Сяргей Маскевіч: “МДЭІ ведаюць у свеце” (+відэа)

21 Jun, 2016.

Сергей Маскевич МГЭИ имени Сахарова БГУМіжнародны дзяржаўны экалагічны інстытут (МДЭІ) імя А. Д. Сахарава, які ўваходзіць у склад БДУ, адрозніваецца асабліва цесным супрацоўніцтвам са шматлікімі замежнымі ўніверсітэтамі, удзелам у замежных праектах і праграмах.

Свой міжнародны статус інстытут пацвердзіў яшчэ раз, выступа­ючы ўдзельнікам і каардынатарам праекта Tempus EcoBRU. У дырэктара МДЭІ Сяргея МАСКЕВІЧА мы даве­даліся, якія сёння задачы ставіць перад сабой інстытут у пытаннях экалагічнай адукацыі і як рыхтуе студэнтаў да працы па спецыяльнасці.
– Сяргей Аляксандравіч,  што такое Теmpus EcoBRU?
– Гэта навуковы праект, асноў­ная мэта якога заключаецца ў распрацоўцы і рэалізацыі адукацыйных праграм у сферы экалагіч­най адукацыі для настаўнікаў і выкладчыкаў ВНУ Беларусі, Расіі і Украіны.  З ініцыятывай арганізацыі гэтай праграмы выступілі нямецкія калегі. І вось ужо на працягу трох гадоў мы сустракаемся і абмяр­коўваем прапановы па фарміра­ванні экалагічных кампетэнцый спецыялістаў пасродкам дыстанцыйнага навучання. Праект адзін. Праграмы розныя. На апошняй сустрэчы кожнай краінай былі прад­стаўлены распрацаваныя праграмы, Беларусь разам са сваімі партнёрамі – Украінай і Расіяй – прэзентавала сваю.
Наступным крокам праекта Eco­BRU стане падтрымка сістэмы мабільнасці выкладчыкаў ВНУ і на­стаўнікаў школ. Тут важна запус­ціць механізм сеткавага ўзаема­дзеян­ня ўсіх партнёраў па праекце для эфектыўнай дзейнасці вык­лад­чыкаў у галіне экалагічнай адукацыі.
 – У чым жа сутнасць праекта EcoBRU «Экалагічная адукацыя для Беларусі, Расіі і Украіны»?
– Праект вельмі актуальны, тут многа ўдзельнікаў, таму патрабуецца доўгая і напружаная праца. Спачатку трэба было зразумець, на якім узроўні знаходзіцца экала­гічная адукацыя педагогаў. Потым распрацаваць праграмы, асноўная мэта якіх – фарміраванне экалагіч­ных кампетэнцый выкладчыкаў. І самае галоўнае – прадумаць, як яе рэалізаваць.
Ажыццяўленне пастаўленых задач магчымае праз сістэму павышэння кваліфікацыі, якая існуе, але ў дыстанцыйнай форме. Вось гэта і складае прадмет праекта, калі на­вукоўцы-эколагі з розных краін  у межах праекта наведваюць ВНУ, знаёмяцца з прапановамі праграм па дыстанцыйным навучанні, спрабуюць зразумець, якія курсы могуць быць самымі лепшымі.
Удзельнікі праекта «Экалагічная адукацыя для Беларусі, Расіі і Ук­раіны» пастаянна сустракаюцца. Толькі за гэты навучальны год яны чатыры разы збіраліся, абмень­ва­ліся думкамі, знаёміліся з  напра­цоў­­камі і слухалі даклады. Сустрэчы праходзілі ў Германіі, Украіне, зараз праходзяць у Беларусі.

Сергей Маскевич МГЭИ имени Сахарова БГУ

Сяргей Маскевіч на пасяджэнні па праекце Tempus EkoBRU 23 мая 2016 г.

– Што прапанавалі сахараў­скія спецыялісты?
– Для педагогаў мы распра­ца­валі курсы павышэння кваліфіка­цыі ў галіне экалагічнай адукацыі.  Іх пратэсціравалі, запрасіўшы з Мін­ска і Мінскай вобласці настаў­ні­каў і выкладчыў, зацікаўленых у гэтым эксперыменце. Той, хто выкладае адпаведныя прадметы ў школе (напрыклад, біялогію), працуе ў ін­стытутах развіцця адукацыі, па­знаёміўся з нашымі курсамі, якія распрацавалі канкрэтна прафесары нашага інстытута.
Дарэчы, водгукі былі толькі станоўчыя. Зараз мы актыўна працуем над тым, каб гэтыя курсы дыстанцыйнага навучання сталі часткай праграм павышэння кваліфі­кацыі, якія праводзяць Ака­дэмія паслядыпломнай адука­цыі і рэгія­нальныя цэнтры развіцця адукацыі. Туды будуць перададзены нашы распрацоўкі, якімі яны змогуць карыстацца. І супрацоў­ні­чаць з аў­тарамі па ўдасканаленні іх курсаў. Праз гэты механізм, які пачаў працаваць па ўсёй Еўропе, сапраўды можна зрабіць вельмі і вельмі многае ў развіцці экала­гічнай аду­кацыі, у фарміраванні эка­­лагічных кампетэнцый.
– У Сахараўскага інстытута шмат замежных партнёраў. Ці праходзяць выкладчыкі і студэнты стажыроўку за мяжой?
– Так, нашых выкладчыкаў і студэнтаў добра ведаюць за мяжой. Бо партнёраў у нас сапраўды многа. І праграма Теmpus адна са шматлікіх. У рамках дадзенай праграмы ў інстытуце рэалізуецца таксама праект «Бяспека чалавека (ахова навакольнага асяроддзя, кантроль якасці прадуктаў харчавання, ахова здароўя, сацыяльна-прававая абарона) на тэрыторыях, пацярпелых ад радыеактыўнага забруджання». Наладжана  супра­цоў­ніцтва з рознымі краінамі: Нарвегія, Германія, ЗША, Італія, Сербія, Балгарыя, Польшча, Іспа­нія, Арменія, Швецыя, Іран, Індыя, Расія. Толькі што вярнуліся групы студэнтаў з універсітэта Нові Сад (Сербія) і Обнінскага інстытута атамнай энергетыкі (РФ). Зараз наступныя групы студэнтаў накі­роў­ваюцца ў навучальныя ўста­новы Балгарыі.
– Калі інстытут міжнарод­ны, значыць, і мовы тут вывучаюцца на павышаным узроўні?
– Безумоўна. Студэнты абавязкова ў межах навучальнага працэсу вывучаюць дзве замежныя мовы: англійскую і яшчэ адну па выбары. Прычым другая мова ідзе не ў рамках нейкага факультатыва, а прапісана ў вучэбным плане. Ро­біцца ўсё, каб выпускнікі свабодна валодалі замежнымі мовамі.
– «Медыцынская фізіка», «ме­дыцынская экалогія»… Гэтыя спецыяльнасці амаль экзатычныя.  Дзе могуць працаваць будучыя прафесіяналы?
– Спецыяльнасць «медыцынская фізіка» ў асноўным арыентавана на працу ў медыцынскіх ус­тановах. Па дадзенай спецы­яльнасці яшчэ выпуску не было.  Гэту прафесію атрымаць пакуль што можна толькі ў нас. І зараз адкрываецца двухгадовая магіс­тра­тура.
У апошні час вельмі хутка ўдас­канальваюцца медыцынскія апа­раты і тэхналогіі дыягнастыч­нага і лячэбнага кірункаў. Выка­рыстоў­ваецца сур’ёзная тэхніка, якая патрабуе вельмі прафесійнага абыходжання. І вельмі часта ўзні­кае неабходнасць кансуль­тацыі як для інтэрпрэтацыі нейкіх вынікаў, так і для забеспячэння эксплуа­тацыі ўсіх магчы­масцяў сучаснай апаратуры. Для гэтага нашы студэнты вывучаюць фізіку, а таксама прадметы медыцынскага профілю.
Выпускнікі спецыяльнасці «медыцынская экалогія» патрэбны на прадпрыемствах і ва ўстановах ахо­вы здароўя. Гэта праца ў цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі, за­вад­­скіх, вытворчых і навукова-даследчых лабараторыях, дзе нашы спе­цы­ялісты ў якасці біёлагаў-экспер­таў дапамагаюць урачам выкон­­ваць біялагічныя дасле­да­ванні, займаючыся аналізам біяла­гічных матэ­рыялаў, маніторынгам наваколь­нага асяроддзя.
– А за мяжой такія спецыяль­насці наогул ёсць?
– Медыцынская фізіка з’явілася як спецыяльнасць у Еўропе толькі гадоў 10 таму. Апошнім часам яна атрымала распаўсюджанне і ў Расіі. Мож­на сказаць, што гэта адна з самых запатрабава­ных спе­цыяльнасцяў сучаснасці і будучыні, якая звязана з вельмі хуткім раз­віццём тэхналогій аховы здароўя. Паняцце «ядзерная медыцына» шырока выкарыстоўваецца. Цэнтры ядзернай медыцыны ўжо працуюць у розных краінах. Сучасны цэнтр ядзернай медыцыны будуецца ў Мінску, таму ёсць рэальная запатрабаванасць фізікаў у медыцыне. Адсюль і вельмі сур’ёзнае стаўленне да гэтай спецыяльнасці.
– Бачна, што МДЭІ актыўна выступае на міжнароднай сцэне. Чым яшчэ ганарыцца інсты­тут?
– Нашы спецыялісты і выклад­чыкі прымалі самы непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы заканадаўчых актаў і кадраў для аднаўляльнай энергетыкі, звязанай з выкарыстаннем энергіі сонца, ветру, бія­энергетыкі. У тым ліку дзякуючы нашаму інстытуту з’явіліся цэнтры экалагічнай адукацыі.
У нашай навучальнай установе заўсёды працавалі і працуюць спецыялісты, якія прафесійна займаюцца рознымі пытаннямі аховы навакольнага ассяроддзя, фармі­руюць адпаведны светапогляд у грамадстве.
Гутарыла
Таццяна МОРАВА

Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца: