Песенны марафон Перамогі

24 мая, 2024.

У БДУ прайшоў марафон песень «20 дзён да Перамогі». З 19 красавіка па 8 мая на YouTube-канале ўніверсітэта публікаваліся відэа, на якіх прадстаўнікі факультэтаў і інстытутаў УВА спявалі песні ваеннага часу.

Праект задуманы ў межах цыкла святочных мерапрыемстваў «Галасы Перамогі ў сэрцах пакаленняў», прысвечанага 79-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і 80-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Буйны праект песень пра вайну ва ўніверсітэце прайшоў упершыню і аб’яднаў студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДУ.

У «плэйліст» трапілі кампазіцыі «Эх, дарогі», «Смуглянка», «Свяшчэнная вайна», «Кацюша», «У зямлянцы», «Майскі вальс», «Цёмная ноч» і інш. Ініцыятыву падтрымалі студэнты, супрацоўнікі і кіраўнікі падраздзяленняў БДУ. Кожнае відэа адрознівала асаблівая канцэпцыя, якая адлюстроўвала сутнасць тэкстаў песень. А кульмінацыяй марафону стала песня «Дзень Перамогі», якая прагучала на ўрачыстасцях да 9 мая ва ўнутраным дворыку ўніверсітэта.

Ірына ІВАШКА

print

Вам таксама можа спадабацца: