Ганаровая вахта памяці да свята Вялікай Перамогі

6 мая, 2016.

e9knn4dUU1w

24 красавіка БДУ ўпершыню прыняў удзел у міжнароднай добраахвотніцкай грамадзянска-патрыятычнай акцыі «15 дзён да Вялікай Перамогі».Праект мае высакародныя мэты: маральнае выхаванне моладзі, умацаванне патрыятычнага духу і згуртаванасці ў студэнцкім ася­роддзі.
У гэты дзень адначасова з 14.00 да 16.00 студэнты ўніверсітэтаў Беларусі, Расіі, Малдовы, Азербайджана і Кыргызстана неслі ганаровую варту ля помнікаў і мемарыяльных аб’ектаў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
Беларускі дзяржаўны ўнівер­сітэт – першая беларуская ВНУ, якая далучылася сёлета да між­народнай вахты памяці. Актывісты  БРСМ вядучай ВНУ годна неслі варту ля помніка студэнтам, выкладчыкам і супрацоўнікам БДУ, загінулым падчас Вялікай Айчыннай вайны (унутраны дворык БДУ, пр. Незалежнасці, 4), і ля помніка экіпажу Гастэла (г. п. Ра­дашковічы Мінскага раёна).
Рэалізацыя праекта прадугле­дж­вала і правядзенне маніторынгу стану мемарыяльных комплексаў з далейшым іх аднаўленнем. З лютага сёлетняга года студэнты БДУ зладзілі суботнікі па акуль­турванні пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны і фасадаў дамоў з па­мятнымі таблічкамі. Акрамя таго, студэнты актыўна займаюцца навуковымі даследаваннямі па вывучэнні подзвігаў зем­лякоў – Герояў Савецкага Саюза.
Дадзеная акцыя – гэта ініцыя­ты­ва Студэнцкай асамблеі пры падтрымцы ўпраўлення выхаваў­чай работы з моладдзю і БРСМ БДУ.
Дарэчы, міжнародная добра­ахвотніцкая грамадзянска-патрыятычная акцыя «15 дзён да Вялікай Перамогі» ўпершыню прайшла ў 2010 годзе ў Самары па ініцы­ятыве рэгія­нальнай мола­дзевай грамадскай арганізацыі «Сту­дэнцкі савет Самарскай воб­ласці».
У 2014 годзе акцыя выйшла на міжнародны ўзровень. Пасты памяці былі выстаўлены ў чатырох краінах: Малдова, Азербайджан, Кыргызстан, Расія. Тады вахту неслі 268 пастоў з удзелам больш як 2000 чалавек.
Максім ВЕЧАР

mwMaq1NKSy0

print

Вам таксама можа спадабацца: