«Я перапоўнена ўражаннямі»: студэнтка ФСК пра навучанне па абмене

20 Sep, 2024.

У другім семестры мінулага навучальнага года трэцякурсніца ФСК БДУ Анастасія Канавалава праходзіла навучанне ў Вышэйшай школе камунікацый і крэатыўных індустрый Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта (Калінінград, Расія). Спыталі ў дзяўчыны пра гэты вопыт.

На вясенні семестр на стажыроўку ў БДУ прыехалі і чатыры студэнты БФУ імя І. Канта. Будучыя хімікі Ірына Лаўрэнцьева, Гор Тамазян і Лізавета Лісічкіна змаглі папрацаваць у сучасных лабараторыях БДУ і прыняць удзел у навуковых даследаваннях па сваім профілі. А студэнтка праграмы «Дызайн» Анастасія Хлебадарава асвоіла новыя тэхнікі ў галіне мастацтва і дызайну, займалася творчымі і даследчымі праектамі.

Крэатыў на парах

Навучанне Ганны ажыццяўлялася па праграме акадэмічнай мабільнасці на падставе дамовы аб супрацоўніцтве паміж БДУ і БФУ імя І. Канта. Падчас навучання студэнтка асвойвала такія прадметы, як «Малюнак», «Скульптура», «Праектаванне», «Асвятленне», «Сцэнарнае майстэрства», «Асновы рэжысуры», «Акцёрскае майстэрства», «Кампазітынг», «Скетчынг» і інш.

– У БФУ ёсць некалькі напрамкаў – «дызайн прасторавага асяроддзя», «графічны дызайн» і «дызайн мультымедыя і анімацыі». Экзамены здаюць агульныя, а пасля пры наяўнасці вольных месцаў студэнты выбіраюць спецыяльнасць, дзе хацелі б вучыцца. Адзіны мінус – набор на некаторыя з іх адбываецца не кожны год, – тлумачыць Насця. – Вучацца там чатыры гады, але і пры сціслай праграме «традыцыйнаму» малюнку надаецца вялікая ўвага. Напрыклад, такія прадметы, як «Жывапіс і каларыстыка», «Скетчынг» і «Акадэмічны малюнак» вывучаюць ажно да шостага семестра. На занятках па маляванні робяць ухіл на адмалёўкі фігур і галоў людзей, а на парах па жывапісе – на колеразнаўства.

Па словах студэнткі, асаблівымі для яе сталі тэарэтычныя заняткі, якія праходзілі ў фармаце выязных сустрэч. Адзін з яркіх успамінаў паездкі — пара па «Гісторыі мастацтваў», што праходзіла ў Музеі выяўленчых мастацтваў Калінінграда. Там для правядзення лекцый адводзілася асобная зона, а пасля студэнты пры жаданні маглі атрымаць бясплатныя пропускі ва ўсе выставачныя залы. Таксама адзначу, што спецыяльна для заняткаў па дысцыпліне «Асвятленне» ў корпусе абсталявалі часовую студыю, дзе студэнты самастойна вучыліся працаваць са святлом.

– Спадабалася, як крэатыўна на стажыроўцы маглі праходзіць пары. На «Акцёрскім майстэрстве» і «Асновах рэжысуры» мы ставілі сцэнкі, ігралі розных персанажаў, глядзелі фільмы і аналізавалі сцэнарыі. Лекцыйная частка добра спалучалася з практычнай, таму заняткі праходзілі актыўна і весела, – адзначыла трэцякурсніца. – Яшчэ ў БФУ развітая практыка запрашаць на заняткі практыкаў – дызайнераў з іншых гарадоў, супрацоўнікаў вядомых студый. Напрыклад, па анімацыі з намі працавала супервайзер студыі «Саюз». Акрамя гэтага, некаторыя выкладчыкі ладзілі гурткі, куды маглі прыходзіць студэнты любога курса. На адным з іх мне запомніліся цікавыя пазаўрочныя заняткі па фларыстыцы.

Дзяўчына вылучыла і пары па фізкультуры. Каб выканаць вучэбную нагрузку па гэтай дысцыпліне, студэнты Вышэйшай школы камунікацый і крэатыўных індустрый выбіралі секцыю па адным з відаў спорту: валейболе, тэнісе, баскетболе, гімнастыцы, цяжкай атлетыцы, плаванні ці пілатэсе. Сама Ганна спынілася на басейне. Радаваў студэнтку і расклад дня: пасля фізкультуры заўсёды ставілася «фортка», падчас якой можна было камфортна прывесці сябе ў парадак і, не спяшаючыся, даехаць да корпуса.

Арганізацыя побыту

Анастасія Канавалава кажа, што корпус дызайну, дзе яна вучылася, знаходзіўся ў аддаленасці ад асноўнага. У аўдыторыях факультэта было шмат інвентару для практычных заняткаў: лічбавыя дошкі, камп’ютарныя класы, камеры, светлавое абсталяванне. Праз спецыфіку навучання кабінеты мелі шмат прасторы і святла. Да таго ж, студэнты мелі доступ да мноства майстэрняў, аснашчаных вузкаспецыяльнымі інструментамі.

Адно з любімых месцаў студэнтаў-дызайнераў – лаўнж-зона з канапкамі, стэндам з прафесійнымі часопісамі, а таксама дошка са стыкерамі, дзе кожны можа пакінуць пасланне сваім сябрам.

– Часта ля канапак вывешвалі работы навучэнцаў – як жартоўныя, так і грунтоўныя, вучэбныя. І да іх таксама можна было прымацоўваць стыкеры з рэакцыямі або смешнымі каментарамі. Такія дробязі рабілі корпус утульным, – падзялілася ўражаннямі студэнтка.

Што датычыцца інтэрнатаў, то ў БФУ дзяўчына жыла недалёка ад галоўнага корпуса. Пакоі там уяўлялі сабой блокі кватэрнага тыпу. Як правіла, двум студэнтам давалася аднапакаёвая «кватэра» з кухняй, вялікім спальным пакоем і санвузлом.

Узаемадзеянне з вядомымі студыямі

– Камунікацыя на парах пабудавана такім чынам, што падчас вывучэння нейкай дысцыплінывык ла дчыкі дапамагаюць ст удэнтам рэа лізоўваць іх таленты на практыцы. Мне расказалі гісторыю, што незадоўга да майго прыезду адспецыяльнасці «дызайн прасторавага асяроддзя» сабралі групу актыўных студэнтаў, якія паехалі ў Маскву ўдзельнічаць у конкурсе «Школа мары». Падчас конкурснай праграмы іх таксама пазнаёмілі з творчасцю іншых дызайнераў, прадставілі многім майстрам. Там студэнтына практыцы навучыліся навыкам камунікацыі,публічнага выступу і прэзентацыі свайго праекта, – заўважыла Ганна. – Лічу, адна з мэт такойпаездкі – крок да таго, каб у будучыні навучэнцы самастойна маглі ўдзельнічаць у падобныхпраектах, не баючыся паказваць свае сілы. Такімчынам студэнты вучацца прасоўваць свае ідэі, авыкладчыкі, задзейнічаныя ў індустрыі, перадаюць веды, як паказаць ідэю найбольш прывабнадля інвестараў.

Яшчэ адна перавага вучэбнага працэсу, у які заглыбілася дзяўчына, супрацоўніцтва кафедраў з буйнымі анімацыйнымі студыямі Масквы і Санкт-Пецярбурга «Саюзмультфільм», «Млын» і «Паравоз». Студэнты заключаюць з імі кантракты, пачынаючы з другога курса, і паралельна іх дзейнасць у гэтых арганізацыях залічваецца як летняя практыка. Таму вельмі часта моладзь працягвае там працаваць і пасля выпуску.

– Увогуле, я захоплена Калінінградам. Там вельмі незвычайная архітэктура, і мне было дзіўна бачыць нязвык лыя будынкі, завулкі, крамкі. На стажыроўцы я вывучала прадметы, якія не выкладаюць на маёй спецыяльнасці, таму вельмі цікава было не толькі паглыбіць свае веды, але і проста атрымаць столькі станоўчага вопыту. Перапоўнена самымі лепшымі ўражаннямі. Ва ўніверсітэце да мяне ўсе ставіліся вельмі добразычліва, і я была б рада паўтарыць падобны вопыт, – падвяла вынікі дзяўчына.

 

Ірына ІВАШКА

print

Вам таксама можа спадабацца: