Гран-пры конкурсу відэаролікаў атрымала праца «БДУ – каштоўнае імгненне жыцця» чацвёртакурсніка фізічнага факультэта Канстанціна Жука. Першае месца ўзяў першакурснік факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Антон Досаў з ролікам «Глядзіце ў студзені». На другім месцы – праца «Снег» другакурсніка Інстытута журналістыкі БДУ Паўла Астравуха, а 3-га месца ўдастоіўся відэапраект «BSU design timeline» пяцікурсніка гуманітарнага факультэта Мікалая Леванцэвіча.
Фотапрацы ацэньваліся ў пяці намінацыях. «Дух студэнцтва» найлепшым чынам адлюстраваў трэцякурснік Інстытута журналістыкі БДУ Павел Кіслы. У намінацыі «Твары БДУ» пераможны здымак зрабіла чацвёртакурсніца фізічнага факультэта Вольга Хазянін. «Мой горад» прадэманстравала ў найлепшым святле студэнтка- трэцякурсніца хімічнага факультэта Кацярына Радзевіч. «Нечаканы ракурс» паспяхова падлавіла пяцікурсніца юрыдычнага факультэта Наталля Півень. А самае ўдалае фота ў жанры «Рэпартаж» зрабіла чацвёртакурсніца філалагічнага факультэта Святлана Собалева.
Акрамя таго, на адкрытым паказе фота- і відэапрац, які адбыўся 21 лістапада ў рамках цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў, быў вылучаны ўладальнік прыза глядацкіх сімпатый. Яго імя будзе названа на дабрачынным Калядным балі БДУ ў канцы снежня.
Усяго на конкурс было прадстаўлена звыш 100 фота- і 13 відэапрац студэнтаў БДУ.
Спаборніцтва праводзілася ў БДУ на працягу кастрычніка і лістапада цяперашняга года. Яго арганізавалі ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю і студэнцкі саюз БДУ.
Працы-пераможцы конкурсу «БДУ ў тваім фармаце», як фота так і відэа, можна ўбачыць у сацыяльных сетках БДУ: vk.com/bsu_by, twitter.com/BSU_official і www.facebook.com/bsuby. Апроч гэтага ў твітары і інстаграме вялася онлайн-трансляцыя мерапрыемства.
Ірына Міронава
Вольга Хазяін.Твары БДУ
Святлана Собалева. Рэпартаж
Павел Кіслы. Дух студэнцтва
Кацярына Радзевіч. Нечаканы ракурс