У БДУ адбыўся Міжнародны фестываль культур “Беларусь вітае сяброў” (+відэа)

2 Dec, 2016.

htmlimage102

Праз культуру, навуку, адукацыю людзей з іншых краін многія краіны спазнаюць адна адну, нягледзячы на адлегласць, становяцца блізкімі. Культурныя ж мерапрыемствы заўсёды ўносяць у гэтыя ўзаемастасункі атмасферу сяброўства і сімпатыі, што знаходзіць сваё адлюстраванне ў ініцыятывах па далейшым умацаванні сувязей паміж студэнтамі розных краін.

29 лістапада 2016 года ў БДУ адбыўся Міжнародны фестываль культур “Беларусь вітае сяброў”, у якім прынялі актыўны ўдзел студэнты  розных краін свету, якія навучаюцца ў БДУ і захацелі расказаць і паказаць шмат цікавага і займальнага пра свае краіны. Фестываль прайшоў па ініцыятыве Саюза жанчын БДУ пры падтрымцы Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, а таксама ўпраўлення па выхаваўчай працы з моладдзю і быў арыентаваны на павышэнне міжкультурных камунікацый студэнтаў, развіццё працэсаў інтэрнацыяналізацыі вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь, умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва паміж рознымі краінамі.

htmlimage-9

У адкрыці фестывалю прынялі ўдзел рэктар БДУ акадэмік С.У. Абламейка, намеснікі рэктара У.В. Сувораў і У.В.Рагавіцкі, старшыня ГА “Саюз жанчын БДУ” І.В. Казакова, прадстаўнікі дыпмісій. У сваім вітальным слове да ўдзельнікаў фестывалю рэктар БДУ акадэмік С.У. Абламейка адзначыў, што развіццё міжнароднай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта  ажыццяўляецца ў розных напрамках, уключаючы не толькі ўстанаўленне сяброўскіх і дзелавых узаемаадносін з іншымі ўніверсітэтамі, але і ўдзел БДУ ў розных міжанродных праграмах, праектах, міжнародных конкурсах і фестывалях.  Фестывалі нацыянальных культур даюць магчымасць будучым спецыялістам пазнаёміцца з культурай, традыцыямі іншых краін, пасябраваць, адчуць, што ўніверсітэт – гэта адна вялікая сям’я.

htmlimage-53

У рамках фестывалю ўдзельнікі паказалі свае таленты і творчыя магчымасці, яны спявалі, танцавалі, гралі на музычных інструментах, дэкламавалі вершы. Ва ўсіх удзельнікаў мерапрыемства была магчымасць падрабязна пазнаёміцца з культурамі розных краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Казахстана, Туркменістана, Індыі, Кітая, Японіі, Паўднёвай Карэі, Эквадора, Нігерыі і інш. На прэзентацыі былі шырока прадстўлены кнігі, нацыянальныя касцюмы, прадметы традыцыйнай культуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама нацыянальныя стравы. У рамках фестывалю “Беларусь вітае сяброў” адбыўся вялікі канцэрт студэнтаў, якія прадставілі музычную культуру сваіх краін. Удзельнікі фестывалю былі адзначаны ганаровымі дыпломамі.

htmlimage105

Міжнароднае культурнае супрацоўніцтва БДУ з іншымі краінамі садзейнічае і будзе надалей садзейнічаць умацаванню сацыяльна-культурнага іміджу не толькі самой навучальнай установы, але і Рэспублікі Беларусь.

Таццяна БЕЛЬСКАЯ

Фота: Марына Груздзіловіч

Відэа:

dsc07848

dsc07846

dsc07853

dsc07851a

print

Вам таксама можа спадабацца: