Нагруднымі знакамі і пасведчаннямі ўзнагароджаныя пераможцы XIX Міжнароднай студэнцкай алімпіяды па матэматыцы (Балгарыя, 2012) студэнты ФПМІ БДУ Аляксей Вайдзялевіч, Арцём Говараў і Сяргей Фінскі.
Стыпендыятамі Прэзідэнта Беларусі за поспехі ў вучобе і навуцы абвешчаныя дзевяць чалавек. Пасведчанні фонду ўручаныя 30 пераможцам XVIII Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў; 5 пераможцам Міжнароднай біялагічнай універсіяды 2012 г. (Расія); прызёру 6 Міжнароднай студэнцкай алімпіяды «Экалагічная бяспека» (Украіна, 2012). Акрамя таго, пасведчанні фонду атрымалі 4 пераможцы Першага міжнароднага конкурсу «Мадэль СГА» (Расія, 2012); 10 прызёраў Рэспубліканскай студэнцкай алімпіяды па матэматыцы 2012 г. і 4 пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.
Не засталіся без увагі і выкладчыкі. 13 чалавек за асаблівы ўклад у развіццё здольнасцяў адораных студэнтаў і навучэнцаў узнагароджаныя пасведчаннямі фонду.
Віншаванні прымалі таксама пераможцы конкурсу на найлепшую навуковую працу студэнтаў БДУ. Дыплом у галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук уручаны магістранту фізічнага факультэта Аляксею Сытову, а дыпломам у галіне сацыяльных і гуманітарных навук узнагароджаная магістрант Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы Марына Казмярук. Акрамя таго, за высокі ўзровень кіраўніцтва даследчай працай студэнтаў граматы ўручаныя навуковым кіраўнікам пераможцаў конкурсу: загадчыку лабараторыі ядзернай оптыкі і космамікрафізікі НДІ ядзерных праблем БДУ Віктару Ціхаміраву і загадчыку кафедры рэлігіязнаўства Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы Андрэю Данілаву.
Паводле інфармацыі Галоўнага ўпраўлення навукі