15 верасня студэнтаў БДУ сабраў Беларускі студэнцкі патрыятычны форум. Падзея была прымеркавана да Дня народнага адзінства.
Пляцоўкай для мерапрыемства выступіў Ліцэй БДУ. Студэнтаў павіталі прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі Канстанцін КАЗАДАЕЎ, прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Ганна БАКУН і першы сакратар Мінскага гаркама БРСМ Раман БАНДАРУК. Урачыстая частка мерапрыемства працягнулася ўручэннем членскіх білетаў.
Затым каманда БРСМ БДУ прадставіла прысутным новую фірмовую прадукцыю арганізацыі. Паказ калекцыі прымеркаваны да распрацоўкі новага лагатып БРСМ БДУ, аўтарам якога стаў чацвёртакурснік юрыдычнага факультэта Кірыл КАСЬКО. Хутка актывісты змогуць набыць майкі, кепкі, шоперы і тэрмакубкі.
Другі блок форуму аб’яднаў моладзевыя праекты, якія неўзабаве будуць рэалізаваны ва ўніверсітэце. Сваю дзейнасць прадставілі ініцыятывы «Беларуска-кітайскі студэнцкі форум», падкасты «BRSM News», ваенна-патрыятычны форум «Ёсць такая прафесія – радзіму абараняць», адукацыйна-камунікатыўная пляцоўка BizTalk BSU і інш.
Заключнай часткай форуму стаў канцэрт да Дня народнага адзінства.