Чатыры ключы да будучыні

25 Apr, 2025.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце з 2025/2026 навучальнага года пачынаецца падрыхтоўка па чатырох новых спецыяльнасцях. У чым іх унікальнасць і якія іспыты трэба здаць для паступлення, чытайце ў нашым матэрыяле.

Міжнародная эканоміка і гандаль з паглыбленым вывучэннем кітайскай мовы

Пачынаючы з новага навучальнага года, эканамічны факультэт БДУ і Рэспубліканскі інстытут

Форма атрымання адукацыі

Вочная

Тэрмін навучання

5 гадоў (бакалаўрыят і магістратура)

Атрыманая ступень

Магістр

Прысвоеная кваліфікацыя

Эканаміст. Кітаязнавец-перакладчык

Іспыты для паступлення

ЦТ: Руская/беларуская мова, матэматыка і замежная мова

План прыёму

30 (20 – бюджэт, 10 – платна)

кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ запускаюць новую праграму падрыхтоўкі спецыялістаў, таму што расце супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем у галіне гандлю і інвестыцый.

Праграма «Міжнародная эканоміка і гандаль» распрацавана для падтрымкі стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Кітаем і развіцця іх гандлёвых адносін. Пра запатрабаванасць гэтай спецыяльнасці, па словах дэкана эканамічнага факультэта Ганны Каралёвай, сведчыць вялікая колькасць заявак ад працадаўцаў.

Выпускнікі гэтай спецыяльнасці будуць добра разбірацца ў развіцці і рэгуляванні сусветнага гандлю, а таксама ў ролі розных краін і рэгіёнаў у гэтай сістэме. Акрамя таго, яны будуць глыбока разумець эканоміку, культуру і традыцыі Кітая і свабодна валодаць кітайскай мовай на ўзроўні, дастатковым для складання і перакладу дзелавых дакументаў, вядзення перамоў.

Навучэнцамі будзе атрымана глыбокае разуменне эканомікі і міжнародных эканамічных адносін розных краін і рэгіёнаў, асвоены дыпламатычныя метады прасоўвання інтарэсаў удзельнікаў міжнароднага гандлю, таксама выпускнікі навучацца кіраваць лагістычнымі працэсамі і авалодаюць кітайскай мовай (уключаючы прафесійную лексіку) на ўзроўні, неабходным для працы з дзелавой дакументацыяй і для вядзення перамоў.

Праграма «Міжнародная эканоміка і гандаль (з паглыбленым вывучэннем кітайскай мовы)» забяспечыць усебаковую падрыхтоўку, у выніку якой выпускнікам будзе прысвоена кваліфікацыя «Эканаміст. Кітаязнавец-перакладчык».

 

Інтэлектуальная электроніка

Стварэнне дадзенай спецыяльнасці ініцыявана факультэтам радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій. Прычына – рост запатрабаванасці беларускіх кампаній у рознабаковых спецыялістах, што разбіраюцца ў інфармацыйных тэхналогіях і электроніцы, здольных ствараць канкурэнтаздольныя прадукты для розных галін.

Спецыяльнасць факусіруецца на перадавых дасягненнях у галіне праграмаваных электронных сістэм, уключаючы тэхналогіі штучнага інтэлекту. Студэнтаў чакаюць дысцыпліны, якія ахопліваюць машыннае навучанне, лічбавыя вымяральныя сістэмы, паглыбленыя раздзелы матэматыкі, інфарматыкі і фізікі (радыёэлектроніка, мовы праграмавання і інш.), інтэлектуальны аналіз даных, камп’ютарны зрок, ШІ і асновы кібербяспекі.

Выпускнікі змогуць распрацоўваць наватарскія тэхналогіі, такія як: беспілотны транспарт, рабатызаваныя вытворчыя лініі, канцэпцыі «разумных гарадоў» і сучасныя рашэнні для аэракасмічнай і ваеннай прамысловасці. Яны будуць запатрабаваны ў навукова-адукацыйных установах, вядучых беларускіх і міжнародных кампаніях, а таксама на прадпрыемствах інжынерна-тэхнічнага і IT-профілю.

Па заканчэнні 4-гадовага навучання выпускнікам прысвойваецца кваліфікацыя «Радыёфізік. Інжынер-праграміст».

Форма атрымання адукацыі

Вочная

Тэрмін навучання

4 гады (бакалаўрыят)

Атрыманая ступень

Бакалаўр

Прысвоеная кваліфікацыя

Радыёфізік. Інжынер-праграміст

Іспыты для паступлення

ЦТ: Руская/беларуская мова, матэматыка і фізіка

План прыёму

24 (22 – бюджэт, 2 – платна)

Магчымыя месцы практыкі і размеркавання

Практычна кожнае прадпрыемства, як прыватнае, так і дзяржаўнае.

Асноўныя дысцыпліны спецыяльнасці

1. Электронная інжынерыя

2. Прыкладная электроніка

3. Праграмаванне на мове Python

4. Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці

5.  Асновы кібербяспекі 

6. Інтэлектуальны аналіз даных

7. Электроніка

8. Інфарматыка і камп’ютарныя сістэмы (праграмаванне на С++)

9. Вышэйшая матэматыка

10. Замежная мова

11. Фізіка

12. Асновы радыёфізікі

Афрыканістыка

Беларусь умацоўвае сувязі з Афрыкай, што робіць запатрабаванымі спецыялістаў у галіне афрыканістыкі. Гэта звязана з тым, што краіна прытрымліваецца шматвектарнай замежнай палітыкі і імкнецца да шматпалярнага свету. У Беларусі наладжаны дыпламатычныя адносіны з большасцю афрыканскіх краін. 

Падрыхтоўка афрыканістаў вядзецца ў цесным супрацоўніцтве з будучымі працадаўцамі. Міністэрства замежных спраў Беларусі будзе праводзіць лекцыі і майстар-класы. БДУ супрацоўнічае з расійскімі цэнтрамі падрыхтоўкі афрыканістаў, а таксама з універсітэтамі Зімбабвэ, ПАР і Кеніі, што дазваляе студэнтам і выкладчыкам удзельнічаць у праграмах абмену.

Выпускнікі змогуць працаваць у органах дзяржаўнага кіравання, навуковых і аналітычных цэнтрах, а таксама ў кампаніях, арыентаваных на міжнародны рынак. Яны будуць запатрабаваны ў дыпламатычных, гандлёвых і культурных прадстаўніцтвах Беларусі за мяжой, дзе патрэбныя эксперты і кансультанты па афрыканскім рэгіёне.

Па заканчэнні 4-гадовага навучання выпускнік атрымаюць кваліфікацыю «Афрыканіст. Перакладчык».

Форма атрымання адукацыі

Вочная

Тэрмін навучання

4,5 года (бакалаўрыят)

Атрыманая ступень

Бакалаўр

Прысвоеная кваліфікацыя

Афрыканіст. Перакладчык

Іспыты для паступлення

ЦТ: Руская/беларуская мова, грамадазнаўства і замежная мова

План прыёму

15 (10 – бюджэт, 5 – платна)

Магчымыя месцы практыкі і размеркавання

Выпускнікі змогуць працаваць у органах дзяржаўнага кіравання, інстытутах, навукова-даследчых арганізацыях і ведамствах, якія займаюцца інфармацыйна-аналітычнай працай, бізнес-структурах, арыентаваных на міжнародны рынак, беларускіх дыпламатычных, гандлёвых, эканамічных і культурных прадстаўніцтвах за мяжой, а таксама аказваць кансультатыўныя і экспертныя паслугі.

Асноўныя дысцыпліны спецыяльнасці

1. Гісторыя афрыканскага кантынента

2. Эканоміка 

3. Паліталогія

4. Міжнародныя адносіны

5. Краіназнаўства і рэгіёназнаўства. 

6. Маўленчая практыка афрыканскіх моў 

7. Асновы вядзення перамоў з улікам рэгіянальнай спецыфікі

8. Афрыканская філалогія 

9. Замежныя мовы

Камп’ютарнае мадэляванне і распрацоўка вэб-дадаткаў

Новая спецыяльнасць адкрываецца ў адказ на імклівае развіццё інтэрнэту і актыўнае ўкараненне вэб-сэрвісаў і лічбавых платформаў, а таксама ў сувязі з ростам запатрабаванасці эканомікі ў кваліфікаваных спецыялістах, што распрацоўваюць эфектыўныя і бяспечныя вэб-рашэнні.

Навучанне накіравана на фарміраванне ў студэнтаў кампетэнцый у галіне UI/UX-даследаванняў, праектавання інтэрфейсаў, распрацоўкі мабільных дадаткаў з улікам прынцыпаў дызайну і графічнага суправаджэння поўнага цыкла стварэння вэб- і гульнявых сэрвісаў.

А трымаўшы кваліфікацыю «Інфарматык. Распрацоўшчык вэб-дадаткаў», выпускнікі змогуць працаваць у IT-кампаніях, вытворчых арганізацыях, адукацыйных установах, дзяржаўных органах і фінансавых інстытутах.

Форма атрымання адукацыі

Вочная

Тэрмін навучання

4 гады (бакалаўрыят)

Атрыманая ступень

Бакалаўр

Прысвоеная кваліфікацыя

Інфарматык. Распрацоўшчык вэб-дадаткаў

Іспыты для паступлення

ЦТ: Руская/беларуская мова, матэматыка і фізіка

План прыёму

30 (15 – бюджэт, 15 – платна)

Пазіцыі, на якіх можна працаваць пасля выпуску

1. Стажор малодшага навуковага супрацоўніка

2. Інжынер-праграміст

3. UI/UX-дызайнер

4. Frontend-распрацоўшчык

5. Backend-распрацоўшчык

6. Full-stack распрацоўшчык

7. Спецыяліст па матэматычным мадэляванні

8. Junior Developer

9. Middle Developer

Асноўныя дысцыпліны спецыяльнасці 

1. Асновы і метадалогіі праграмавання

2. Камп’ютарная графіка і анімацыя

3. Вэб-дызайн

4. Вэб-праграмаванне

5. Праграмаванне інтэрнэт-дадаткаў

6. Тэхналогіі праграмавання

7. 3D-мадэляванне

8. 3D-праектаванне

9. Мадэлі даных і сістэмы кіравання базамі даных

10. Сістэмы апрацоўкі мультымедыйнай інфармацыі

11. UX/UI-праектаванне

12. Нейронныя сеткі, машыннае навучанне і штучны інтэлект

13. Праграмаванне мабільных сістэм

14. Матэматычны мадэльны аналіз

15. Камп’ютарны мадэльны аналіз

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

print

Вам таксама можа спадабацца: