Лічбавы фотаархіў БДУ ўтрымлівае звыш 20 тысяч фотаздымкаў з гісторыі ўніверсітэта (+відэа)

13 Jan, 2017.

Копия IMG_4774

Начальнік Медыяцэнтра БДУ Павел Салаўёў пра лічбавы фотаархіў: “Фатаграфіі могуць распавесці, наглядна адбіць і захаваць гісторыю любой падзеі”

У Беларускім дзяржаўным універсітэце распрацаваны сайт-фотаархіў, дзе прадстаўлена калекцыя з больш за 20 тысяч фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць амаль стогадовую гісторыю ўніверсітэта. Асновай для стварэння віртуальнай экспазіцыі стаў захаваны архіў фотаматэрыялаў розных перыядаў пра падзеі БДУ.
Самыя раннія здымкі адносяцца да пачатку 20-х гадоў мінулага стагоддзя. Фота распавядаюць пра першыя заняткі, канферэнцыі, іспыты, цырымоніі прысвячэння ў студэнты і ўручэння дыпломаў, жыцця моладзі ў пазанавучальны час.
sm_full.aspxАрхіў тэматычна паасобны па трох катэгорыях: “Мерапрыемствы”, “Аб’екты” і “Персаналіі”. У іх адлюстраваны найбольш значныя падзеі з гісторыі і сучаснасці БДУ, візіты палітычных і грамадскіх дзеячаў, кіраўнікоў замежных дзяржаў, акцыі з удзелам студэнтаў і г.д. Тут прадстаўлены таксама здымкі навучальных карпусоў, інтэрнатаў, скульптур універсітэцкага гарадка. У раздзеле “Персаналіі” размешчана фотагалерэя рэктараў БДУ, а таксама акадэмікаў, членаў-карэспандэнтаў, навукоўцаў, супрацоўнікаў і выкладчыкаў ВНУ. Акрамя таго, уключана серыя гістарычных здымкаў выкладчыкаў і студэнтаў БДУ – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
 
“Фатаграфіі могуць распавесці, наглядна адбіць і захаваць гісторыю любой падзеі. Гэтым абумоўлена мэта стварэння сайта-фотаархіва БДУ”, – удакладняе начальнік Медыяцэнтра БДУ Павел Салаўёў. “Пры распрацоўцы лічбавага фотаархіва была прароблена грандыёзная праца. Супрацоўнікі ВНУ аблічбоўвалі кожны кадр са старых фотастужак, сканавалі фатаграфіі і апісвалі здымкі. На сёння ў лічбавым фотаархіве больш за 20 000 фатаграфій, каля 700 калекцый. Большасць падзей на фатаграфіях аднаўляліся па матэрыялах газеты “Універсітэт“, якая выдаецца ў БДУ з 1929 года. Даваенныя здымкі БДУ і інфармацыя пра іх прадстаўлена супрацоўнікамі гістарычнага факультэта і Музея гісторыі БДУ“, – дадае Павел Салаўёў.
 
Без имени-1

Самыя раннія фотаздымкі з лічбавага фотаархіва: Дэкрэт аб стварэнні БДУ ад 25 лютага 1919 г. і выява прадстаўнікоў маскоўскай камісіі па арганізацыі Беларускага ўніверсітэта 1920 года

Электронны фотаархіў распрацаваны Фундаментальнай бібліятэкай і Медыяцэнтрам БДУ. Сайт пабудаваны на сістэме DSpace, на якой у БДУ ўжо функцыянуе Электронная бібліятэка ВНУ. Фотаархіў увесь час абнаўляецца, і хуткім часам яго базу дапоўняць дакументы факультэтаў, інстытутаў і іншых структурных падраздзяленняў БДУ.
Электронны фотаархіў даступны па адрасе www.earchives.bsu.by.

Ксенія КАРАВАЯ

Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца: