«PARTY-ZAN ФІЛЬМ». Першы ў гісторыі айчынны фільм, які выходзіць у шырокі навагодні пракат (+ трэйлер)

11 Dec, 2016.

«PARTY-ZAN ФІЛЬМ»

Глядзіце беларускае кіно! Прэм’ера маладзёжнай прыгодніцкай камедыі ў Мінску прызначана на 29 снежня. Народная камедыя «PARTY-ZAN ФІЛЬМ» стане першым у гісторыі айчынным фільмам, які выходзіць у шырокі Навагодні пракат.

На навагоднія святы мы можам выбіраць паміж традыцыйнымі навагоднімі расійскімі франшызамi, замежнымі блокбастарамі і беларускай камедыяй.

Фільм распавядае пра няўдачлівых маладых прыяцеляў — правінцыйным бізнесмене Лёху і таленавітага праграміста Дзяніса, якія пускаюцца ў прыгоды дзеля рэалізацыі сваёй беларускай мары. Хлопцы мараць пра тое, як лёгка зарабіць вялікую суму грошай. Здаецца, што лёс ім ўсміхнуўся: яны атрымліваюць нечаканы кантракт на здымкі ваеннага блокбастара для расейцаў са «зоркамі» Данілам Казлоўскім, Гошам Куценка і Рэнатай Літвінавай у галоўных ролях … Але беларуская мара зрываецца ў самы нечаканы момант, і тады дзейнічаць даводзіцца «па-тутэйшаму “…

PARTY-ZAN ФІЛЬМ

У фільме здымаліся маладыя акцёры Аляксандр Тарасаў, Аляксандр Душачкін і Аліса Аўчыннік. У гэты акцёрскі ансамбль трапілі і ўжо вядомыя беларускія артысты: бліскучая Эвеліна Сакура, Аляксандр Яфрэмаў, Аляксандр Гусеў, Генадзь Гатоўчыц, Сяргей Уласаў, Юрый Зінчанка, Сяргей Тоўсцікаў, Юрый Навумаў і многія іншыя. Ужо традыцыйна ў праекце Андрэя Курэйчыка прыняў удзел лідар гурта «Нейра Дзюбель» Аляксандр Кулінковіч, згуляўшы ролю адстаўнога кіраўніка службы бяспекі найбуйнейшай беларускай IT-кампаніі. У саўндтрэк фільма акрамя музыкі Зміцера Фрыгі ўвайшлі кампазіцыі беларускіх гуртоў «Все Crazy», «SuperBullz», «Нейра Дзюбель», «Recha», кампазіцыі Тодара Вайцюшкевіча і многія іншыя.

PARTY-ZAN ФІЛЬМ

 

Адзначым, Андрэй Курэйчык з’яўляецца аўтарам сцэнарыя некалькіх паспяховых навагодніх камедый: «Ёлкі» (працяг якіх будзе і ў гэтым годзе), «SOS Дзед Мароз!», «Любовь-морковь» 1- і — 2. Апошнія гады Курэйчык разам з прадзюсарам і кампазітарам Дзмітрыем Фрыгі і паслядоўна стварае беларускія нацыянальныя кінапраекты. «Вышэй за неба» і «ГараШ» сталі прыкметнымі падзеямі айчыннага кінематографа, паставіўшы глядацкія і пракатныя рэкорды.

Паглядзець беларускую камедыю «PARTY-ZAN ФІЛЬМ» можна будзе ў кінатэатрах сеткі «SilverScreen», кінатэатрах «Беларусь», «Аўрора», «Мір», «Камсамолец» і «Фалькон-клуб» з 29 снежня, а таксама ў студзені ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. На прэм’ерных паказах гледачоў чакаюць сустрэчы з творчай групай, а таксама прызы і падарункі ад сяброў і партнёраў фільма, кампаній «Царскае Золата», «Белвінгруп», «Байкард», «SilverScreen» і многіх іншых.

Жанна ВАСАНСКАЯ

Трэйлер тут

PARTY-ZAN ФІЛЬМ
PARTY-ZAN ФІЛЬМPARTY-ZAN ФІЛЬМ

PARTY-ZAN ФІЛЬМ

bezymyannyj-7-1-kopiya
PARTY-ZAN ФІЛЬМandrey_kureychik_i_aktery_parti_zan_film_36_-kopiya
PARTY-ZAN ФІЛЬМ

print

Вам таксама можа спадабацца: