Пакаленне TALENTED

3 Jun, 2016.

1O9A0312-copy

Асаблівы комплекс перакананняў, адносінаў і каштоўнасцяў атрымалася сфарміраваць у нашай краіне за 20-гадовую гісторыю адмысловага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Пацвярджэнне гэтаму ўнікальная сустрэча лаўрэатаў і стыпендыятаў розных гадоў: сталых прафесіяналаў, кіраўнікоў вышэйшага звяна і студэнтаў, што робяць свае першыя крокі ў навуцы.

Традыцыйная цырымонія ўшаноўвання пераможцаў міжнародных алімпіяд і конкурсаў, якія атрымалі заахвочванні спецфонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, адбылася 31 мая 2016 года пад кіраўніцтвам намесніка Прэм’ер-міністра Беларусі Наталлі Качанавай.

Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, уручаючы ўзнагароды студэнтам за перамогі ў інтэлектуальных спаборніцтвах міжнароднага ўзроўню, адзначыў, што ўплыў на развіццё Беларусі адоранай моладзі як ніколі значны.

1O9A0052-copy

Кірыл Руды, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і Аляксандр Забароўскі, першы намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь, пачыналі шлях у прафесію са студэнцкай навукі і ў нефармальнай атмасферы падзяліліся сакрэтамі навуковага росту з групай студэнтаў БДУ з ліку адоранай моладзі, якая актыўна ўдзельнічае ў НДРС.

Захапляльны дыялог пра будучыню Беларусі і перспектыўныя кірункі навукі, адважныя ідэі па рашэнні эканамічных задач нашай краіны выказалі лаўрэат спецфонду Кірыковіч Аляксей і стыпендыяты Бялько Мікіта і Дубанос Ігар. Адмысловую цікавасць суразмоўцаў выклікаў пункт гледжання студэнткі спецыяльнасці “ўсходняя філалогія” Аляксандры Чабан.

спецфонд

Адзначым, што з 36 студэнтаў, якія атрымалі вышэйшыя ўзнагароды  спецфонду, у Беларускім дзяржаўным універсітэце навучаюцца 22 чалавекі. Гэта прадстаўнікі біялагічнага, хімічнага, механіка-матэматычнага і фізічнага факультэтаў. 12 значкоў лаўрэата спецфонду папоўнілі “скарбонку” факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.

Асаблівы ўнёсак у развіццё здольнасцяў адораных навучэнцаў і студэнтаў, таленавітай моладзі дацэнта кафедры эканамічнай геаграфіі замежных краін кандыдата геаграфічных навук Людмілы Фокеевай адзначаны рашэннем спецфонду.

Гасцямі мерапрыемства таксама сталі прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу БДУ, якія атрымалі заахвочванні спецфонду ў гады студэнцтва: Брынкевіч Святаслаў, дацэнт кафедры радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій, кандыдат хімічных навук, Курловіч Дзмітрый, дацэнт кафедры глебазнаўства і зямельных інфармацыйных сістэм, кандыдат геаграфічных навук, Марушка Дзмітрый, загадчык кафедры эканамічнай інфарматыкі, кандыдат эканамічных навук, і Шыманскі Віталь, дацэнт кафедры фізікі цвёрдага цела, кандыдат фізіка-матэматычных навук.

Наталля ШАВО

Поўны спіс студэнтаў БДУ, якія атрымалі вышэйшыя ўзнагароды  спецфонду, глядзіце тут

1O9A0142-copy

print

Вам таксама можа спадабацца: