Сёння Беларусь знаходзіцца напярэдадні галоўнай палітычнай падзеі – выбараў Прэзідэнта. Гэта вырашальны і значны момант у сацыяльным і эканамічным жыцці ўсяго беларускага грамадства. Ён прадвызначыць асноўны вектар развіцця дзяржавы і акрэсліць новыя магчымасці ўплыву на свет у цэлым. У наш час мы бачым глабальныя працэсы, якія прыводзяць да хваляванняў і перабудоў свядомасці мас, росту маналагічнасці паводзін, зносін, хуткасцяў. У такі няпросты перыяд вельмі важна выбудоўваць даверны дыялог з грамадскасцю, растлумачваць ключавыя пытанні, каб кожны ўсвядомлена падышоў да выбарчай кампаніі. Гэта важна не толькі для пабудовы паспяховай будучыні, але і для абароны гістарычнага мінулага – падмурка беларускай спадчыны і вопыту розных пакаленняў. Для моладзі ж выбары стануць своеасаблівым «экзаменам» на ўнутраную сталасць і ўсвядомленасць асобы. У гэты стратэгічна важны момант варта падтрымліваць і накіроўваць маладое пакаленне вучыць аналізаваць прадстаўленую інфармацыю і даваць магчымасць дзейнічаць, абапіраючыся на ўнутраныя падахвочванні.
– Андрэй Кароль, рэктар БДУ
У Рэспубліцы Беларусь выбары і рэферэндумы з’яўляюцца адной з формаў удзелу ў кіраванні справамі дзяржавы для беларускіх грамадзян. У БДУ распрацаваны цэлы комплекс мерапрыемстваў, прысвечаных электаральнай кампаніі – Дарожная карта па падрыхтоўцы да правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Галоўным мерапрыемствам, уключаным у Дарожную карту, для студэнтаў БДУ стала «Школа маладога выбаршчыка», у рамках якой удзельнікі стваралі ўласныя праекты, слухалі лекцыі экспертаў, камунікавалі са Старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталляй Качанавай, старшынёй Беларускай партыі «Белая Русь» Алегам Раманавым, суддзёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Тадэвушам Варановічам. Ключавымі сустрэчамі з працоўным калектывам у дадзены перыяд сталі сустрэчы рэктара БДУ Андрэя Караля з ідэалагічным актывам БДУ, куратарамі навучальных груп (ахоп да 80 %) і з работнікамі ўніверсітэта, якія пражываюць у інтэрнаце, а таксама сустрэчы з даверанымі асобамі кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі Наталляй Качанавай і Юрыем Сянько.
– Ганна Бакун, прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце
Выбары для студэнтаў – гэта магчымасць выказаць свае меркаванні і паўплываць на будучыню сваёй дзяржавы. Яны вызначаюць палітыку, сферы адукацыі, развіцця, працаўладкавання і сацыяльных гарантый. Важна быць інфармаванымі пра кандыдатаў і іх праграмы, каб зрабіць усвядомлены выбар. Мы, студэнты, павінны актыўна цікавіцца палітычнай сітуацыяй і ўдзельнічаць у дыскусіях. Выбары, якія адбудуцца, – гэта шанец фарміраваць будучыню нашай краіны, будучыню беларускага народа, нашу агульную вялікую будучыню!
– Канстанцін Шыбун, старшыня студэнцкага савета БДУ
Удзел у выбарах для студэнтаў БДУ – гэта не толькі магчымасць праявіць актыўную грамадзянскую пазіцыю і рэалізаваць свой грамадзянскі абавязак.
Гэта спосаб паказаць клопат пра будучыню сваёй краіны, а для тых, хто галасуе ўпершыню, – новая ступень сталення. З упэўненасцю можна сказаць, што студэнты БДУ як дружны калектыў гатовыя разам выбіраць моцнага лідара.
– Аляксандра Гарбачык, сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ БДУ