21 снежня пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ дружна і весела сустрэла надыход новага, 2017, года святочнай акцыяй «У Новы год – разам!».
Усе ўдзельнікі атрымалі самыя цёплыя пажаданніад Дзеда Мароза і Снягуркі, а таксама яркія навагоднія фота ў Instagram.
Неардынарны вядучы не пакінуў нікога без увагі сваімі вясёлымі заваднымі конкурсамі, розыгрышамі і жартамі.Разам з прафсаюзным актывам кожны змог пацешна правесці свой час перад хуткай сесіяй, акунуцца ў атмасферу свята, пачуць цудоўную музыку, загадаць жаданне ля навагодняй ялінкі і атрымаць порцыю выдатнага настрою.
Павіншаваць сваіх родных і блізкіх прыгожымі падарункамі ў арыгінальным пакаванні дапамог handmade-афармляльнік.
А ў рамках традыцыйнай добрай мілай акцыі «Калядная казка» ў пераднавагодні тыдзень прафсаюзныя актывісты ў ролі Дзедаў Марозаў і Снягурак павіншавалі дзяцей навучэнцаў. Дзед з унучкай пабывалі ў гасцях у 20 сем’яў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў БДУ і з велізарнай радасцю прыўнеслі чараўніцтва ў кожны дом. Дзеткі атрымалі салодкія падарункі і самыя шчырыя віншаванні.
Дар’я СПЕЦАНАВА
Яшчэ больш фота тут (аўтар Марыя Дубавец)