Дыскусія пра змены ў Кодэксе аб адукацыі

20 мая, 2016.

NYwfmaF93hM

26 красавіка студэнцкі савет па якасці адукацыі зладзіў круглы стол «Рэйтынгавая сістэма ацэнь­вання ў БДУ». Асноўным спікерам была начальнік Галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай работы Людміла ХУХЛЫНДЗІНА, апаніраваў ёй прадстаўнік ССЯА Ігар ДУБАНОС. Акцэнт сустрэчы быў звернуты ў бок новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, які зараз узгадняецца ва ўрадзе.

Неаднолькавыя каэфіцыенты на факультэтах

vjLC1Ixc7BcРэйтынгавая сістэма працуе ў БДУ досыць даўно. Сутнасць яе ў тым, што фі­нальная адзнака, якую ат­рым­лівае студэнт у залікоў­ку, складаецца з адзнакі за семінарскія, лабараторныя заняткі і адзнакі за адказ на экзамене. Ідэя ў тым, каб зменшыць уплыў выпадковых фактараў на ацэнку ведаў навучэнца. Хіба не можа студэнт прыйсці на экзамен хворым ці з-за іншых надзвычайных абставін пад­рыхтавацца дрэнна? Раней ён атрымаў бы дрэнную адзнаку ў залікоўку. Зараз жа, калі студэнт вучыўся ў се­местры добра, яго адзнака часткова кампенсуецца. Або адваротная сітуацыя. Студэнт мінімальна наведваў практычныя заняткі і лекцыі, ледзь атрымаў допуск да экзамену, прыйшоў здаваць. Яму пашанцавала: трапіўся білет, які студэнт дасканала ведае. Раней ён атрымаў бы добрую адзнаку, але зараз праз уплыў адзнак за семестр канчатковая адзнака пагоршыцца. Каэфіцыенты ўплывовасці адміністрацыя факультэтаў можа вызначаць па ўласным меркаванні. У суме атрымліваецца 1. Напрыклад, 0,5 бягучая адзнака + 0,5 экзаменацыйная адзнака, ці 0,4 + 0,6 адпаведна, ці неяк інакш.

«Вы можаце спытаць: чаму мы не вызначыліся адразу, чаму нельга зрабіць аднолькавыя каэфіцыенты па ўсім універсітэце? Надта шмат было спрэчак з гэтай нагоды. Я лічу, што гэтага рабіць нельга, бо ў нас не­аднародная ВНУ. Розныя дыс­цыпліны, розныя формы спра­ваздачнасці, розныя факультэты… Але, напрыклад, я ведаю, што ФПМІ прыняў адназначнае рашэнне на савеце факультэта, які працэнт будзе складаць бягучая адзнака, а які – экзаменацыйная. На іншых факультэтах рашэнне прымаюць на кафедрах. Дзе вельмі вялікая колькасць семі­нар­скіх, практычных або лабараторных заняткаў, значнасць бягучай адзнакі, як правіла, вышэйшая», – рас­тлумачыла Людміла ХУХ­ЛЫН­­ДЗІНА.

vUwLda3Bcas

«Аўтаматы»легалізавалі

Так званыя «аўтаматы» да гэтага часу ставіліся паўле­гальна, бо гэтая працэдура не была прапісаная ў афі­цыйных дакументах, але з нядаўняга часу яе ўсё ж легалізавалі. Трэба памятаць, што не ўсе прадметы можна здаць аўтаматычна. Людміла ХУХЛЫНДЗІНА ра­іць не выкарыстоўваць гэтую працэдуру там, дзе курс не перакрываецца ўсімі за­нят­камі і застаецца частка для самастойнага вывучэння.
«Існуе неабходнасць скарачэння колькасці лекцыйных заняткаў і павелічэння практыкі. Ёсць кнігі, ёсць інфармацыйныя матэрыялы, якія можна знайсці (у ін­тэрнэце). Пераказваць пад­ручнік няма сэнсу», – адзначыла начальнік ГУНВМР падчас размовы пра новыя вучэбныя планы.

msZFWFpdZeo

Факультатывы не абавязковыя

Людміла Хухлындзіна нагадала, што факультатывы, у адрозненне ад курсаў па выбары, не абавязковыя і ніхто не можа прымусіць на іх запісвацца. Максімальная колькасць залікаў на адзін семестр – 6 (+1 залік па фізкультуры). Але калі студэнт запісаўся на факуль­татыў, то ён павінен здаваць залік і па яго курсе нават звыш максімуму. Так можа выйсці і 8, і 9 залікаў. Таму варта добра ацэньваць свае сілы, калі запісваешся на дадатковыя курсы. Зразумела, трэба ўлічваць, што факуль­татыў – гэта тая паслуга, якую ўніверсітэт прапануе бясплатна.

zMmYUW6SV8U

Рэйтынгавая сістэма яшчэ не паўсюль

Як высветлілася, юрыдычны каледж у складзе БДУ за­стаўся без рэйтынгавай сіс­тэмы і вымушаны працаваць па старой схеме, бо падпа­радкоўваецца Палажэнню аб сярэдніх навучальных установах. У зале пацікавіліся: ці распаўсюдзіцца рэйтынгавая сістэма на юркаледж у найбліжэйшы час? «Гэта залежыць перш за ўсё ад кіраўніцтва юрыдычнага каледжа, – адказвае газеце начальнік ГУНВМР. – Яны павінны распрацаваць адпаведнае палажэнне».
Сустрэча працягвалася гадзіну дваццаць, акурат як пара. Калі пытанні скончы­ліся, Людміла Міхайлаўна падкрэсліла, што як началь­нік Галоўнага ўпраўлення вучэбнай і навукова-метадычнай работы яна не закрытая, прымае студэнтаў з іх пра­пановамі і праблемамі.
Віталь АРЭШКА

print

Вам таксама можа спадабацца: