Шэсць музычных каманд Under The Roof, “Апрыёры”, “Рэбус”, “ЧуVство Палёту”, Ocean of my dreams і Used Friendly прайшлі ў фінал і будуць змагацца за права стаць лідарам фэсту цяперашняга года. У гэтым яркім шоу прыме ўдзел адмысловы госць моладзевага музычнага фэсту БДУ “Такія пернікі” — група Mission Jupiter.
Усяго ў адборачным туры цяперашняга сезона змагаліся больш за 40 музычных калектываў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Мінска. Рэпертуар каманд быў разнастайным: канкурсанты выконвалі кампазіцыі ў стылях рок, фолк-рок, электра-індастрыэл, рэп, хіп-хоп і іншых.
Журы ў складзе артыстаў беларускіх груп і спецыялісты ў галіне музыкі вызначыць пераможцаў у дзвюх намінацыях: “Найлепшая песня” і “Артыстычнасць”. Прызёраў чакаюць памятныя сувеніры ў форме нотнага знака і дыпломы ўдзельнікаў.
Бясплатныя запрашальныя квіткі можна атрымаць ва ўпраўленні па справах культуры БДУ (пр. Незалежнасці, 4 каб. 211).
Арганізатарамі фэсту выступілі ўпраўленне па справах культуры БДУ, аддзел культуры адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы і музычная кампанія BOOM.
Дадатковая інфармацыя па тэл.: 8 (017) 209 54 69 (Сяргей Яўгенавіч).