З 3 па 8 ліпеня ў падмоскоўным горадзе Дубна студэнты БДУ Іван Саечнікаў, Мікіта Мішчанка (РФіКТ), Уладзіслаў Паўловіч (ФПМІ) і Антон Саечнікаў (аспірант РФіКТ), а таксама навучэнцы Ліцэя БДУ Алег Сафонаў, Анастасія Потачыц, Мікіта Стрыжак, Антон Інчын і Злата Евароўская дэманстравалі свае канструктарскія уменні на пятым міжнародным чэмпіянаце па інавацыйнаму навучанню «СanSat». Праект гуртуе маладых навукоўцаў, якія цікавяцца даследаваннямі космасу, механікай і інфармацыйнымі тэхналогіямі.
У фінале было прадстаўлена больш за 40 каманд з Беларусі і Расіі. На адборачным этапе, які праходзіў у лютым нашы студэнты набралі максімальныя 98 балаў і адзіныя атрымалі права прадставіць Студэнцкую Лігу ў фінале. Гэта дазволіла ім ўлетку запусціць свой нанаспадарожнік, які заважыў 1,5 кілаграмы на максімальна магчымыя ў рамках конкурсу 32 кіламетры ўвышыню. Запуск апарата “Белнанасат” здзяйсняўся на стратасферным шары. Дарэчы, хлопцам удалося паўтарыць вынік мінулага года, тады яны таксама займелі выключнае права прадстаўляць Студэнцкую Лігу на чэмпіянаце.
– Мы імкнуліся распрацаваць многафункцыянальны апарат, які не толькі паднімецца на патрэбную вышыню, але і будзе вырашаць вялікі спектр задач: вымярэнне азону, ультрафіялетавай радыяцыі, інтэнсіўнасці сонечнага святла. За аснову ўзялі алюмініевы корпус памерам 2 U (стандарт CubeSat), усе змацавання для датчыкаў і плат друкавалі на 3d-прынтары. Палепшылі тэрмаізаляцыю, усталявалі новыя камеры з аптычнымі спектральнымі фільтрамі. Таксама у гэтым годзе мы распрацавалі праграму прыёмнай станцыі для апрацоўкі і адлюстравання тэлеметрыі. Спадарожнік мы запуцілі з першай спробы, але быў моцны вецер. Апарат адляцеў амаль што на 200 кіламетраў ад месца запуску. На пошукі агрэгату мы змарнавалі каля чатырох часоў, а знайшлі ў лясной глушы, – распавядае Іван Саечнікаў.
Дэбютную бронзу прывезла каманда Ліцэя БДУ. Яны выступалі ў Рэгулярнай Лізе – малодшая група навукоўцаў, задача якіх запусціць спадарожнік на вышыню да аднаго кіламетра. Каманда выступіла з праектам малафарматнага апарата (вагой да 550 грам), запусціўшы яго на максімальную ў дадзенай групе вышыню пры дапамозе ракеты. Ліцэісты дастойна абыйшлі супернікаў, а іх у фінальнай Рэгулярнай Лізе было больш за 20 каманд і падзялілі лаўры пераможцы.
– Наша малодшая каманда выкарыстала унікальную схему з двума мікрапрацэсарамі. Акрамя зборкі і тэставання апарата, нашы падапечныя выканалі шмат дадатковых заданняў. Напрыклад Алег напісаў праграму для прыёма і апрацоўкі сігналу спутніка, а Анастасія пашыла парашут, – з гонарам за сваіх выхаванцаў адзначае Мікіта Мішчанка, навуковы кіраўнік каманды Ліцэя БДУ.
Удзельнікі чэмпіянату выказваюць падзяку навуковаму кіраўніку аспіранту РФіКТ БДУ Антону Саечнікаву, а таксама старшаму навуковаму супрацоўніку Уладзіміру Чарным і дацэнту Сяргею Семяновічу за дапамогу і падтрымку.
Алена ЯКАВЕНКА