Журфак прапануе ўнікальную праграму падрыхтоўкі

24 Jun, 2021.

Напярэдадні прыёмнай кампаніі мы спыталі пра паступленне на журфак, навучанне і юбілейны год у дэкана факультэта Вольгi САМУСЕВІЧ.

  • Вольга Міхайлаўна, якія мерапрыемствы праходзяць у юбілейны год універсітэта на факультэце журналістыкі?
  • У гэтым годзе ўсе мерапрыемствы прысвечаны гэтай знамянальнай даце: ад забаўляльных студэнцкіх вечарын да сур’ёзных канферэнцый і форумаў. Без БДУ нічога б не было. Задзейнічаны ўсе – выкладчыкі і студэнты. Гэта свята агульнае для ўсіх, бо дзень нараджэння almamater – сямейнае свята. Ды і 100 год бывае адзін раз (смяецца). Прайшлі шматлікія конкурсы, навукова-практычныя канферэнцыі, студэнцкія ініцыятывы, але колькі яшчэ ўсяго цікавага чакае… Паступайце ў БДУ і ўбачыце сам
  • Зразумела, что студэнты і выкладчыкі ведаюць, што плануецца з гэтай нагоды. А як быць абітурыентам? Дзе можна атрымаць неабходную інфармацыю?
  • У БДУ надаецца вялікая ўвага інфармаванню абітурыентаў. Найперш, сайт універсітэта і асобныя сайты факультэтаў. Там распрацаваны спецыяльныя рубрыкі і старонкі, каб любую інфармацыю абітурыенты маглі аператыўна знайсці. Таксама мы ёсць практычна ва ўсіх сацыяльных сетках.
  • Вы таксама чакаеце новых студэнтаў…

  • Безумоўна, што за факультэт без студэнтаў. Кожны год мы адпускаем у прафесійнае жыццё выпускнікоў і з хваляваннем чакаем першакурснікаў. Якія яны будуць? Я вельмі спадзяюся, што яшчэ больш таленавітыя і матываваныя. Іспыты адназначна вызначаць лепшых.
  • Можна падрабязней пра праграму навучання?
  • Хoчацца адначыць, што якраз у стагоддзе БДУ журфак памяняў усе вучэбныя планы і праграмы. Тыя, хто ў гэтым годзе да нас прыйдзе, будзе вучыцца па ўнікальнай праграме падрыхтоўкі, распрацаванай разам з заказчыкамі кадраў. Два гады – універсальная падрыхтоўка, азы працы на ўсіх платформах, асновы тэхналогій медыявытворчасці і медыятворчасці. А на 3-4 курсах – профільнае паглыбленне, як тэматычнае, так і індустрыяльнае. Вялікая ўвага надаецца практыцы. На выхадзе гэта будуць спецыялісты, якія атрымалі навыкі працы ў любых СМІ, застанецца толькі шліфаваць майстэрства і павышаць прафесіяналізм у рэдакцыях.
  • Хвалюе пытанне, ці чакаюць маладых спецыялістаў у гэтых рэдакцыях?

  • Канешне! Не было такога, каб нашы выпускнікі не былі запатрабаваны. Штогод прыходзіць вельмі шмат заявак. Шмат хто прыносіць свае. Малады спецыяліст з атрыманымі на журфаку кампетэнцыямі патрэбны ад рэдакцый СМІ да буйных карпарацый і міністэрстваў.

  • Што галоўнае, на Ваш погляд, для будучага журналіста?
  • Любіць сваю прафесію і сваю Радзіму! І абавязкова быць адказным за свае словы.
  • Што бы Вы пажадалі абітурыентам?
  • Верыць у сябе і ў свой выбар. Удачы на іспытах. Мы вас чакаем на журфаку!

Анастасія ПОУХ

print

Вам таксама можа спадабацца: