Падзеі ў свеце паказваюць, што не столькі ідзе барацьба за дамінаванне і ўплыў, колькі вядзецца паляванне на самога чалавека: яго каштоўнасці, светапогляд і само існаванне. Адкрытае проціборства Захаду са славянскімі ідэямі, плынь падзей, якія бударажаць свядомасць, надыход эры штучнага інтэлекту і геннай інжынерыі, сацыяль ных сетак і віртуальнага жыцця, кагнітыўнае ўздзеянне, маніпуляванне і падначаленне чалавека паказвае на яго ўразлівасць і безуладдзе над самім сабой. Гэта вядзе да страты сэнсаў і самой чалавечай прыроды. Як не згубіцца ў гэтым свеце, куды можа прывесці тэхналагічная эвалюцыя, пра нацыянальную ідэнтычнасць і як праз адукацыю выйграць барацьбу за чалавека, у інтэрв’ю карэспандэнту БелТА распавёў эксперт у галіне педагогікі, філасофіі і метадалогіі адукацыі, пастаянны аўтар часопісаў «Пытанні філасофіі», «Педагогіка», доктар педагагічных навук, прафесар, замежны член Расійскай акадэміі адукацыі, адзін з самых цытаваных навукоўцаў-гуманітарыяў Беларусі па даных Расійскага індэкса навуковага цытавання і Google Scholar, рэктар БДУ Андрэй Кароль.
– Андрэй Дзмітрыевіч, мы перажываем гістарычны час, яго асэнсаванне ўвойдзе ў падручнікі, магчыма, нават па сусветнай гісторыі. Сёння відавочна, што проціборства Захаду – гэта падзеі не пяцігадовай даўніны, а некалькіх дзесяцігоддзяў. Многія сучасныя філосафы, заходнія ў тым ліку, адзначаюць, што ідзе выцясненне сэнсаў падзеямі. Наколькі вы згодны з гэтым меркаваннем, што адбываецца ў сусветнай сістэме каштоўнасцяў і да чаго прывядзе страта сэнсаў?
– Я б сказаў, што проціборства Захаду і Усходу ідзе не дзесяцігоддзямі, а тысячагоддзямі, як толькі чалавек перайшоў парог раю. Я маю на ўвазе не рэальнае сутыкненне, а процідзеянне на светапоглядным, ментальным узроўні. Сутнасць канфлікту глыбока гістарычная, і многае для яе разумення закладзена ў заходняй і ўсходняй філасофіі, у яе сыходзяць карані тых падзей, якія сёння назірае ўвесь свет. У дзвюх фундаментальных цывілізацый культурнага тыпу зусім супярэчлівы погляд на базавую сістэму каштоўнасцяў і розная структура мыслення.
Гісторыя заходняй цывілізацыі мае ў сваёй аснове атамістычнасць, дыскрэтнасць свядомасці і паводзін чалавека, а ўсходняя ўзыходзіць да хвалевай прыроды і ідзе ад прынцыпу бесперапыннасці і ўзаемасувязі. Ці, як у свой час казаў японскі філосаф Нісіда Кітара, у аснове еўрапейскай культуры і сістэмы ведаў ляжыць ідэя Быцця і Формы, а ў аснове ўсходняй – ідэя Нябыту і Бясформавасці, ці адсутнасці Формы.
– Што гэта значыць? Як на ўзроўні мыслення выяўляецца рознасць светапогляднай прыроды?
– Мысленне, паводзіны і ўся заходняя спадчына, заснаваныя на атамізме, па сутнасці накіраваны на пашырэнне вонкавых меж і паляпшэнне жыцця за кошт адмаўлення ўсяго папярэдняга. Гэта нагадвае аддаленне атамаў адзін ад аднаго і павелічэнне паміж імі адлегласці. Найпрасцейшы прыклад: старажытныя грэкі лічылі, што ўвесь свет – гэта хаос, і трэба рухацца ад яго да гармоніі, пастаянна пераадольваючы перашкоду вонкавага і пашыраючы сваю прысутнасць вонкі. Гэта прывяло да знешняй матэрыялізаванай гісторыі.
Усходняе мысленне, наадварот, узыходзіць да таго, што першапачаткова светам кіруе парадак і важна рухацца згодна з прынцыпам прырашчэння і пашырэння ўнутранага свету чалавека. Няма неабходнасці марнаваць высілкі на ператварэнне вонкавага, якое ўключае і сваю супрацьлегласць. Напрыклад, у чорнага заўсёды па той бок – белае, у лёгкага – цяжкасць, і такіх прыкладаў мноства. У фокусе ўвагі ўсходняга мыслення знаходзіцца ў добрым сэнсе гэтага слова ўнутраная барацьба, якая вядзе да змен чалавека, да неўмяшання ў жыццё іншых, паколькі чалавек заняты сваім удасканаленнем. Для Усходу матэрыяльнае другараднае, знешняя гісторыя неактуальная. Гэта прынцыповая яго пазіцыя. Калі хочаш, каб свет змяніўся, сам стань гэтай зменай. Такі падыход паклаў пачатак унутранай гісторыі чалавецтва.
Успомнім міфы Старажытнай Грэцыі, дзе людзі былі прыпадобнены да багоў, шматлікія міфічныя персанажы багоў-алімпійцаў былі максімальна ачалавечаны. Сёння мы бачым такое ж пераўвасабленне людзей, яны імкнуцца стаць багамі з дапамогай матэрыяльных выгод, імкнуцца ўзвялічыцца над чалавецтвам за кошт штучнага інтэлекту, нана-, бія-, інфармацыйнакамунікатыўных тэхналогій. Мы бачым, як трансфармуецца ў сучаснасці заходняе мысленне. За ўсю гісторыю сотні мільёнаў каланізаваных людзей – гэта прадукт пашырэння заходняй цывілізацыі з моманту яе ўзнікнення. Сёння мы бачым, што Захад адарваўся ад сваіх базавых хрысціянскіх каранёў рэлігіі, у аснове якіх заўсёды быў дыялог.
Элітам заходняга свету не патрэбныя агульначалавечыя каштоўнасці, яны пагражаюць іх атамістычнаму падмурку і свядомасці. Ідзе адрыў рацыянальнага ад псіхаэмацыйнага пачатку. Святло чароўнага розуму Фамы Аквінскага апынулася далёка наперадзе таго, што складае цеплыню чалавечых адносін. Гэта гіперрацыянальнасць, якая ў нейкай меры ўваходзіць у супярэчнасць з сумленнем чалавека, лягла ў аснову сучаснай масавай адукацыі, дзе важна перадаць сумы інфармацыі, памылкова прыроўненыя да дасягненняў чалавецтва на шкоду каштоўнасцям. Нельга перадаць досвед эмацыйна-каштоўнаснага стаўлення да свету і сам працэс творчай дзейнасці. Гэта вялікая праблема, у якой утоены пытанні выхавання і патрыятызму. З пазіцыі педагогікі важна не проста да ваць досвед, яго трэба пражыць. Сёння ў адукацыі дамінуе перадача ці маналог, калі ад вучня не патрабуецца выхад за свае межы, погляд на сябе збоку, няма працэсу самаадкрывання, запатрабавання ў вызначэнні сваёй місіі і самарэалізацыі. Адгэтуль у свеце дамінуе постпраўда, калі дастаткова толькі паспець сказаць першым, і гэтыя словы будуць праўдай. І сёння мы як ніколі выразна разумеем, што галоўная каштоўнасць сучаснага свету – гэта чалавек.
– Што адбываецца са стратай гэтай галоўнай каштоўнасці?
– Я далёкі ад думкі, што Захад асуджаны ў тым разуменні, у якім узнікалі і паміралі цэлыя народы. Але заход Еўропы, ці Захаду, які быў абвешчаны шмат дзясяткаў гадоў назад у філасофскай працы «Заход Еўропы» нямецкага публіцыста Освальда Шпэнглера, сёння выяўляе ўсе прыкметы імклівага скочвання ўніз па шляху задавальненняў. Гэта не толькі мой пункт гледжання, пра гэта кажуць многія палітолагі, філосафы.
Калі чалавек закрывае дарогу да сваёй унікальнасці і ўнутраных сэнсаў, якія з’яўляюцца галоўнай цяжкасцю, ён становіцца аднолькавым. Яму адкрываюцца каласальныя аб’ёмы задавальненняў, якія ён зманліва ўспрымае за каштоўнасць.
– Чаму менавіта задавальненняў?
– І гэта ж мы бачым на прыкладзе адукацыі, калі ў гатовым выглядзе падаецца інфармацыя, расфасаваная па вялікай колькасці навучальных дысцыплін. Бясспрэчна, трэба выдаткаваць час на іх засваенне, але разам з тым губляецца каштоўнасць і цэласнасць выявы свету, паколькі няма асобаснага пражывання і яе разумення.
Сістэма каштоўнасцяў замяняецца сістэмай хуткасцяў. Гэта прынцыповая антаганістычная праблема спалучана са страчваннем чалавекам самога сябе. Што гэта значыць? Чалавек з моманту, як узнікла сусветная гісторыя і з’явіўся рух, аб’ядноўваючыся з іншымі, узмацняў камунікацыю і паскараў само жыццё. Зараджаліся буйныя гарады-дзяржавы, з’яўляліся цывілізацыі, здзяйсняліся прамысловыя рэвалюцыі. Навукова-тэхналагічны прагрэс па сваёй сутнасці пашырае вонкавыя межы чалавека. Ён можа адначасова быць у розных месцах, гутарыць адначасова з рознымі людзьмі. Аднак пытанне ў іншым.
Развіваючы пазнавальныя здольнасці, разганяючы развіццё самога розуму, чалавек у сістэме «масхуткасцяў», масмедыя забывае пра каштоўнасныя арыентацыі. Таму сёння на Захадзе мы назіраем постпраўду, адным з элементаў якой з’яўляюцца двайныя стандарты: словы парой разыходзяцца з дзеяннямі, абяцанні запаўняюцца ілюзіямі і хлуснёй, на чорнае гаворыцца белае. Закон пра рэгістрацыю замежных агентаў прыняты ў ЗША ў 1938 годзе. Ён абараняе краіну ад уплыву інфармацыйна-кагнітыўных, псіхалагічных тэхналогій, так званага расхіствання. Але, калі любая суверэнная краіна спрабуе абараніць сябе падобным чынам, як у Грузіі, афіцыйныя ўлады Вашынгтона адразу называюць гэта недэмакратычным. Або прыняцце на федэральным узроўні ў ЗША закона пра адмову фінансавання ВНУ за падтрымку палесцінцаў. Калі б такое было ў Расіі ці ў нас у Беларусі – гэта быў бы скандал сусветнага значэння. Ці сітуацыя з высыланнем з Еўропы прызыўнога ўзросту ўкраінцаў. Ім можна, іншым нельга. Што гэта? Страта чалавека.
Чаму Кітай сёння лідзіруе ў прамысловасці, эканоміцы, з’яўляецца ўзорам захаванасці сваіх фундаментальных праўдаў? Ён не разарваў сувязь са сваім мінулым, куль турай, рэлігіяй, якія актыўна падтрымліваюцца дзяржавай. У Кітаі светапогляд заснаваны не на каштоўнасці знакаў, а на тым, што паміж імі, на пустаце – у маўчанні. У дадзеным выпадку маўчанне разглядаецца не ў значэнні, калі сказаць няма чаго, а як стварэнне, каласальны творчы высілак, як кампанент дыдактыкі, які ўвасоблены ў Кітаі ў велізарныя дасягненні прамысловасці. Гэты глыбокі, філасофскі прынцып знаходзіць адлюстраванне нават на ўзроўні фізіялагічных рэакцый кітайскіх студэнтаў. Напрыклад, працягласць іх паўзы паміж словамі, сказамі значна большая, чым у іх аднагодкаў з заходнееўрапейскіх краін. Я гэты феномен аналізаваў у сваёй манаграфіі «Эўрыстычная педагогіка: дыялог і маўчанне», якая двойчы была перавыдадзена ў Кітаі і ўвайшла ў спіс рэкамендаваных кніг кітайскай адукацыйнай «Платформы для ўмацавання краіны».
Разам з тым хуткасці павялічваюць колькасць слоў, і тады настае стадыя маўчання, калі чалавеку менавіта свайго сказаць няма чаго. Гаворка ідзе пра страту чалавекам свайго «я». За плынню слоў губляюцца каштоўнасці.
пейскай цывілізацыі маўлення, якая паскораным тэмпам ператвараецца ў цывілізацыю хлусні і маніпуляцый. У іх аснове ляжаць такія працэсы, як капіяванне, перайманне, тое, што паскарае сусветную гісторыю і знішчае сэнсы. І як вынік – страта чалавека, змена яго дыялагічнай прыроды на маналагічную. Паміж гэтымі дзвюма кропкамі велізарны тысячагадовы шлях усяго таго, што закрывае чалавеку шлях да сябе, робіць яго аднолькавым, пазбаўляе магчымасці самапазнання і самараскрыцця. Тут крыюцца механізмы ператварэння маўлення ў хлусню. Чалавек за вялікімі аб’ёмамі задавальненняў трапляе ў свет ілюзій і самападману, думаючы, што гэта і ёсць сапраўднае шчасце.
Хто спарадзіў цывілізацыю маўлення, відавочна. Заходняя ментальнасць паскорыла ператварэнне дыялогу ў маналог, спрасціла ўнутраную прастору чалавека, развіла яго атамізаванне, шаблоннасць, аднамернасць у паводзінах, мысленні, зносінах. Бо што такое хлусня? Хлусня – гэта і ёсць адна вялікая ілюзія, зман і адначасова акт агрэсіі, калі чалавек не можа ўнутрана развівацца і рэалізоўваць сваю місію і звяртае ўсе свае сілы да разбурэння, ажыццяўляе забег па той бок сацыяльнасці.
Хлусня мае яшчэ і асабліва фізіялагічную праяву. З псіхалогіі вядома, у таго, хто падманвае, заўсёды напружаны твар. Гаворачы праўду, чалавек заўсёды расслаблены. Нерухомасць цягліц – гэта і ёсць адлюстраванне катэгорыі «мець», а не пастаяннай змены «быць». Звернемся да спадчыны чалавецтва і ўспомнім кітайскага мысліцеля і паэта Чэнь Цзіжу. Ён пісаў, што сэрца таго, хто заўсёды сцвярджае, што ён мае рацыю, счарсцвела, а дух размягчыўся. Чэрствае сэрца – гэта аддаленне людзей адзін ад аднаго, гэта таксама характарыстыка сённяшняга масавага чалавека.
Калі падагульніць, то корань сённяшніх аналагічных праблем масавага, ці аднолькавага, чалавека – гэта страта сябе, сваёй дыялогавай прыроды. Гэта мае два бакі медаля: ілюзію і агрэсію, тое, што сёння цалкам адпавядае структуры неўратычнай асобы масавага чалавека. Пра гэта ў сваёй працы «Эга, голад, агрэсія» пісаў яшчэ ў 40-я гады мінулага стагоддзя нямецкі псіхааналітык Фрэдэрык Перлз.
– У сваіх навуковых, мастацкіх, публіцыстычных кнігах вы шмат пішаце пра маналагічнага чалавека. Даследуючы яго прыроду, той бок, які парой утоены ад яго самога, ці знайшлі адказ, у чым асаблівасць нашага сучасніка?
Гэта аднолькавы, ці масавы, чалавек. Гаворка ідзе пра страту чалавекам сваёй унутранай прасторы сэнсаў і пра ўзнаўленне, капіяванне чужога кантэнту. Аднолькавы, ці масавы, чалавек – гэта чалавек, які пераймае і прамаўляе чужыя словы, а значыць – маўчыць. Ён не мае магчымасці параўнаць сябе з іншымі з прычыны аднолькавасці і спазнаць самога сябе, сваю місію, мэты, унікальнасць.
Чым больш у свеце людзей-пераймальнікаў, тым больш канфліктаў, войн, няўстойлівасці. Хутчэй круціцца сусветная карусель. Уявіце сабе, што вы седзіце на адным атракцыёне, які рухаецца вакол нейкага цэнтра. Хуткасць увесь час павялічваецца. Паводле фізічнага закона, людзей, якія сядзяць насупраць адзін аднаго, прыціскае да сядушкі. Адлегласць паміж імі, нягледзячы на тое, што яны ў адной каруселі, фактычна павялі чваецца . Тое ж самае адбываецца сёння і ў соцыуме: людзі аддаляюцца і прастора паміж імі запаўняецца ілюзіяй і пустатой. Гэта і ёсць палярызацыя, калі чалавек становіцца ўсё больш аднолькавым, масавым, губляе ўнутраную прастору.
Сусветныя карпарацыі ўважліва вывучаюць запыты людзей і нябачна іх задавальняюць. Ідзе аблічбоўка несвядомага. Пакуль людзі спавядаюцца платформам, сістэма прыслухоўваецца да іх жаданняў. У выніку ідзе кіраванне жаданнямі і прапануецца той кантэнт, які будзе прыносіць прыбытак. Гэта звышпрыбыткі, якія нямасавы чалавек, што крытычна думае, не змог бы прынесці.
Сёння наша рэальнасць – гэта пашырэнне запатрабаванняў чалавека. Таму глабалізацыя так каштоўная для сусветнай эліты. Калі раней галоўнымі крыніцамі былі прыродныя рэсурсы, то сёння галоўнае – жаданне і запатрабаванні чалавека. А сутнасць чалавека – гэта самазмяненне, рэалізацыя місіі, функцыя будаўніка. Калі чалавек губляе гэтыя навыкі, ён набывае лёгкасць, якая звязана з адрывам ад сваіх каранёў.
Каштоўнасці і сэнсы ўнутры чалавека. Калі чалавек закрыты, не можа атрымаць імгненнае задавальненне, натуральна, ён адчувае стан страты, фрустрацыі. І гэта выяўляецца ў агрэсіі, радыкальных настроях, хэйце, булінгу. Таму праблема страты сэнсаў адлюстроўваецца на росце колькасці суіцыдаў у сучасным свеце, асабліва ў развітых капіталістычных краінах. Гэта кажа пра закрытасць ад сваіх сэнсаў і страту сваёй іншасці.
Таму сёння ідзе вайна не паміж Усходам і Захадам у разрэзе фундаментальных супярэчлівых механізмаў мыслення, свядомасці, погляду на свет. Ідзе вайна здабыцця сэнсаў, а значыць, барацьба за самога чалавека. Таму што чым больш страчаны чалавек, тым вышэйшыя матэрыяльныя каштоўнасці ў тых замоўцаў, якія ўтвораць так званую глыбінную дзяржаву. Ён з’яўляецца замоўцам на абезасабленне, а значыць на большую кіравальнасць і прыбытак.
– А адным словам можна назваць, хто ён – наш сучаснік?
– Наш сучаснік – страчаны чалавек.
– Ц і магчымы баланс паміж Захадам і Усходам, паміж вонкавым і ўнутраным?
– Балансу няма, ёсць пастаяннае супрацьстаянне. Гэта будзе вечная палярызацыя з пэўнай паўзай згасання і абвастрэння.
– Па якой каштоўнаснай сістэме каардынат развіваецца беларускае грамадства і як супрацьстаяць чужым ідэям, якія прапагандуюцца звонку?
– Беларусь заўсёды знаходзіцца паміж Усходам і Захадам, а гэта значыць, што на скрыжаванні розных галін ведаў. Гэта асобны, вельмі цікавы і глыбокі аспект. У гэтым фазавым пераходзе нараджаюцца новыя сэнсы. Сэнс не можа з’явіцца ў аднастайным асяроддзі, ён заўсёды там, дзе ёсць межы. Пасля іх пераадолення ідзе зварот да сваёй сутнасці і развіцця. На любым скрыжаванні, як і на стыку розных навук, магчымае з’яўленне новых ведаў і разам з гэтым – новых сэнсаў.
Беларусь якраз-такі з прычыны свайго ўнікальнага геаразмяшчэння гістарычна звернутая на нараджэнне новых сэнсаў і рашэнняў, выбудоўванне свайго шляху на аснове дыялогу, дыялогу культуры і чутнасці сябе і меркаванняў іншых. Наш Прэзідэнт шмат разоў пра гэта кажа, што мы адкрытыя да зносін і дыялогу з рознымі краінамі. Такі падыход эфектыўны і ў дачыненні да іншых узроўняў. Напрыклад, адукацыя, якая павінна таксама быць арыентавана на пошукі чалавека.
– Гэта закладзена ў вашай аўтарскай сістэме эўрыстычнага навучання на аснове дыялогу?
– Па сваёй сутнасці яна накіравана не на засваенне правільнай, гатовай інфармацыі, а на актыўную дзейнасць, на адкрыццё чалавекам сябе праз распрацоўку свайго адукацыйнага прадукту. Бо ў гэтым прадукце і ёсць частка змянення вучня, яго крэатыўнасць, пазнавальнасць, здольнасць правільна ставіць пытанні. Мы павінны ствараць умовы для раскрыцця асобы ў асобе, не ўмацоўваць шабланізацыю мыслення праз аднолькавы падыход у навучанні датычна розных дзяцей. А дазволіць самім вучням разабрацца ў сваім прызначэнні, зразумець сваю знач насць для краіны і сям’і. Для гэтага важна перайсці з узроўню спажыўца інфармацыі на ўзровень узнаўлення і стварэння. Бо ў стварэнні чалавек адкрывае сябе. Нель га адкрыць сябе, нічога не робячы.
– А запыт на крэатыўнасць ёсць?
– Тут можна гаварыць мовай статыстыкі. Ёсць даныя пра колькасць укаранёных распрацовак выкладчыкаў, якія прайшлі семінары, навучальная літаратура, практыкумы. Гэта дзясяткі падручнікаў, гэта больш за 80% навучальных праграм, якія ўтрым ліваюць кампаненты адкрыцця чалавека.
Высокі ўзровень цытавання прац па крэатыўным навучанні – таксама важны крытэрый запатрабаванасці. Неабыякавым да сваёй працы людзям цікавыя эфектыўныя методыкі працы з вучнямі і студэнтамі. Гэтыя тэхналогіі не маюць патрэбы ў рэкламе. Той, хто матываваны, бачыць, знаходзіць і рэалізуе яе. Да таго ж гэта навучанне не для масавага ўкаранення. Гэта эфектыўны дадатак да таго, што ёсць, своеасаблівая форма дыялогу. Таму што нельга прымушаць змя няць і забываць традыцыйныя падыходы.
У БДУ дастаткова зроблена для ўмацавання і развіцця тэхналогій інавацыйнага навучання. Напрыклад, шырокая лінейка профільнай літаратуры, пачынаючы з дашкольнага і заканчваючы ўніверсітэцкім узроўнем, адукацыйныя семінары, адукацыйны партал.
– Што вы маглі б сказаць пра сучасную моладзь? Яе часта лаюць, а моладзь думае, што яе не разумеюць.
Камунікуючы з моладдзю, бачу пазітыўную тэндэнцыю – з’яўленне дапытлівасці, жадання даведацца як мага больш, а галоўнае – зразумець, хто я ёсць у гэтым свеце. Менавіта зараз, тут і цяпер важна не прапусціць гэты момант: сустракацца, тлумачыць, распавядаць, разам ствараць сваю нацыянальную ідэнтычнасць, казаць пра тое, у чым місія беларускага народа, нацыі, паказваць на розных прыкладах гісторыі. Не толькі інфармаваць, паказваць, што добра, а што дрэнна, але і даваць магчымасць самім праз змест навучальных праграм, дысцыплін выбудоўваць працэс самапазнання і самаідэнтыфікацыі.
Відаць, што прайшла змена эпох і ідзе змена пакаленняў. Прэзідэнт на гэта часта паказвае і адзначае важнасць пошуку кампрамісу паміж пакаленнямі. У найбліжэйшым часе цяперашняй моладзі прыйдзецца кіра в а ць краінай, і будучыня залежыць ад таго, якое гэта будзе пакаленне. Яго трэба падрыхтаваць, навучыць. А для гэтага прынамсі патрэбны дыялог і зносіны.
Як выпрацаваць кампетэнцыі і весці дыялог? Трэба на занятках не настаўнікам, а вучням даваць болей магчымасці задаваць пытанні, каб яны змаглі ствараць, развіваць светапогляд, ствараць свой вобраз свету. Гэта значыць у навучанні зрабіць галоўным пытанне вучня, а не педагога. Калі зносіны будуць будавацца на такіх асновах, тады будзе раскрывацца місія кожнага вучня і павялічвацца яго чутнасць таго, што яму кажуць. А даваць адказы – гэта ўсяго толькі прайграванне засвоенай чужой інфармацыі.
Наша нацыянальная ідэнтычнасць заключаецца ў дыялагічнасці. Там, дзе любы народ жыве паміж двума процілеглымі канцавоссямі, ён асуджаны на выбудоўванне дыялогу па ўсіх канцавоссях і вектарах.
– Сучасная моладзь – гэта адлюстраванне нашага часу, яго тэхналагічных дасягненняў, якія парой мацнейшыя па ўздзеянні, чым жывое слова. Якой вы бачыце будучыню з улікам апошніх дасягненняў у галіне штучнага інтэлекту і геннай інжынерыі?
– Гэта зноў пытанне масавага і адзінкавага. Гэта адна з фундаментальных праблем чалавецтва – зразумець, якой будзе будучыня. Праблема ў тым, што большасць аднолькавых людзей адмаўляюць індывідуальнае і выцясняюць чалавека з яго самога, а значыць памнажаюць аб’ёмы інфармацыі, задавальненняў, ілюзій, агрэсіўнасці. Вось пра што ідзе гаворка. Паняцце задавальнення месціць у сабе ўсе сучасныя тэхнічныя навінкі, уключаючы штучны інтэлект, хочам мы гэтага ці не.
Сёння штучны інтэлект спрашчае жыццё чалавека, з’яўляецца своеасаблівым прыстасаваннем у побыце. Ён вызваляе каласальны аб’ём часу. Але гэта спараджае і новыя хуткасці, а значыць і адмаўленне сэнсаў і іншасці. Бо штучны інтэлект заснаваны на самым рацыянальным, яму не патрэбныя нечыя меркаванні, ён дае адзіна правільны адказ. У гэтым небяспека, асабліва ў сістэме адукацыі. Адбываецца не толькі паскарэнне, але і павелічэнне аб’ёмаў аднолькавага. Вучань не мае магчымасці бачыць розныя пункты гледжання.
– Дык усё ж, дапамагае ці шкодзіць штучны інтэлект сучаснай адукацыі? Ці гэта адна з інавацыйных і неабходных формаў падрыхтоўкі спецыялістаў?
– Штучны інтэлект – гэта вянок капіявання і хуткасцяў, пашыральнік магчымасцяў вучня і настаўніка. Ці можа сістэма рукатворнага інтэлекту выступаць не столькі «давальнікам» гатовых рашэнняў, інфармацыі, колькі памочнікам у вырошчванні ўнутранага – выяўлення, раскрыцця і рэалізацыі патэнцыялу вучня, вызначэння яго місіі? У палягчэнні выкананых за чалавека відаў дзейнасці адбываецца атрафія «мускулаў», эканомія часу, чалавек эканоміць на сваім уласным развіцці. Ужо сёння ў стагоддзе інфарматызацыі многія спецыялісты гавораць пра зніжэнне кагнітыўных, крэатыўных якасцяў асобы. Атрафіраванне інтэлекту вядзе да дэградацыі чалавека, у той жа час машына вучыцца ў іншай машыны і ўдасканальваецца. Штучны інтэлект паскарае час і прыбірае любыя перашкоды ў жыцці чалавека. Свет ідзе па ліквідацыі ўсялякіх, у тым ліку і эмацыйных перашкод: у любой сферы, уключаючы адукацыю. Але перашкода – гэта галоўная ўмова для нараджэння новых сэнсаў. Пераадольваючы межы, мы звяртаемся да свайго «я». Менавіта таму хуткасць разам з задавальненнем і інфармацыяй, ліквідуючы перашкоды, абезасабляюць чалавека.
Асноўная праблема выкарыстання штучнага інтэлекту ў навучанні – гэта праблема часу, а ён галоўны фактар у развіцці і станаўленні індывідуальнасці. Вырошчванне сябе знутры патрабуе высілкаў і часу. У абмежаванні і ў часе нараджаецца самасць, якая дае ключ да разумення сваёй місіі і адукаванасці. Нездарма Анатоль Франс пісаў, што адукацыя – гэта вандраванне. Масавая адукацыя не можа быць нялёгкай. Атрымаць інфармацыю – не значыць стаць адукаваным, атрымаць звонку лягчэй, чым выгадаваць знутры. У кожнага вучня свае ўнікальныя веды.
Перадача вучню дасягненняў чалавецтва ў выглядзе сумы інфармацыі закрывае яго ўнутраную прастору сэнсаў. А значыць збядняе веды, здабытыя самім вучнем у дыялогу з навакольным светам. Штучны інтэлект, дапамагаючы педагогу вырашаць паўсядзённыя задачы, тым самым пазбаўляе магчымасці самазмянення, падаючы чарговую порцыю задавальнення ў выглядзе гатовага рашэння, якое даецца яму звонку, а таму пакідае без змены яго ўнутраныя «мускулы». Знаходзячыся ў задавальненнях і пазбаўлены здольнасці паглядзець на сябе збоку, чалавек атамізуецца.
Прывядзём вобразны прыклад. Уявіце сабе, што вы ўзбіраецеся ўгару. Фунікулёр – ваш памочнік, які прыглушвае час і адлегласць, дапамагаючы вам узлезці без высілкаў. Штучны інтэлект – гэта той жа памочнік, фунікулёр. Адукацыя сёння імкнецца прыбраць усе цяжкасці і пабудаваць шлях з адных фунікулёраў, прыбраць час і прастору, падарыць другі рай, заснаваны на нядзеянні.
Штучны інтэлект прыбірае іншасць. Добрасумленны вучань сам піша, напрыклад, сачыненне, выяўляе арыгінальныя думкі, а атрымлівае 9 балаў. Яго сусед звяртаецца да паслуг GPT-чата і атрымлівае 10. Чаму? Таму што GPT-чат дае ідэальна правільны вынік. Але самая вялікая праблема – ён развучвае чалавека думаць і спрыяе засіллю аднолькавага, ператвараючыся ў магутны элемент маніпуляцый людзьмі. У іх змяншаецца крытычнасць мыслення і спараджаецца татальная залежнасць ад гэтага інструмента . Чалавек ізноў заходзіць на сцежку лёгкасці, страты сябе і скочвання ад задавальненняў.
Сёння ідзе татальнае адурненне масавага чалавека, яму зноў даюць усё гатовае. А гэта непасрэдная пагроза фундаментальнасці нашай адукацыі, паколькі нават супергеніяльнага спецыяліста штучны інтэлект з-за падавання яму лёгкасці пазбаўляе магчымасці стварыць паўнавартасную светапоглядную карціну свету.
Ці ўмее штучны інтэлект маўчаць? Маўчаць у сэнсе стваральнай дзейнасці. Вядома ж, не. Таму што ствараць – гэта перш за ўсё сэнсы. У штучнага інтэлекту гэтага няма. Ёсць велізарная хуткасць, якая дазваляе паводле зададзеных алгарытмаў камбінаваць, кампанаваць тую ці іншую рэальнасць. А сам штучны інтэлект заснаваны на законах дыскрэтнага, на перамешванні, але не на тым, што бесперапынна.
Адукацыя чалавека і адукацыя робата адрозніваюцца. У чалавеку ёсць сэнс – ён спараджае новыя значэнні ў адрозненне ад штучнага інтэлекту. Ёсць, вядома ж, і плюсы ад выкарыстання рукатворнага розуму. Пры дыялагічнай адукацыі ён служыць памочнікам для вызначэння сваёй місіі і рухі да ўнікальнасці. Але ў гэтым выпадку для працы з сістэмамі штучнага інтэлекту важна вучыць запытанню як крыніцы новых сэнсаў. Пытанне, а не адказ павінна выступаць галоўным метадалагічным і метадычным кампанентам сістэмы адукацыі, якая пераадольвае маналагічнасць як папярэдніка хуткасцяў і капіявання.
– Але пакуль наша моладзь вучыцца карыстацца ўсімі тэхнагеннымі дасягненнямі, як усё-такі захаваць іх філасафічнасць, развіваць светапоглядны патэнцыял?
– Гэта веданне гісторыі, філасофіі, педагогікі, асноў цывілізацыі Усходу і Захаду. Напрыклад, педагогіка – гэта не проста методыка, гэта навука, якая з’яўляецца сінтэзам іншых навук, перш за ўсё філасофіі, псіхалогіі. Гэта значыць стварыць сістэму навучання немагчыма без светапогляду і філасофскага базіса.
Ёсць добрая фраза: «Цяжка абудзіць чалавека, які прыкідваецца, што спіць». Немагчыма навучыць чамусьці, калі вучань закрыты. Мы яму можам казаць вельмі многае, даносіць правільныя праўды, але без яго жадання адкрыцца складана будзе дастукацца да яго сутнасці. Бясспрэчна, дасведчаны лектар адкрывае вучня і дае яму магчымасць паглядзець на рэчы з розных бакоў. Але ўсе такімі выкладчыкамі быць не могуць. Павялічыць іх колькасць можна за кошт імплементацыі, уводу ў сістэму адукацыі дыялогавых тэхналогій. Вось тады мы дадзім магчы масць пашырыць поле дыялогу і магчымасць паглядзець на тое, што вывучаецца, з розных бакоў.
Калі мы хочам сістэмна і масава навучыць ствараць сваё, трэба навучыць пераадольваць лёгкасць, якой апанаваны ўвесь свет. Стаць алімпійскім чэмпіёнам па кніжках немагчыма, патрабуюцца пэўныя высілкі, праз якія чалавек набліжаецца да перамогі, адкрыцця сябе і навакольнага свету.
Сёння вельмі важна, каб не вазілі ўсіх дзяцей у адзіным школьным аўтобусе па маршруце настаўніка, а каб кожны з іх вучыўся быць кіроўцам.
І ехаў бы па маршруце, які вызначае настаўнік, але ён сам стаў бы кіроўцам свайго жыццёвага, а потым і прафесійнага шляху. А гэта зусім іншая кампетэнцыя.
БелТА