4 мая ва ўнутраным дворыку ўніверсітэта прайшло мерапрыемства ў гонар Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Супрацоўнікі і навучэнцы БДУ ўшанавалі памяць ахвяр вайны хвілінай маўчання.
Першы прарэктар БДУ Дзмітрый КУРЛОВІЧ павіншаваў прысутных з надыходзячым Днём Перамогі і адзначыў важнасць захавання памяці пра гэту гістарычную падзею:
– Для мяне гэтае свята і сумнае, і радаснае. Чатыры кровапралітныя гады наша краіна змагалася ў той вайне і змагла вызваліцца ад акупацыі, але загінула вельмі шмат людзей. У гэты дзень сумна і таму, што нашы саюзнікі, вызваленыя краіны, перапісалі ход гісторыі. І цяпер яны стаяць ля нашых межаў, пагражаючы новай вайной.
Кіраўніцтва ўніверсітэта, запрошаныя госці, выкладчыкі і студэнты пад удары званоў усклалі кветкі да «Стэлы памяці». Прыемна, што і ў гэтым годзе на ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, былы супрацоўнік факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі БДУ дацэнт Фёдар Фешчанка.
Штогод БДУ шануе памяць тых, хто пакінуў працу, вучобу і пайшоў на фронт – абараняць Радзіму. У Вялікай Айчыннай вайне ўдзельнічалі больш за тысячу супрацоўнікаў і навучэнцаў універсітэта – толькі ў першыя 4 мая ва ўнутраным дворыку ўніверсітэта прайшло мерапрыемства ў гонар Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Супрацоўнікі і навучэнцы БДУ ўшанавалі памяць ахвяр вайны хвілінай маўчання. дні амаль 450 чалавек добраахвотна сышлі на фронт. Частка калектыву паспела эвакуявацца, а большасць з тых, хто застаўся ў Мінску, сталі актыўнымі ўдзельнікамі падпольнага і партызанскага руху.
На святочнай тэматычнай экспазіцыі была выстаўлена ваенная тэхніка 1940-х гадоў, арганізаваны інсталяцыя «Алея герояў Вялікай Айчыннай вайны» і фотазона. Суправаджалася мерапрыемства кампазіцыямі ў выкананні харавой капэлы БДУ і сольнымі выступленнямі студэнтаў. Падчас мітынгу-рэквіему «Забыццю не падлягае» некаторыя гледачы ўпотай выціралі слёзы.
Пад акампанемент духавога аркестра МНС уздоўж «Алеі герояў» прайшлі ўрачыстым маршам курсанты ваеннага факультэта БДУ. Студэнты ўніверсітэта падрыхтавалі канцэртную праграму «Песні нашай перамогі». На тэматычнай пляцоўцы «Салдацкі прывал» курсанты частавалі гасцей сапраўднай салдацкай кашай.
У гонар Дня Перамогі з 4 па 12 мая ў холе рэктарата працавала выстава «Захоўвайце памяць пакаленняў!» музея гісторыі БДУ. У экспазіцыю ўвайшлі фатаграфіі, дакументы, лісты з фронту і кнігі, якія дапамаглі ўзнавіць атмасферу ваенных гадоў.
Дэлегацыя студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДУ на чале з першым прарэктарам далучылася 9 мая да святочных акцый на розных гарадскіх пляцоўках Мінска.
У парку імя М. Паўлава падчас раённага свята, прысвечанага 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, былі арганізаваны інтэрактыўныя зоны БДУ. Адна з такіх – выстава экспанатаў этналагічнага музея гістарычнага факультэта. У канцэртнай праграме «Песні міру на вайне», якая праходзіла на Плошчы Перамогі, з тэматычнымі нумарамі выступіў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца БДУ «Крыжачок».
Ілья ВАРАБ’ЁЎ