Рэспубліканскі літаратуры конкурс «БрамаМар» прайшоў у БДУ

24 Jun, 2024.

Ва ўніверсітэце завяршыўся Рэспубліканскі літаратурны конкурс «БрамаМар» імя У.А. Капцава. Сёлета на суд журы было вынесена больш за 120 работ.

Арганізатарам мерапрыемства выступілі выкладчыкі і студэнты факультэта журналістыкі БДУ. У гэтым сезоне таленты шукалі ў пяці намінацыях  – «Школьная проза», «Школьная паэзія», «Студэнцкая проза», «Студэнцкая паэзія», а таксама «Сцэнарыі камп’ютарных і настольных ролевых гульняў». Конкурс б’яднаў моладзь і школьнікаў з розных гарадоў Беларусі.

Фінальнымі актыўнасцямі мерапрыемства стаў майстар-клас пісьменніцы Людмілы Рублеўскай і цырымонія ўручэння дыпломаў. Лепшымі ў намінацыі «Школьная паэзія» сталі навучэнка Ліцэя БДУ Ангеліна Мацюшонак, а таксама вучаніцы мінскіх гімназій №74 и №35 Аляксандра Шахно і Марыя Сандрозд. Першымі сярод аўтараў школьнай прозы прызнаны навучэнцы Маркаўскай сярэдняй школы Маладзечненскага раёна Ангеліна Ветлава, сярэдней школы №21 Магілёва Арцём Салікаў і Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Валерыя Гілеўская.

Лепшымі празаікамі назвалі другакурсніцу ФріКТ Марыну Гуцаву, а таксама студэнтак МДЛУ і БДМУ Дар’ю Каладзінскую і Паліну Корневу адпаведна. На п’едэстале намінацыі «Студэнцкая паэзія» замацаваліся прадстаўнікі журфака БДУ (Раман Гадун), БДПУ імя Максіма Танка (Маргарыта Стрыевіч) і БДЭУ (Любава Юркевіч). У топе напрамку «Сцэнарый камп’ютарных і настольных ролевых гульняў», што ў гэтым годзе быў уведзены ўпершыню, прызавыя месцы занялі дзве зборныя другакурсніц факультэта журналістыкі. У склад першай увайшлі Наталля Бурко, Наталля Гарбіна, Паліна Каско, Кацярына Сяйцова, і Кацярына Сяржаніна. Другую каманду прадставілі Ілона Бокач, Лізавета Алейнікава, Ксенія Суханосава і Марыя Грыцкевіч. Абодва калектывы распрацавалі настольныя гульні па творах класікаў беларускай літаратуры.

print

Вам таксама можа спадабацца: