Уладзімір Сувораў: “Прафсаюз – не палітычная партыя”

20 Jan, 2021.

Такога прынцыпу прытрымліваюцца старшыня прафкама работнікаў БДУ Уладзімір СУВОРАЎ і яго намеснік Васіль АМЯЛЮСІК. Яны распавялі пра сваё бачанне ролі прафсаюзаў у жыцці ўніверсітэта.

Васіль Амялюсік

– У нашай краіне цяпер працякаюць складаныя грамадска-палітычныя працэсы, як гэта адлюстроўваецца на пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў БДУ?
Амялюсік: Асноўная мэта і задача нашай арганізацыі – абарона працоўных, сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў работнікаў у адносінах з наймальнікам. Гэта за­кладзена ў заканадаўстве і дэталізавана ў Калектыўнай дамове паміж прафсаюзам і БДУ, якая заключаецца на 3 гады. Акрамя ­таго, мы займаемся пытаннямі аздараўлення і вольнага часу работнікаў, матэрыяльна падтрымліваем іх па розных напрамках. Усе рашэнні, якія тычацца бягучай працы, прымаюцца на пасяджэнні прафкама. У яго склад абраны 53 чалавекі, якія прадстаўля­юць усе падраздзяленні БДУ. Члены праф­кама збіраюцца два разы ў месяц. Вядома, працаваць стала складаней. Мы, як і ўсе ­грамадзяне, адчуваем ціск рэальнасці. Таму абмеркаванне пытанняў часта выклікае вострую дыскусію. Гэта дазваляе ўлічваць розныя меркаванні і аргументы, і рашэнні прымаюцца далёка не заўсёды аднагалосна.
Сувораў: Заўважу, прафсаюз – не палі­тычная партыя. Як ужо было сказана, наша арганізацыя аб’ядноўвае работнікаў у імкненні ўтрымліваць у рамках закона ўзае­маадносіны па лініі «наймальнік – работнік». Адхіленне ад гэтай лініі прыводзіць да рас­колу і страты даверу да прафсаюзнага руху. Многія з тых, хто выйшаў з арганізацыі пасля жнівеньскіх падзей у краіне, у якасці прычыны пазначылі: «страта даверу да ФПБ». Узніклы эмацыйны фон падштурхнуў да напісання заяў пра выхад з прафсаюза нават тых, хто яго членамі і не быў. Заўва-жым, што паралельна ідзе і працэс уваходжання ў прафсаюз. Работнікі ўсё ж разумеюць, што прафсаюз патрэбны.
Амялюсік: На сёння ў нашых шэрагах налічваецца 5180 работнікаў і каля 400 пенсіянераў, якія знаходзяцца на прафсаюзным уліку. Найбольш шматлікія прафгрупы – гэта апарат кіравання – 290 чалавек, студгарадок – звыш 300, Галоўнае гаспадарчае ўпраўленне – больш за 400; па факультэтах: ФМА, ФСК і філфак – звыш 230, біяфак, МДЭІ імя
А. Д. Сахарава – каля 200, па астатніх фа­культэтах у сярэднім ад 120 да 160 сяброў. Прыкладна 77% усіх работнікаў комплексу БДУ адно­сяцца да членаў прафсаюза.
– Наколькі гэта важны фактар?

Уладзімір Сувораў

Сувораў: Колькаснасць арганізацыі вы­значае вагу подпісу старшыні. У нас гра­мадскі кантроль за важнымі працэдурамі ў БДУ заснаваны на прынцыпе: віза старшыні прафкама гарантуе, што большасць калектыву лічыць працэдуру справядлівай. А ці можа гэта гарантаваць старшыня, калі ў арганізацыі менш за палову работнікаў?
Мы імкнёмся ўмацоўваць нашы пазіцыі, дзейнічаючы ў рамках прафсаюзнага заканадаўства. А вось выкарыстоўваць палітычныя лозунгі для павелічэння колькаснасці аргані­зацыі – гэта, па-першае, не прафсаюзны прыём, а па-другое, заўсёды цягне сумныя наступствы, бо лозунгі хутка змяняюцца ці страчваюць ак­туальнасць.
– Кажучы пра палітычныя лозунгі, што Вы маеце на ўвазе?
Амялюсік: Мы бачым спробы, выкарыстоўваючы сітуацыю, разарваць прафсаюзны рух менавіта па палітычных прыкметах і навязаць нейкае дамінантнае меркаванне. Разам з тым, калі вы пагледзіце статуты прафсаюзных арганізацый (у тым ­ліку і альтэрнатыўных), то не знойдзеце значных адрозненняў у мэтах і ­задачах, не-залежна ад назвы. Гэта таму, што ўсе павінны дзейнічаць у адным прававым полі.
Сувораў: Нам важна на сёння арганіза­ваць інфармацыйную працу. У лютым 2021 г. спаўняецца 100 гадоў Беларускаму прафесійнаму саюзу работнікаў адукацыі і навукі, і амаль увесь перыяд прафсаюз развіваўся і працаваў ва ўмовах, якія моцна адрозніваюцца ад сённяшніх рэалій. Не ўсе заўважылі, што заканадаўства, унутраныя прафсаюзныя дакументы, Калектыўная дамова, адказнасць наймальніка і прафсаюзнай арганізацыі за ўзятыя на сябе абавязанні стварылі ў БДУ падмурак, дзякуючы якому прафсаюзная арганізацыя з «чорнай касы» і размеркавальніка дэфіцыту ператварылася ў найважнейшы фактар, які фарміруе вытворчыя адносіны ў карпарацыі БДУ. У Калектыўнай дамове закладзены значныя магчымасці грамадскага кантролю і гаран-тыі занятасці. Напрыклад, у адпаведнасці з пунктам 3.1.9 Калектыўнай дамовы, падаўжаюцца кантракты работнікам (па іх жаданні), якія не мелі спагнанняў на працягу апошняга года дзеяння кантракта. Работнікі прос-та працуюць пад гэтым нябачным ім пара­сонам, не здагадваючыся пра тую абарону і падтрымку, якая выбудавана праз гарантыі занятасці, ахову працы, грамадскія камісіі і іншыя формы працы.
– Якія найбольш важныя пытанні прыйшлося вырашаць на працягу года, які сыходзіць?
Амялюсік: Асноўныя праблемы, з якімі прыйшлося сутыкнуцца нашай прафсаюзнай арганізацыі, – гэта змена сістэмы аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый, пандэмія COVID-19 і рознагалоссі ў грамадстве ў выніку жнівеньскіх падзей.
Сувораў: Толькі змены заканадаўства вымусілі нас тройчы садзіцца за стол перамоў з наймальнікам, каб прывесці палажэнні Калектыўнай дамовы ў адпаведнасць з законам. Тым не менш, дзякуючы агульным памкненням прафсаюза і наймальніка, атрымалася практычна ў поўным аб’ёме захаваць памеры ўсіх выплат, якія закладзены ў да­датках да КД.
У перыяд эпідэміі прафкам імкнуўся падтрымаць работнікаў. Закупляліся маскі і дэзінфекцыйныя сродкі. Былі прыняты неабходныя спецыяльныя рашэнні для выплаты матэрыяльнай дапамогі тым, хто перахварэў на COVID-19. Адзначу, звыш 40% бюджэту прафсаюзнай арганізацыі сёлета скарыстана на выплату матэрыяльнай дапамогі членам прафсаюза. Нават калі факультэты перайшлі на дыстанцыйную форму працы, кабінет прафкама застаецца адчыненым для работнікаў.
Амялюсік: Абарона сацыяльна-эканамічных і працоўных правоў работнікаў часам прыводзіць да ўзнікнення супярэчнасцяў
паміж наймальнікам (ці яго прадстаўнікамі) і прафсаюзнай арганізацыяй. Яны выраша­юцца праз правядзенне перамоў. Для гэтага ў БДУ створаны шэраг сумесных камісій. У кожнай з іх свой фармат функцыянавання, але меркаванне прадстаўнікоў прафсаюза заўсёды ўлічваецца.
Адмысловай увагі патрабуюць пытанні, звязаныя з лёсам работніка, з яго прафесійнай дзейнасцю. Абараняючы работніка, мы абапіраемся на палажэнні Калектыўнай дамовы, і не было ніводнага выпадку, калі б наймальнік парушыў дамову, хаця канфлікты ўзнікаюць. Гэтыя нюансы даводзіцца разбіраць камісіі па працоўных спрэчках.
У 2020 годзе было пададзена 5 заяў у дадзеную камісію. З іх 3 сітуацыі вырашыліся на карысць работнікаў. У склад КПС увахо­дзіць 8 чалавек (4 ад наймальніка і столькі ж ад прафкама). КПС – дасудовы орган урэгулявання працоўных спрэчак. Рашэнне камісіі мае абавязковую сілу і не падлягае зацвярджэнню наймальнікам або прафсаюзам. Дарэчы, пры звароце члена прафсаюза ў суд штатны юрыст прафсаюза будзе, пры жаданні работніка, абараняць яго бясплатна. Гэта яшчэ адзін плюс для членаў прафсаюза.
Сувораў: Адзначу пытанні, якія ўзніклі пры ўвядзенні новай сістэмы аплаты працы ў ­бюджэтных арганізацыях. Мы старанна вывучалі яе, дапамагалі работнікам раза­- б­рацца. Разам з тым выявілі, на наш погляд, важныя неадпаведнасці. У прыватнасці, напрыклад, аклад старшага выкладчыка, дацэнта, а сёння ўжо і прафесара, ніжэйшы за мінімальную заработную плату (388,42 руб.). Пры гэтым ва Указе Прэзідэнта Беларусі ад 18 студзеня 2019 г., №27, аклад вызначаецца як памер аплаты працы работніка за выкананне працоўнай функцыі пэўнай складанасці і кваліфікацыі за каляндарны месяц без уліку стымулюючых і кампенсацыйных выплат. Гэта асабліва адбілася на зарплатах за верасень, якія былі выплачаны ў кастрычніку. На сустрэчы са старшынёй галіновага прафсаюза Т. Р. Якубовіч мы перадалі свае прапановы для ўнясення змен у нарматыўныя дакументы.
Амялюсік: Значная функцыя ў прафсаюзнай арганізацыі – грамадскі кантроль. Ёсць інспектары, якія правяраюць выкананне патрабаванняў аховы працы – гэта і спраў­насць электраправодкі, і асветленасць працоўных месцаў і месцаў агульнага карыстання, і стан тэрыторыі, і забеспячэнне спец­вопраткай і г. д.
Таксама прафкам узгадняе выплату прэмій і надбавак. Усе дакладныя на заахвочванне работнікаў візіруюцца старшынёй прафбюро. Ён жа абавязкова візіруе графік адпачынкаў. Мы таксама ўдзельнічаем ва ўсіх камісіях па расследаванні няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Члены прафкама ўваходзяць у грамадскую камісію па жыллёвых пытаннях, у камісію па аздараўленні
і санаторна-курортным лячэнні, у камісію па арганізацыі харчавання і інш.– Што атрымалася рэалізаваць у 2020 годзе?
Амялюсік: Да пандэміі мы паспелі правесці спартакіяду, а ў пачатку кастрычніка арганізавалі Дні здароўя БДУ. Нягледзячы на ўсе складанасці, мы сфарміравалі каля 30 груп здароўя. У тым ліку і для дзяцей. Сёлета ўпершыню атрымалася арганізаваць групу па аквааэробіцы. Папулярныя віды – футбол, баскетбол, валейбол, настольны тэніс. Яшчэ ў ліпені мы арганізавалі водны паход на байдарках. У рамках культурнай працы ладзім канцэрты, прысвечаныя 8 Сакавіка, Дню Перамогі і дню нараджэння БДУ. Некаторыя ­мерапрыемствы факультэтаў таксама фі­нансуюцца з касы прафсаюза, напрыклад, экскурсіі. Асобна стаіць акцыя «Прафсаюзы дзецям»: на дапамогу ў падрыхтоўцы да школы так званым сацыяльным сем’ям было вылучана каля 9 тысяч рублёў (2 базавыя велічыні на дзіця). Да Новага года закупілі традыцыйныя салодкія падарункі дзецям членаў прафсаюза, некаторыя падраздзяленні вырашылі павіншаваць і дарослых.

– Як расходуюцца грашовыя сродкі, і ці можна даведацца, на якія мэты яны выдаткаваны?
Сувораў: Усе рашэнні па грашовых сродках прымаюцца калегіяльна. Такія звесткі прафкам штогод падае на справаздачнай канферэнцыі з удзелам дэлегатаў ад кожнай прафгрупы. Там заслухоўваецца даклад рэвізійнай камісіі пра выкарыстанне грашовых сродкаў, старшыня прафкама выступае ­
з дакладам пра праробленую работу, і зацвярджаецца каштарыс прыбыткаў і выдаткаў на наступны год. Так што ў нас усё празрыста, і мы гатовыя абгрунтаваць кожную выдаткаваную капейку. Старшыні прафбюро маюць права азнаёміцца з фінансавым станам ППА работнікаў БДУ на бягучы момант і паінфармаваць усіх членаў сваёй арганізацыі. Дарэчы, чарговую справаздачную канферэнцыю плануем правесці 21 студзеня 2021 года.

– Што б вы хацелі пажадаць супольнасці БДУ ў новым годзе?
Амялюсік: Нам трэба далей займацца абаронай інтарэсаў работнікаў і, выка­рыстоўваючы свае магчымасці, імкнуцца зрабіць працу больш камфортнай, бяспечнай і справядліва аплачванай.
Сувораў: У першую чаргу хацелася б пажадаць здароўя, дабрабыту, цеплыні адносін, любові блізкіх, умення адчуваць радасць і бачыць добрае і прыгожае!І яшчэ. Хочацца пажадаць, каб работнікі БДУ разумелі ролю прафсаюза, бачылі ў
ім падтрымку, а мы, у сваю чаргу, гатовыя адказна дапамагаць у рашэнні пытанняў, якія ўзнікаюць. Чытайце нарматыўныя дакументы, вывучайце свае правы, звяртайцеся да нас. Ведайце: пярвічная прафсаюзная арганізацыя работнікаў БДУ – гэта ваш на­дзейны памочнік у рашэнні пытанняў, якія тычацца абароны сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў!
Гутарыў
Сяргей ШАФАЛОВІЧ

print

Вам таксама можа спадабацца: