Імя тваё я нясу праз жыццё як святыню!

4 Nov, 2015.

IMG_5913

Кранальная імпрэза да Дня маці прайшла 16 кастрычніка дзеля папулярызацыі сямейных каштоўнасцяў у выхаванні грамадзяніна.

На сустрэчу прыйшлі студэнты і выкладчыкі, а таксама госці, у ліку якіх былі Ганна Лебедзь са Ждановіцкага дзіцячага дома, протаіерэй Андрэй Еўдакімаў з Жодзіна і, вядома, дарагія мамы. Адразу было відаць, як яны рады знаходзіцца тут, у прыгожых строях, побач з дзецьмі. На працягу ўсяго вечара яны эмацыйна рэагавалі на выс­тупленні. Непасрэдна вядучыя падзяліліся на «мудрае» пакаленне Уладзімір Навумовіч і Тамара Карасцялёва і моладзь: Кірыла Тондзель і Марыя Дуднік.
Першае слова далі рэктару БДУ. Сяргей Абламейка распавёў пра сваю сям’ю, маму.

IMG_5886Успамінаючы дзяцінства, ён казаў, што яго бацькам было цяжка, але яны рабілі ўсё, каб паставіць дзяцей на ногі. І нават зараз, нягледзячы на тое, што ён ужо вырас і шмат чаго дамогся, мама яму ўсё гэтак жа «і раіць, і падказвае», і дзе-нідзе камандуе. Сяргей Уладзіміравіч падкрэсліў, што во­­б­раз маці з’яўляецца самым светлым у жыц­ці кожнага чалавека, і таму важна, каб «моладзь несла ў сваіх сэрцах павагу да яе».
Пасля выступіў спявак і малады выкладчык Дзмітрый Нікановіч. Затым на сцэну запрасілі студэнтаў Ганну і Аляксея і іх мам. Юнак і дзяўчына публічна прызналіся, што ўсім, што ў іх ёсць, яны абавязаны мамам, якім падзякавалі за тое, што «ўкладвалі ўсіх сябе» ў выхаванне і развіццё маладых лю­дзей. Маці, ледзь стрымліваючыся ад па­чуццяў, падзя­кава­­лі за арганізацыю мера­прыемства і за тое, што іх дзяцей прынялі ў вялікую сям’ю БДУ. Напрыканцы яны пакланіліся ўсім прысутным мамам. Такое кранальнае выступленне змяніла песня «Бацькоўскі дом» у выкананні студэнта юрфака Уладзіслава Калачова. Студэнт ваеннага факультэта Віктар Тункевіч зачытаў уласны верш, прысвечаны не роднай, а хроснай маці.

IMG_5906 У сваім творы ён ува­собіў яе прыгажосць, асабліва прыгажосць унутраную, чысціню і шырыню душы. «Толькі вера ў вас дапамагала паднімацца, ісці наперад», «дзякуй за ўсю дабрыню», «шанаваць вас ста­годдзямі буду і за вас сваё жыццё я аддам» – менавіта такія словы прагучалі з вуснаў маладога хлопца да хроснай мамы.
«Дзеці заўсёды самыя блізкія, самыя родныя». Вядучыя звярнулі ўвагу тых, хто сабраўся, і на маці, якія выхоўваюць і гадуюць не толькі сваіх, але і прыёмных дзяцей. Супрацоўніца БДУ Алена Іванова распавяла пра сваіх дзяцей. Трэцяе дзіця – «маленькі цуд», як назвала яго сама Алена Уладзі­міраўна, з’явілася з Дома малюткі. Яна шчыра прызналася, што дзіця яе аддуха і яна не шкадуе «ніводнай хвіліны, што здзейсніла такі крок». Маці траіх дзяцей з усмешкай заўважыла, што, «можа, мы яшчэ аднаго возьмем». IMG_5936
Лідар прафсаюза БДУ Ігар Вярэнчыкаў выказаў найлепшыя пажаданні ўсім маці. Ён адзначыў, што быць маці вельмі адказна, значна і ў той жа час выдатна. Але яшчэ «складаней стаць маці» для кагосьці. І такія людзі заслугоўваюць адмысловай падзякі.
Выкананне ўрыўка з паэмы Астроўскага «Маці» стала лірычным пераходам да прэ­зен­тацыі са страшнымі паваеннымі здымкамі дзяцей. Дзяцей, якія засталіся без бацькоў, без любові, ласкі і клопату. І ў нашай краіне сталі з’яўляцца сірочыя ўстановы, дзе сагравалі цяплом душы тых няшчасных. Але дагэтуль у Беларусі застаюцца 42 установы, дзе пражываюць больш за дзве тысячы дзяцей пры жывых бацьках. Гэты факт моцна засмуціў усіх прысутных. І вядучыя запрасілі на сцэну чалавека, які сутыкаецца з гэтай несправядлівасцю кожны дзень. Ганна Лебедзь, намеснік дырэктара Ждановіцкага дзіцячага дома, распавяла пра прычыны такіх учынкаў і гісторыі дзяцей, якім пашанцавала знайсці сваю сям’ю. Сярод прычын былі і няздольнасць забяспечыць дзіця з прычыны фінансавага становішча сям’і, і проста адмова, у тых выпадках, калі дзіця нарадзілася не зусім здаровым. «У дзень маці, – адзначае Ганна Віктараўна, – у нас ціха, спакойна і будзённа».IMG_5945 Ёсць дзеці, да якіх прыязджаюць сапраўдныя бацькі, а ў іншых «птушка шчасця праляцела міма». Прагучалі прыклады, калі дзеці з асаблі­вас­цямі развіцця заканчвалі звычайныя школы, паступалі ва ўніверсітэты, таму што менавіта прыёмныя бацькі «сваёй любоўю стварылі цуд». Ад аповядаў пра такіх дзетак, у многіх прысутных на вачах выступілі слёзы. Прыклады ахвярнасці бацькоў і каласальнай сілы клопату, ласкі, любові кранулі таксама вядучых і арганізатараў гэтай падзеі.
Ганна Віктараўна адзначыла важнасць падтрымкі студэнтаў, якія прыязджаюць да іх, дапамагаюць з дзецьмі, забаўляюць іх і дораць гэтулькі пяшчоты, што дзеці пачынаюць свяціцца шчасцем. Юлія Яжгурава, студэнтка юрфака і старшыня моладзевага руху «Абдымкі», і курсант Яўген Кудзін з ФФСН пазнаёмілі аўдыторыю са сваёй справай. Яны распавялі, як весела і дзецям, і самім студэнтам на такіх сустрэчах. «Кожнае дзіця індывідуальнае», – сказалі яны. Юлія з аптымізмам заўважыла, што «кожны можа змяніць свет», хоць троху, але можа.
Песня студэнткі журфака Вольгі Шабекі «Мама, матуля» была прысвечана не толькі родным, але і прыёмным маці. І пасля гэтулькіх цудоўных гісторый нават песня ўспрымаецца ўжо троху інакш.
Дырэктар «Мінскага абласнога цэнтра карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі» Ніна Віктароўская распавяла пра значнасць такой установы для многіх дзяцей і іх бацькоў.

