Гранты Прэзідэнта на 2023 год

3 Jan, 2023.

Гранты Прэзідэнта Беларусі назначаны 50 спецыялістам, якія працуюць у сферах навукі, адукацыі, аховы здароўя, культуры, маладзёжнай палітыкі і ўнеслі значны ўклад у іх развіццё. Адпаведнае распараджэнне падпісаў 30 снежня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

У сферы адукацыі грант на распрацоўку і ўкараненне ў адукацыйны працэс вынікаў даследаванняў у галіне гістарычнай геаграфіі ў выглядзе навучальнага дапаможніка «Атлас беларускай дзяржаўнасці» па навучальных дысцыплінах «Гісторыя беларускай дзяржаўнасці», «Гісторыя Беларусі», што будзе спрыяць фармаванню ў студэнцкай моладзі поўнага, сістэматызаванага ўяўлення аб развіцці беларускай дзяржаўнасці, атрымаў Цемушаў Сцяпан Мікалаевіч, прафесар кафедры гісторыі Расіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар гістарычных навук, дацэнт.  

 

Поўны тэкст па спасылцы: https://president.gov.by/be/events/granty-prezidenta-naznachany-50-specyyalistam-sfer-navuki-adukacyi-medycyny-kultury-maladzyozhnay-palityki

print

Вам таксама можа спадабацца: