Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 лістапада падпісаў указы № 367 “Аб назначэнні выбараў дэпутатаў” і № 368 “Аб назначэнні выбараў у Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”.
У адпаведнасці з патрабаваннямі Канстытуцыі гэтыя дакументы прадугледжваюць правядзенне выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання ў адзіны дзень галасавання — 25 лютага 2024 года, а ў Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу восьмага склікання — 4 красавіка 2024 года.
Вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі мясцовымі Саветамі дэпутатаў, выканаўчымі і распарадчымі органамі павінна адбыцца не пазней за 21 сакавіка 2024 года.
Адначасова Цэнтрвыбаркаму, дзяржаўным органам, іншым арганізацыям даручаецца прыняць меры па арганізацыі выбараў, а Ураду — забяспечыць фінансаванне расходаў на іх падрыхтоўку і правядзенне за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
Матэрыял падрыхтаваны паводле інфармацыі сайта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.