IMG_5963 Для кагосьці гэта апошняя надзея. Ніна Канстанцінаўна прывяла сумную статыстыку па Беларусі: 140 тысяч дзяцей з псіха-фізічнымі асаблівасцямі развіцця, з іх 11 тысяч – інваліды. Дырэктар распавяла пра сем’і, якія звяртаюцца да іх па дапамогу. Дзякуючы такім цэнтрам дзеці могуць атрымліваць адукацыю, пачынаючы з дашкольнай. Часта яна паўтарала: «не трэба іх баяцца і адмаўляцца ад іх», «дыягназ – гэта не прысуд». Яна адзначала, што гэтыя дзеткі – частка нашага грамадства і свету. Па-свойму асаблівыя, яны маюць патрэбу не ў жалі, а ў прыняцці іх і веры. Веры ў іх здольнасці, у іх сілу духу і волі. Нам варта «быць не побач, а разам» з імі. На экране былі паказаны лёсы ўжо дарослых людзей-інвалідаў з усяго свету, якія не проста жывуць поўным жыццём, але і з’яўляюцца прыкладам аптымізму і пазітыву нават для са­мых звычайных людзей. Ніна Канстанцінаўна завяршыла сваё выступленне кранальнай прыпавесцю «Кінуты камень».
А жывым прыкладам чалавека, які верыць у поспех, паслужыла гісторыя Тэрэзы Топаравай і яе сына Яраслава. Тэрэза Вацлаваў­на пацвердзіла, што, калі здараецца такая страшная падзея для любой мамы, гэта «трэба прыняць і ісці далей». Сіла мацярынства вялікая і бязмежная. Калі ад чалавека, яшчэ маленькага, гатовы адвярнуцца цэлы свет, з ім застаецца толькі мама, якая яго любіць, гатовая падтрымаць і змагацца за яго нягледзячы ні на што.
Прарэктар БДУ Уладзімір Сувораў заявіў, што «маці здольная зрабіць цуд», і, выка­заўшы сваё захапленне імі, уручыў ружу Тэрэзе Вацлаваўне. Не забыты былі і такія дарагія людзі, як бабулі. Бо часта менавіта яны дапамагаюць бацькам гадаваць унукаў з адмысловай шчодрасцю і бязмежнай любоўю. Для іх прагучала песня «Бабуля» ад Валерыі Казловай з біялагічнага факультэта.
IMG_5993 350Апошнім на сцэну быў запрошаны настаяцель Храма святога Арханёла Міхаіла з Жодзіна протаіерэй Андрэй Еўдакімаў. Апроч таго, што айцец Андрэй вельмі адукаваны чалавек, у яго сем дзяцей, адзін з якіх усыноўлены. Настаяцель падняў праблемы дэмаграфічнага характару, такія як аборты, разводы, працэнт якіх перавышае 60, і праблемы кінутых дзяцей. «Мацярынства – гэта сапраўдны подзвіг», – казаў ён. Ён заклікаў людзей задумацца над тым, як і чым жыве наша грамадства і ў прыватнасці кожны з нас. Папрасіўшы прабачэння за тое, што азмрочвае свята жорсткімі фактамі рэча­існасці, протаіерэй скончыў словамі: «Я веру ў нашу будучыню». Гледачы падтрымалі гэты тэзіс бурнымі апладысментамі, а студэнтка журфака і лаўрэат нацыянальнай музычнай прэміі Лідзія Заблоцкая падняла ўсім настрой сваёй песняй «Анёл дабра».
Колькі праблем было закранута і абмеркавана людзьмі розных сфер, колькі гісто­рый было пачута, колькі цёплых слоў падзякі было сказана нашым маці… Далейшыя размовы студэнтаў і іх бацькоў, супрацоўнікаў і гасцей свята прайшлі ў кафэ, дзе традыцыйна для летапісу «сям’і БДУ» ўсе разам сфатаграфаваліся. Так урачыста завяршыўся тыдзень, прысвечаны Дню маці.
Арганізатарамі імпрэзы сталі псіхала­гічная служба, прафсаюзная арганізацыя работнікаў БДУ і фундаментальная біблі­ятэка. Асобнае дзякуй кандыдату педа­га­гічных навук Тамары Карасцялёвай за такую карысную ініцыятыву.
Анастасія ПАРАГАС

IMG_6020

print

Вам таксама можа спадабацца: