У пошуках працы знаходзім кар’еру

14 Apr, 2014.

день карьеры весна 2014 бгу

«Дзень кар’еры – вясна 2014» упершыню прайшоў 3 красавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце.
 
Яго назва засведчыла, што ўпраўленне кадраў БДУ, якое выступіла арганізатарам гэтага ме­рапрыемства, добра прааналі­за­­вала вопыт працы цэнтраў кар’еры, створаных пры ВНУ ў краінах Еўропы, а таксама Расіі. Улічваючы, што ў нашым універ­сітэце існуе працэдура размеркавання выпускнікоў, гаворка пра ўзнікненне аналагічнага цэнтра пакуль не вядзецца. Аднак у БДУ ўсё ж вырашылі правесці дзень кар’еры, які б дапамог студэнтам розных факультэтаў прайсці вытворчую і пераддыпломную практыку і ў выніку застацца на працы пасля заканчэння ўніверсітэта.день карьеры весна 2014 бгу
Дагэтуль працаўладкаваннем студэнтаў займаліся на кожным факультэце асобна. І ў нейкім агульным дні кар’еры, які б скаардынаваў намаганні факуль­тэтаў у гэтым напрамку, патрэбы не бачылі. Па словах начальніка ўпраўлення кадраў Наталлі Ня­пеў­най, правесці такое мерапрыемства вырашылі пасля таго, як убачылі, што многія буйныя структуры шукаюць сабе на працу спе­цыялістаў розных напрамкаў і з розных факультэтаў і ім выгадна, каб яны сустрэліся адразу з усімі на адной універсітэцкай пляцоўцы, а не паасобку ў розных факуль­тэцкіх карпусах. день карьеры весна 2014 бгуНа прапанову БДУ адгукнулася адразу каля 20 арга­нізацый, сярод якіх група кампаній «Алютэх», кампанія «Хенкель баў­тэхнік», ЗАТ «Тэхналогіі якасці», кампанія «Эрнст энд Янг», ЗАТ «К’юлікс Сістэмс», ААТ «Артокс Медыя» і іншыя.
Што датычыцца студэнтаў, то іх запрашалі праз сацыяльныя сеткі, факультэцкія сайты і стэнды аб’яў. Таму яны з’явіліся не пад прымусам, а цалкам асэнсавана.

Асаблівасцю Дня кар’еры БДУ было тое, што ён уключаў не толь­кі традыцыйны кірмаш вакансій стэндавага фармату, але і прад­у­гле­джваў падрабязныя прэзента­цыі кампаній і публічныя майстар-класы пра­фе­сіяналаў. Студэнтам такі падыход спадабаўся, і яны цалкам за­паўнялі аўды­торыі на 100 чалавек.день карьеры весна 2014 бгу

У сваю чаргу, усе кампаніі былі адзначаныя падзячнымі лістамі рэктара БДУ, што іх таксама вель­мі ўсцешыла і заахвоціла на ўдзел у будучыні.
Па выніках міні-апытання, праведзенага напрыканцы мерапрыемства ў студэнцкім асяроддзі, маладыя людзі высока ацанілі нама­ганні арганізатараў і збіраюцца ўдзельнічаць у днях кар’еры і далей.
Начальнік упраўлення кадраў Наталля Няпеўная за тое, каб яшчэ адзін такі дзень быў падрыхтаваны ўжо восенню, у канцы верасня – пачатку кастрычніка. Арганізатары Дня кар’еры гатовыя пайсці насустрач праца­даўцам і нават пра­весці яго яшчэ больш маштабна, з удзелам студэнтаў іншых устаноў вышэйшай адукацыі з усёй Бе­ларусі.

Ганна ЛАГУН

день карьеры весна 2014 бгу

день карьеры весна 2014 бгу

день карьеры весна 2014 бгу

день карьеры весна 2014 бгу

Фотарэпартаж пра Дзень кар’еры БДУ глядзіце тут

print

Вам таксама можа спадабацца: