Cтудэнты года–2016

4 Jan, 2017.

kopiya-ziuvg-bl6rg

У нашым універсітэце падведзены вынікі штогадовага конкурсу на званне «Студэнт года 2015/2016 навучальнага года» і вызначаны пераможцы і лаўрэаты па 4 намінацыях. Прадстаўляем найлепшых студэнтаў.

Намінацыя «Лідар»:

????????????????????????????????????

ПАДНАМІНАЦЫЯ «УНІВЕРСІТЭТ»:
Ганна Гаморына,
4 курс, Інстытут журналістыкі

«Для мяне БДУ – гэта магчымасці і людзі. Калі студэнты – твар універсітэта, то мы, студэнцкі ак­тыў, яго душа. Менавіта мы ствараем гэту непаўторную атмасферу жыц­ця і руху ў нашым універсітэце. Менавіта мы пасля ўсіх мерапрыемстваў прыходзім на іспыты, ведаючы на 2, спадзеючыся на 4, атрымліваем 7, а пасля гэтага яшчэ і абураемся «чаму не 9?». Менавіта нам даверана ганаровая місія тушыць святло на факультэце, бо мы сыходзім апошнімі. Менавіта мы збіраем 20 мільёнаў     ахвяраванняў дробяззю, а потым бяжым у сталоўку размяняць. Менавіта мы разбіраемся ў апарату­ры актавых зал лепш, чым людзі, адказныя за яе. Менавіта мы часцяком засынаем і прачынаемся з першымі прамянямі сонца.
Мы ненармальныя? Апантаныя? Фанатычныя? Магчыма… магчыма, трэба быць фанатычным, каб кожны дзень пераадольваць сябе і станавіцца лепшым. Быць найлеп­шым студэнтам, найлепшым лі­дарам, найлепшым сябрам. Быць лепшым, мацнейшым і больш рашучым, каб цела станавілася мацнейшым, а розум вастрэйшым! Не ведаю, наколькі трэба быць вар’ятам, каб ад гэтага ўсяго адмовіцца.
Я ўдзячная кожнаму чалавеку, з якім звяло мяне студэнцтва за гэтыя чатыры гады. Каардынацыйнаму савету – за дапамогу і падтрымку, студэнцкаму гарадку – за прыклад.
А Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту – проста за тое, што ён ёсць. Я ганаруся, што я сту­дэнтка БДУ».

ПАДНАМІНАЦЫЯ «ФАКУЛЬТЭТ»:

????????????????????????????????????

Іна Хох,
3 курс, хімічны факультэт
Вучоба на хімфаку далёка не простая, аднак у перапынках паміж мноствам пар і «лабаў» Іна знаходзіць час для заняткаў гра­мадскай дзейнасцю. Спачатку яна стала рэдактарам студэнцкай газеты Chemical Boom.
На дасягнутым яна спыняцца   не збіралася, таму вырашыла паспрабаваць праявіць сябе ў якасці актывісткі «пярвічкі» БРСМ хімічнага факультэта. Іна валодае добрымі лідарскімі якасцямі, дзякуючы чаму ўжо ў пачатку другога курса яна стала сакратаром БРСМ хімічнага факультэта. Пад яе кіраў­ніцтвам прайшло мноства мерапрыемстваў, такіх як «Містар хімфака», «Хімфак запальвае зоркі» і штогадовы факультэцкі этап кубка першакурсніка. За перыяд сваёй працы яна здолела сабраць моц­ную, крэатыўную і дружную каман­ду, якая дзень пры дні імкнецца зрабіць жыццё студэнтаў цікавейшым і весялейшым.

«У жыцці кожнага чалавека асабліва важным робіцца пытанне расстаноўкі прыярытэтаў. Гэта пытанне самае складанае, бо па­трабуе прыняцця лёсавызначаль­ных рашэнняў і пошуку кампрамісаў паміж усімі сферамі жыцця.  Я лічу, што асоба павінна быць развітая ўсебакова – гэта заклад поспеху. І развіццё варта пачынаць як мага раней.
БДУ – гэта плацдарм, дзе сабраны магчымасці. Не толькі ў адукацыйным плане, але і ў плане асобаснага росту і развіцця. І дзякуючы гэтым магчымасцям кожны студэнт можа абраць шлях для    самарэалізацыі.
У жыцці пасля ўніверсітэта прыйдзецца сутыкнуцца з цяжкасцямі куды больш значнымі, чым     у паўсядзённым студэнцкім жыцці, але калі спаўна карыстацца тым, што дае табе БДУ, мала што зможа загнаць цябе ў тупік».

Намінацыя «Навука»:

????????????????????????????????????

ПАДНАМІНАЦЫЯ «ПРЫРОДАЗНАЎЧА-ТЭХНІЧНЫЯ НАВУКІ»:
Ігар Лобач,
5 курс, фізічны факультэт
З’яўляецца пераможцам міжнародных алімпіяд па фізіцы. Актыўна займаецца навуковай дзейнасцю   ў галіне кампактных крыніц рэнтгенаўскага выпраменьвання высокай інтэнсіўнасці, мае шэраг публікацый у навуковых часопісах, таксама прадставіў некалькі паведамленняў на міжнародных фізічных канферэнцыях.

«Выказваю велізарную падзяку свайму навуковаму кіраўніку Андрэю Ігаравічу Бенедыктовічу і загадчыку кафедры тэарэтычнай фізікі Ілью Давыдавічу Феранчуку  за падтрымку, гэтай перамогай я абавязаны менавіта ім. БДУ для  мяне – гэта другі дом. Ён адкрыў для мяне дзверы ў свет навукі і пазнаёміў з выдатнымі людзьмі, якія любяць і ведаюць сваю справу».

ПАДНАМІНАЦЫЯ «САЦЫЯЛЬНА-ГУМАНІТАРНЫЯ НАВУКІ»:

balabanovichІрына Балабановіч,
4 курс, філалагічны факультэт
Навучаецца па спецыяльнасці «Руская філалогія». Цікавасць да філалогіі ў Ірыны ўзнікла яшчэ ў школь­ныя гады, калі яна стала актыўна ўдзельнічаць у алімпіядах па рускай мове і літаратуры. Яна станавілася пераможцай заключных этапаў рэспубліканскай алімпіяды па рускай мове   і літаратуры, заключных этапаў алімпіяды школьнікаў Саюзнай дзяржавы, рэспубліканскай алімпіяды навучэнцаў па рускай славеснасці, рэгіянальнай алімпіяды па журналістыцы «Медыя і я». Захопленая таямніцамі мовы, дзяўчына вырашыла звязаць свой жыццёвы шлях з русістыкай, пас­тупіўшы на філалагічны факультэт. Стаўшы студэнткай БДУ, Ірына з першага курса ўключылася ў даследчую працу. Галіна яе навуко­вых інтарэсаў знаходзіцца ў сферы лінгвістыкі тэксту. На сёння ў яе   актыве 11 апублікаваных навуковых прац. У 2016 г. праца І. Балабановіч «Літаратурныя пераклічкі ў паэзіі А. Кушнера» перамагла на конкурсе на найлепшыя навуковыя працы студэнтаў БДУ ў галіне сацыяльных і гуманітарных навук.
Акрамя таго, Ірына бярэ ўдзел у прафарыентацыйнай працы: праводзіць заняткі са старшакласні­камі ў рамках падрыхтоўкі да алімпіяд па рускай мове і літаратуры, з’яўляецца ўдзельнікам журы мінскай алімпіяды па лінгвістыцы. На IV Мінскім фэсце моў Ірына Балабановіч выступіла ў якасці прэзентатара старажытнарускай мовы. Актыўная навукова-даследчая праца студэнткі паспяхова спалучаецца з грамадскай працай (з 2014 г. Ірына выконвае абавязкі сакратара студэнцкага савета інтэрната БДУ № 7). За выдатныя паказчыкі ў навучальнай, навукова-даследчай і грамадскай працы Ірыне была прызначана імянная стыпендыя.
У 2017 г. дзяўчына заканчвае філалагічны факультэт, плануе працягнуць навучанне ў магістратуры.

«Для мяне БДУ – гэта ВНУ, якая заклала падмурак майго навуко­вага светапогляду, дала мне цэласнае, сістэмнае ўяўленне пра сучасную філалогію, спрыяла фарміраванню майго ўяўлення пра   сябе як пра гуманітарыя. Гэта тая першая прыступка майго прафе­сійнага станаўлення, падняўшыся на якую, я змагла ўбачыць неабсяжны абшар перспектыўных даследаванняў у рэчышчы лінгвістыкі тэксту».

Намінацыя «Культура»:

makarevichУлад Макарэвіч, 4 курс, эканамічны факультэт
Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы  адораных на­ву­чэнцаў і сту­дэн­таў, уладальнік сты­пен­дыі Прэ­зідэнта РБ, вядучы мерапры­емстваў, вакаліст.

«БДУ для мяне – гэта магчы­масць выявіць сябе не толькі ў      вучобе, навуковай дзейнасці, але    і ў грамадскім жыцці. Універсітэт  выхоўвае актыўных, творчых, крэатыўных і мэтаскіраваных асоб. БДУ кожнаму дае шанец рэалізаваць сябе, і толькі ад нас залежыць, як мы ім скарыстаемся».

Намінацыя «Спорт»:

bundyukovaВікторыя Бундзюкова,
6 курс, фізічны факультэт
Спецыялізуецца па ядзернай фізіцы і тэх­на­логіях. З’яў­ля­ецца майстрам спорту РБ па футболе. Шмат­разова станавілася фіналістам, уладальнікам кубкаў і суперкубкаў краіны, прызёрам чэмпіянату краіны. У ролі капітана жаночай зборнай БДУ па футболе  ў залах, за мінулы год стала пе­раможцай круглагадовай студэнцкай універсіяды. Каманда фізіч­нага факуль­тэта таксама стала першай па выніках круглагадовай студэнцкай спартакіяды.

«Для мяне БДУ з’яўляецца не проста месцам атрымання вы­шэйшай адукацыі. БДУ – гэта тое месца, дзе ты можаш рэалізаваць сябе, цалкам раскрыцца і працягваць займацца ўлюбёнай справай».

Падрыхтавала Наталля КАПАЦЭВІЧ

print

Вам таксама можа спадабацца: