўсёды адчынены для сваіх выпускнікоў, і пажадаў не згубіць сябе ў гэтым велізарным, пера­поўненым інфармацыйным шумам свеце.

Павіншаваць выпускнікоў з гэтай урачыстасцю запрасілі ­таксама беларускую групу VAL, спявака Юрыя Аляхно і студэнцкую зорку Вераніку Цубікаву.

Выпускнікі падзяліліся сваімі ўражаннямі ад навучання ў БДУ.

Дар’я Васільева, Інстытут бізнесу БДУ:

– Чатыры гады таму я загадала жаданне, каб студэнцкія гады былі самымі запамінальнымі ў маім жыцці, і гэта сапраўды так! Я ўдзячная БДУ за цудоўных вы­кладчыкаў, адукацыю, выдатнае кола зносін, за справу, якой хачу займацца ўсё жыццё, і чала­века, з якім я мару гэта жыццё правесці.

Ягор Багдашоў, факультэт сацыякультурных камунікацый:

– Гэтыя пяць гадоў – самыя ці­кавыя і хуткія, драйвовыя, «смачныя». Дзякуючы выкладчыкам, у галаве я выношу веды, у сэрцы –вясёлыя паездкі, новыя знаёмствы, уменне трымацца ў грамадстве. Самае галоўнае для мяне – быць патрэбным, цікавым, дасведчаным.

Дыяна Куліч, факультэт прыкладной матэматыкі і ін­фарматыкі:

– Маё знаёмства з БДУ пача­лося з ліцэя, і я ўдзячная альма­­матар за 6 выдатных гадоў. Тут я знайшла велізарную колькасць ся­броў, сваю каманду КВЗ. Змагла сябе рэалізаваць, універсітэт дае шырокія магчымасці. Дзякуй вы­кладчыкам, якія ўкладваюць у нас душу, каб развіць як асоб, спецыялістаў. Гэта для мяне вельмі каштоўна.

Усяго сёлета дыплом БДУ атрымалі звыш 4300 маладых лю­дзей, з якіх 3537 скончылі ­дзённае аддзяленне і 780 – завочнае.

Надзея МАРХЕЛЬ

 

print

Вам таксама можа спадабацца: