Закрыццё трэцяга працоўнага семестра БДУ–2016

30 Nov, 2016.

uwtcxjxb3ta

У Габеленавай зале рэктарата БДУ 18 лістапада прайшло ўрачыстае закрыццё “Трэцяга працоўнага семестра Белдзяржуніверсітэта–2016”. На мерапрыемстве прысутнічалі прарэктар універсітэта Уладзімір Сувораў, начальнік УВРМ БДУ Аляксей Багамазаў і сакратар БРСМ БДУ Канстанцін Андрусевіч.

sftieajedqg

Яны павіншавалі арганізатараў і самых актыўных удзельнікаў студатрадаўскага руху, выказалі думкі пра тое, што гэты неацэнны досвед – першы крок на шляху да прафесійнага станаўлення студэнтаў, і пажадалі не разгубіць імкненні годна прадстаўляць сваю альма-матар на розных прадпрыемствах нашай краіны.

bpn7kgbdfhi

Сакратар БРСМ БДУ Канстанцін Андрусевіч падвёў вынікі мінулага працоўнага лета: у лічбах прадставіў дынаміку росту ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў, распавёў, колькі і якія атрады сфарміраваны штабам працоўных спраў саюза моладзі БДУ, назваў колькасць індывідуальна працаўладкаваных студэнтаў.

p5xz9qqox-c

Пасля падвядзення вынікаў найлепшым камандзірам, камісарам і актыўным удзельнікам студатрадаў былі ўручаны граматы, дыпломы, падзячныя лісты і памятныя падарункі. граматамі і падзячнымі лістамі БДУ былі ўзнагароджаны ўдзельнікі сельгасатрадаў, будаўнічых, сэрвісных; граматы і падзякі БРСМ БДУ, а таксама падарункі, былі ўручаны камандзірам і камісарам студэнцкіх педагагічных, сельскагаспадарчых і сэрвісных атрадаў.  Так, студэнты атрымалі не толькі прыемныя ўражанні, але і магчымасць даведацца больш пра студатрадаўскі рух у БДУ, падзяліцца летнімі ўражаннямі пра працу, выслухаць парады прадстаўнікоў адміністрацыі і разам пачаць будаваць планы на новы працоўны семестр.

Вераніка ПУПКЕВІЧ

rymf6tvqafe

print

Вам таксама можа спадабацца: