30 верасня 2016 года на факультэце філасофіі і сацыяльных навук адбылася важная падзея – выбары сакратара пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”.
У перадвыбарнай кампаніі ўдзельнічалі 3 кандыдаты:
Віталь Вайтко, студэнт 2 курса спецыяльнасці “псіхалогія”;
Ульяна Масаловіч, студэнтка 1 курса спецыяльнасці “сацыяльныя камунікацыі”;
Ягор Падаляк, студэнт 1 курса спецыяльнасці “сацыялогія”.
Нягледзячы на свой юны ўзрост усе кандыдаты на пост сакратара адказныя і дасведчаныя прадстаўнікі БРСМ, якія маюць за сваімі плячамі шматгадовую працу ў такіх кірунках, як добраахвотніцкая дзейнасць, культурна-масавыя мерапрыемствы, штаб працоўных спраў.
Напярэдадні справаздачна-выбарнага сходу ў атмасферы вольнай канкурэнтнай барацьбы ўдзельнікі правялі свае перадвыбарныя сустрэчы і мерапрыемствы. “Кірмаш ласункаў” і акцыя “Рабі дабро” дазволілі студэнтам факультэта філасофіі і сацыяльных навук не толькі лепш даведацца кандыдатаў, але і адкрылі магчымасць пісаць пасланні і пакідаць добрыя пажаданні дзецям з дзіцячага дома.
Справаздачна-выбарны сход прайшоў у вольнай давернай атмасферы, дэлегатаў БРСМ ФФСН вітаў сакратар БРСМ БДУ Канстанцін Андрусевіч.
Быў заслуханы і зацверджаны справаздача пра дзейнасць ПА ГА “БРСМ” ФФСН за папярэдні перыяд, адбылося выступленне кандыдатаў з наступнымі гарачымі дыскусіямі ў аўдыторыі, а пытанне пра выбар сакратара было вынесена на закрытае галасаванне па бюлетэнях. Усю сур’ёзнасць працэдуры галасавання і запаўнення бюлетэняў разрадзілі ўсмешкі і добры настрой.
Па выніку галасавання большасць галасоў была аддадзена самаму юнаму і энергічнаму кандыдату – Ягору Падаляку. Пасля абвяшчэння вынікаў падліковай камісіяй усе прысутныя павіншавалі новага сакратара ПА ГА “БРСМ” факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ з абраннем і пажадалі яму поспехаў і плённай працы.
Мерапрыемства скончылася прамовай дэкана факультэта філасофіі і сацыяльных навук Вадзіма Францавіча Гігіна і ўручэннем падарункаў новаму сакратару ад камітэта БРСМ БДУ.
Мы віншуем Ягора з абраннем на пост сакратара БРСМ ФФСН і жадаем яму невычэпнага запалу, цікавых праектаў і мерапрыемстваў на карысць БРСМ, універсітэта і факультэта філасофіі і сацыяльных навук!
Таццяна ЛАТАКУРСКАЯ