Шаноўныя чытачы, наша газета імкліва эвалюцыянуе і набывае элементы мультымедыйнага выдання з дапамогай тэхналогій дапоўненай (змешанай) рэальнасці.
Пры навядзенні камеры смартфона або планшэта на малюнак з пазнакай, на экране пачынаецца прайграванне дадатковага кантэнту – відэа, фота, анімаваных малюнкаў, 3D-графікі і інш. Дадзены эфект можна метафарычна назваць «ажыўленнем» газетнай паласы, што робіць газетныя публікацыі больш інфарматыўнымі і запамінальнымі.
Функцыі дапоўненай рэальнасці значна пашыраюць межы друкаваных сродкаў масавай інфармацыі. Лічыцца, што ў газет і сайтаў розныя аўдыторыі, якія амаль не перасякаюцца, а дадзеная тэхналогія дазваляе сумясціць інтарэсы розных катэгорый чытачоў.
Каб паглядзець мультымедыйны кантэнт газеты «Універсітэт»:
1. Спампуйце бясплатнае прыкладанне Aurasma ў PlayMarket (для Android) / AppStore (для iPhone).
2. На ўкладцы Пошук (Search) набярыце #bsuby і падпішыцеся на канал БДУ (націсніце FOLLOW).
3. Вярніцеся на ўкладку Прагляд, навядзіце камеру тэлефона (планшэта) на выяву са спецыяльным значком і пачакайце загрузкі мультымедыйнага кантэнту.
Фота Васіля КУЗЬМІЧКІНА
Як працуе дадзеная тэхналогія, можна даведацца з роліка на YouTube-канале БДУ: